Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Словы ўдзячнасці – маці салдатаў

28.10.2024
На Капыльшчыне ўжо стала добрай традыцыяй падчас правядзення Тыдня маці ўшаноўваць жанчын, чые сыны знаходзяцца на тэрміновай ваеннай службе. Гэты год не стаў выключэннем. [caption id="attachment_13656" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас уручэння падзячных пісьмаў"][/caption] На ўрачыстую сустрэчу з салдацкімі маці ва ўтульнай зале тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Козіч, ваенны камісар Капыльскага раённага ваеннага камісарыята Сяргей Барташэвіч, галоўны спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсіённым забеспячэнні райваенкамата Іна Карпяленя, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Наталля Гарбацэвіч. [caption id="attachment_13657" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас уручэння падзячных пісьмаў"][/caption] Словы ўдзячнасці за выхаванне сапраўдных мужчын прагучалі ад Марыі Сандрозд, Сяргея Барташэвіча. Яны адзначылі, што падтрымка маці добрым словам, пастаянным клопатам, увагай да сваіх сыноў дапамагае ім годна выконваць свой воінскі абавязак. Таму не дзіўна і вельмі прыемна, што з часцей, дзе служаць капыльскія юнакі, у райваенкамат прыходзяць падзячныя пісьмы ў адрас бацькоў. Напрыканцы сустрэчы музычныя падарункі прысутным маці адрасавалі і юныя таленты сярэдняй школы №3. Іх выступленні жанчыны падтрымлівалі шчодрымі апладысментамі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Быць мнагадзетнай — прыемна!

28.10.2024
Такі своеасаблівы агеньчык праводзіцца да Дня маці ў ТЦСАН штогод, і кожны раз яго арганізатары знаходзяць усё новыя і новыя цікавыя, па-руску кажучы, “изюминки”, якія надаюць урачыстасці адметны каларыт. Сёлета такім штрыхом стала знаёмства гасцей з жанчынамі, сем’і якіх перамагалі ў раённым конкурсе “Мнагадзетная сям’я года” пачынаючы з 2005-га. Сучасная тэхніка (мультымедыйная ўстаноўка) дапамагла адбыцца завочнаму знаёмству і з іх дамачадцамі. Жанчыны расказалі, што адбылося ў іх дружных сем’ях за час, які мінуў пасля конкурсу, выказалі свае пажаданні.

Так, Наталля Татур (пераможца раённага конкурсу ў 2005 годзе) ужо стала бабуляй. Яна лічыць, што менавіта са з’яўленнем у сям’і ўнукаў жанчына пачынае адчуваць сябе па-сапраўднаму шчаслівай: “На дзяцей і часу не заўсёды хапала, а для забавы з унукам знойдзеш. Задаволена, што ў мяне тры дачкі. Яны дзеляцца са мной усімі радасцямі і праблемамі. З імі я нібыта вяртаюся ў гады сваёй маладосці і зноў перажываю і першае спатканне, і першы пацалунак…” Сям’я Трыгубовіч стала пераможцай конкурсу ў 2006 годзе. Лідзія Валянцінаўна ўпэўнена, што кожнай жанчыне проста неабходна быць шчаслівай: “Калі мы шчаслівыя, калі побач з намі любячы і клапатлівы муж, які падтрымае ў любую хвіліну, то і дзеці будуць расці ў цеплыні і любові”. “Кожнае сваё дзіця я люблю так, нібы яно адзінае”, — сказаў некалі муж яшчэ адной гераіні — Жанны Уласовіч. А сама Жанна Мікалаеўна дабавіла: “Са з’яўленнем кожнага новага дзіцяці гэта пачуццё ў сям’і ўзрастае ў некалькі разоў. Я адчуваю гэта на сабе. І чым больш дзяцей, тым большым становіцца акіян любові і пяшчоты, якія хочацца пастаянна аддаваць сваім блізкім — дзецям, мужу. Быць мнагадзетнай маці — прыемна!” Магчыма гэтыя пачуцці дапамаглі сям’і Уласовіч перамагчы ў 2008 годзе ў раённым конкурсе і ўдала выступіць у абласным. Двойчы — у 2001-м і 2010-м гадах — сям’я Саладухаў станавілася пераможцамі як у раёне, так і ў вобласці. Людміла Васільеўна ўзнагароджана ордэнам Маці, разам з мужам выхоўвае шасцёра сыноў. “Нашы хлопчыкі — сапраўдныя памочнікі і мне, і тату. Ганаруся імі і ўпэўнена, што яны заўсёды будуць прыкладам у жыцці. Я за іх спакойная.” Жанчына вельмі ўдзячна за ўвагу і клопат, якую пастаянна адчувае яе сям’я. Пяць дачушак, пяць гарэзлівых памочніц падрастаюць у сям’і Асфандзіяравых — пераможцы сёлетняга конкурсу. Іх матуля Алена Аляксандраўна таксама мае высокую ўрадавую ўзнагароду — ордэн Маці. Яна, як і яе каляжанкі, павіншавала ўсіх са святам і пажадала найперш здароўя, міру і дабра. У гэты дзень жанчыны атрымалі падарункі разам з самымі шчырымі віншаваннямі ад дырэктара ДУ “Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, старшыні раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Святланы Маліноўскай, старшыні раённага таварыства Чырвонага Крыжа Ніны Жук, а першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля Гарбацэвіч уручыла прэзенты ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” жанчынам — пераможцам конкурсу “Лепшая шматдзетная сям’я года”. Спонсарам для арганізацыі салодкага стала выступіла ТАА «Саліта». Не менш прыемным сюрпрызам стаў і цудоўны канцэрт, падрыхтаваны юнымі спевакамі — навучэнцамі СШ № 2 г. Капыля, якія займаюцца пад кіраўніцтвам Таццяны Ермаловіч. Жанчыны не шкадавалі сваіх далоней, каб аддзячыць маленькім “зорачкам” за тую цеплыню, любоў і радасць, якую тыя шчыра рассыпалі ў гэтай зале. Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКАХ: 1. А. Асфандзіярава, Ж. Уласовіч, Л. Трыгубовіч, Н. Татур; 2. Спявае Насця Карповіч; 3. Падарунак ад Чырвонага Крыжа. Фота аўтара  

Никто нас в жизни так не любит

28.10.2024
14 октября в нашей стране празднуется День матери. Праздник, известный во многих странах мира, у нас отмечается последние восемь лет на государственном уровне. Этот день не только личный праздник мамы каждого из нас, но и повод в очередной раз обратиться к глобальным вопросам материнства во всем мире. Истоки этого праздника в глубоком уважительном отношении к женщине-матери. На протяжении всей жизни у каждого человека самые теплые чувства, светлые и незабываемые воспоминания ассоциируются с образом мамы. Она дает первые уроки нравственности, духовности, доброты и терпимости. Зачастую слишком поздно мы замечаем, что все, чего мы добились в жизни, получилось благодаря маме. Ее теплому, ненавязчивому, порою просто незаметному участию. Никто в жизни не любит нас так, как мама. А часто ли мы отвечаем ей тем же? Не обижаем ли маму своим невниманием? Великое значение этого праздника в деле укрепления семейных устоев вообще и в частности – установления более тесной сердечной связи между детьми и матерями. Созидающая роль матери, позитивные жизненные ориентиры детей – это те основы, без которых невозможно укрепление престижа семьи, духовное возрождение общества, формирование гражданских институтов, полноценное развитие государства. Маргарита САКОВИЧ  

Народные заседатели суда Копыльского района приняли присягу

28.10.2024
В зале судебных заседаний  в минувшую пятницу практически не было свободных мест. Здесь собрались народные заседатели (без малого 70 человек), судебные исполнители, секретари, судьи. Открывая мероприятие, председатель суда Копыльского района Татьяна Карпучок подчеркнула, что согласно Кодексу Республики Беларусь о судоустройстве и статусе судей граждане Республики Беларусь имеют право участвовать в деятельности суда по осуществлению правосудия в качестве народных заседателей. Их количество устанавливается согласно ст. 134 вышеназванного Кодекса. [caption id="attachment_13641" align="aligncenter" width="418" caption="Присягу принимает Н. Г. Протащик"][/caption] — Для нашего суда это 35 народных заседателей на одного судью, — сказала Татьяна Николаевна. — Итого — 70 человек.  Списки утверждаются областным Советом депутатов. Нынешний состав утвержден решением №111 от 21 сентября 2011 года. Татьяна Николаевна сделала небольшой экскурс в историю, напомнив собравшимся, что до 1999 года все дела: и уголовные, и гражданские, рассматривались с обязательным участием народных заседателей. Ныне — только уголовные дела по преступлениям несовершеннолетних и преступлениям, где предусмотрено наказание свыше 10 лет лишения свободы. Это, как правило, особо тяжкие преступления, разбойные нападения и т. д. Так, из 229 уголовных дел, рассмотренных судом Копыльского района в 2010 году, только 26 было рассмотрено с участием народных заседателей, в том числе в отношении несовершеннолетних — 17 дел. За 9 месяцев текущего года рассмотрено 131 уголовное дело, из которых 13 — в коллегиальном порядке… Председатель суда рассказала о порядке привлечения народных заседателей для участия в рассмотрении дел в суде, их материальном обеспечении, о гарантиях, связанных с исполнением обязанностей народных заседателей, тепло отозвалась о работе многих из них, тех, кто уже не один десяток лет активно помогает вершить правосудие. В их числе она назвала одну их старейших народных заседателей Нину Григорьевну Протащик. [caption id="attachment_13639" align="aligncenter" width="356" caption="Председатель суда Т. Н. Карпучок вручает удостоверение народного заседателя Э. Б. Паценкеру"][/caption] — Народные заседатели, — сказала Т. Н. Карпучок, — вправе осуществлять правосудие только после принесения присяги. Она приглашает Н. Г. Протащик зачитать текст торжественной клятвы. Заметно волнуясь, Нина Григорьевна произносит в притихшем зале: “… торжественно клянусь перед народом Республики Беларусь честно и добросовестно исполнять свои обязанности, осуществлять правосудие, подчиняясь только Конституции Республики Беларусь, быть беспристрастным и справедливым, как велят мне долг и моя совесть”, и скрепляет сказанное подписью. Татьяна Николаевна тепло поздравляет ее с принятием присяги и вручает удостоверение народного заседателя, подписанное председателем Минского областного Совета депутатов Светланой Герасимович. Один за другим подходят к трибуне копыляне и жители района, чтобы скрепить своей подписью слова торжественной клятвы и получить удостоверение народных заседателей. Прием присяги закончен. Председатель суда Татьяна Карпучок и судья Сергей Василевский тепло поздравляют народных заседателей с этим событием и желают им крепкого здоровья, счастья, активного долголетия, терпения и терпимости, мудрости и объективности, успехов в осуществлении правосудия. Владимир СКРИПИНСКИЙ Фото автора  

В Копыле прием граждан провела депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Анна Лаврукевич

28.10.2024
10 кастрычніка ў Капыльскім райвыканкаме правяла прыём грамадзян дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганна Лаўрукевіч. Пасля прыёму Ганна Мікалаеўна падвяла яго вынікі: — Да мяне звярнуліся пяць жыхароў Капыльшчыны. Адразу напрошваецца сур’ёзны вывад, што сваёй працай неабходна даражыць. У сённяшні нялёгкі перыяд яна становіцца адным з самых галоўных набыткаў чалавека. Калі кагосьці не задавальняе заработная плата, бо і жыццё наша стала даражэйшым, вялікая просьба — не адмаўляйцеся ад сваёй працы, спачатку знай-дзіце лепшую, а толькі потым рызыкуйце. Без працы жыць нельга, калі жыць прыстойна і сумленна. Гэта ўсё я адзначаю таму, што былі звароты наконт працаўладкавання. Хацелася б падкрэсліць, каб некаторыя людзі не баяліся органаў улады і часцей звярталіся са сваімі праблемамі. Я не згодна з тымі, хто гаворыць, што ўлада нічым не можа дапамагчы. Яна можа многае, і не заўсёды дзеля гэтага патрэбны грошы. Наконт дарог у Капылі не першы раз узнікаюць пытанні. Безумоўна, будуюцца новыя мікрараёны, а на ўвод інфраструктуры дзяржаве неабходны немалыя грошы, таму не заўсёды ўсё робіцца так хутка. Але трэба быць упэўненым у тым, што паступова па кожнай вуліцы будзе сучасны, якасны праезд. Па кожным звароце зроблены даручэнні. Хачу адзначыць, што ў мяне нейкіх нараканняў у бок кіраўніцтва Капыльскага раёна няма. Я ўдзячна за выкананне ранейшых даручэнняў. Працуецца  камфортна, калі просьбы дэпутата парламента — прадстаўніка народа —выконваюцца. Хачу пажадаць кіраўніцтву раёна поспехаў, не забывацца на праблемы насельніцтва, дапамагаць яму ў складаных сітуацыях, г. зн. за кожным зваротам бачыць чалавека. Запісаў Сяргей КОЗЕЛ  
Страница 796 из 1058