Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Медаль — копыльскому батону «Нежный»

19.10.2011
Прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Капыльскі кааппрам» нават у няпростых эканамічных умовах знаходзіць магчымасць не толькі стабільна працаваць, вырабляючы якасную і канкурэнтаздольную прадукцыю, але і цвёрда ісці наперад, асвойваючы новыя рынкі збыту, а таксама новыя віды нехарчовых і харчовых тавараў. Як доказ гэтаму - сярэбраны медаль за батон «Нежный» рэспубліканскага агляду якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Ласунак-2011», які праводзіўся ў рамках 7-й міжнароднай спецыялізаванай выставы «Хлебная і кандытарская справа». На конкурсе былі прадстаўленыя лепшыя ўзоры кандытарскіх і хлебабулачных вырабаў спецыялізаваных прадпрыемстваў. Што ж спрыяла гэтаму поспеху і як развіваецца прадпрыемства ў цэлым, даведаліся на месцы, пазнаёміўшыся з вытворчасцю. «Мадэрнізацыю хлебнага цэха мы пачалі летась. Для гэтага закупілі новыя італьянскія печ і расстойную шафу. На самой [caption id="attachment_13748" align="alignright" width="216" caption="Брыгадзір-кандытар Іна Калядка з «прызёрам» рэспубліканскай выставы"][/caption] выставе «Ласунак-2011» прадстаўлялі тры розныя ўзоры сваіх вырабаў. І прыемна, што адзін з іх адзначаны сярэбраным медалём, — тлумачыць кіраўнік прадпрыемства Віктар Смусянок. — Справа ў тым, што да гэтага ў нас было старое абсталяванне і ў некаторай ступені мелі нараканні з боку пакупнікоў на якасць менавіта белабулачных вырабаў. І калі за гэты год назіраецца некаторае паніжэнне па рэалізацыі чорнага хлеба, то ўвогуле па хлебабулачных вырабах мы маем дадатную дынаміку да ўзроўню мінулага года. А дасягнута гэта, я лічу, дзякуючы якасці вырабляемай прадукцыі. Таму ў праекце — замена ўсёй лініі па выпечцы хлеба». Шмат у чым, дзякуючы менавіта стаўцы на якасць хлеба, выпечанага на прадпрыемстве, ён карыстаецца попытам не толькі ў капылян, але і ў іншых гарадах. Але, як гаворыцца, не хлебам адзіным жыве кааппрам. Пераабсталяванне, можна сказаць, ахапіла ўсе вытворчыя ўчасткі прадпрыемства. Напрыклад, цэх па апрацоўцы рыбы і морапрадуктаў таксама выйшаў на новы ўзровень. Для падрыхтоўкі рыбы халоднага вэнджання раней была набыта і зманціравана тэрмадымакамера, што дазволіла значна павялічыць асартымент і аб’ёмы выпускаемай прадукцыі, якая пастаўляецца Белзнешрыбгандлем і аптовымі базамі Белкаапсаюза. Прадукцыю каўбаснага цэха, а гэта больш за дзясятак найменняў паўфабрыкатаў, больш за два дзясяткі смачных каўбас і вэнджаніны, добра ведаюць і любяць не толькі на Капыльшчыне, але і ў Мінску, Маладзечне, Салігорску, іншых гарадах вобласці. Каб забяспечыць аб’ёмы, кааппрам цесна супрацоўнічае практычна з ўсімі сельскагаспадарчымі прад- прыемствамі раёна, якія пастаўляюць якасную сыравіну. Самы буйны з іх (25 - 30% пастаўлянай сыравіны — С. Л.) — адкрытае акцыянернае таварыства «Капыльскае». Супрацоўнічае кааппрам таксама і з іншымі рэгіёнамі Міншчыны. [caption id="attachment_13749" align="aligncenter" width="443" caption="Фармоўшчык каўбасных вырабаў Наталля Бабарэка ў складзе гатовай прадукцыі"][/caption] «Сваю прадукцыю, прыкладна працэнтаў на 50, мы рэалізуем у нас у раёне, астатняя частка расходзіцца практычна па ўсіх рэгіёнах вобласці, — канстатуе Віктар Смусянок. — Цяпер нас таксама запрашаюць у гг. Мінск, Салігорск, удзельнічаем і ў нашых восеньскіх суботніх кірмашах. Нядаўна прадстаўлялі сваю прадукцыю на кірмашы ў Маскве. І хацелася б такі вопыт працягваць, паколькі гэта новыя сувязі, пашырэнне рынкаў збыту. Тым больш, што беларускія тавары ў расіян карыстаюцца попытам». [caption id="attachment_13750" align="aligncenter" width="443" caption="Святлана Ісакава, Святлана Сечка, Галіна Віслаус, Святлана Рымашэўская, Наталля Лісіца, Іна Калядка, Лілія Лагодзіч і Валянціна Ахрамовіч - змена, якая выпякала на выставу батон «Нежный»"][/caption] Засвоеная тры гады назад вытворчасць цвікоў, дзе, да таго ж, былі створаны дадаткова два працоўныя месцы, за гэты перыяд толькі пацвердзіла, што рашэнне было прынята правільнае. Гэта прадукцыя на прылаўках магазінаў доўга  не залежваецца! [caption id="attachment_13751" align="aligncenter" width="443" caption="Апрацоўшчык рыбы і морапрадуктаў Валянціна Бойка"][/caption] Па выніках за 9 месяцаў бягучага года калектыў прадпрыемства, у якім налічваецца 85 чалавек, спрацаваў стабільна. Толькі за мінулы месяц ПВУП «Капыльскі кааппрам» выйшаў з прыбыткам у 15 мільёнаў рублёў. Да таго ж, маюцца і ўласныя абаротныя сродкі — больш за 300 млн. Аналізуючы ўсю работу, як аб’ёмы, так і фінансавае становішча, на прадпрыемстве прыходзяць да высновы, што тэпмы да ўзроўню мінулага года не будуць зніжаны. Для гэтага ёсць усе перадумовы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей