Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Навіны раёна адным абзацам

19.10.2011
l ВЫНІКІ. На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое пройдзе ў канцы кастрычніка, будуць разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў 2011 года. l ДЭМАГРАФІЯ. На савеце па дэмаграфічнай бяспецы, які прайшоў пад старшынствам Алы Раеўскай, намесніка старшыні райвыканкама, разгледжаны праект Праграмы дэмаграфічнай бяспекі Капыльскага раёна на 2011-2015 гады. Пасля дапрацоўкі дакумент плануецца зацвердзіць на сесіі райсавета. l АЦЯПЛЕННЕ. З мінулага чацвярга, 13 кастрычніка,  у Капылі пачаўся ацяпляльны сезон. Першымі атрымалі цяпло ўстановы адукацыі і аховы здароўя. Жылы фонд пачаў забяспечвацца з пятніцы, 14 кастрычніка. l БАСЕЙН. Цяпло прыйшло на фізкультурна-аздараўленчы комплекс, а значыць аматары здаровага ладу жыцця могуць набываць абанементы ў басейн. l ЗАКУП. У насельніцтва з пачатку кастрычніка закуплена 70 954 кг малака, у тым ліку за апошні дзень – 18 кастрычніка  –  5313 кг.  Усяго на падвор’ях вяскоўцаў утрымліваецца 761 карова. l АЛІМПІЯДЫ. З 1 па 4 лістапада, падчас школьных восеньскіх канікул, у раёне пройдзе ІІ этап рэспубліканскіх прадметных алімпіяд. Пераможцы адпаведных школьных спаборніцтваў будуць паказваць свае веды па 16 прадметах. l НАРЫХТОЎКА. Ва ўстановах адукацыі раёна ўжо нарыхтавана на зіму 131 т бульбы, 17,7 т – сталовых буракоў, 22,4 т – капусты, 9,3 т – морквы і 8 т – цыбулі. Дарэчы, назапашванне апошніх двух відаў агародніны яшчэ працягваецца. l МІНІ-ПАЛІГОНЫ. На дадзены момант у населеных пунктах раёна рэкультываваны 23 міні-па-лігоны цвёрдых бытавых адходаў, на чатырох зараз вядуцца работы. Да 1 лістапада ў раёне павінна застацца толькі пяць палігонаў, якія будуць абслугоўвацца службай ЖКГ. l АКЦЫЯ. У рэспубліканскай акцыі «Чысты лес», што праводзілася пад дэвізам «Лёс лесу ў нашых руках», прынялі ўдзел і работнікі ДЛГУ «Капыльскі лясгас», навучэнцы школьных лясніцтваў, члены ГА «БРСМ». Усяго ачышчана 15 участкаў лесу, ліквідаваны 17 несанкцыянаваных сметнікаў. У акцыі ўзялі ўдзел 144 чалавекі. l МЕСЯЧНІК. З пачатку правядзення месячніка  пажарнай бяспекі (з 10 кастрычніка) супрацоўнікамі Капыльскага РАНС сумесна з работнікамі РАУС, ТЦСАН і сельскіх Саветаў праведзена 6 рэйдаў па праверцы сацыяльна-неабароненых катэгорый грамадзян, 5 сходаў вяскоўцаў, наведана 694 домаўладанні на прадмет супрацьпажарнай бяспекі. l ПЕШАХОД. У перыяд з 5 па 15 кастрычніка 2011 г. падчас правядзення спецыяльнай аперацыі «Пешаход» супрацоўнікамі міліцыі  была праведзена адпрацоўка аварыйна-небяспечных участкаў дарог з інтэнсіўным рухам пешаходаў і веласіпедыстаў.  Затрымана 68 пешаходаў, з якіх 62 – прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.23 КаАП Рэспублікі Беларусь. l СПОРТ. Каманда юнакоў Капыльскага раёна стала бронзавым прызёрам першынства  Мінскай вобласці па валейболе, што праходзіла 14-15 кастрычніка ў Нясвіжы.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей