Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Дах для другога хлеба

28.10.2024
У раёне практычна завершана ўборка бульбы — згодна з інфармацыяй упраўлення райсельгасхарчу планавае заданне выканана на 96 %. Сёлета вырашчаны неблагі ўраджай другога хлеба — на 10 тысяч тон больш, чым летась, вырасла і ўраджайнасць — на 29 ц/га і склала 280 ц/га. Але адна справа атрымаць і ўбраць ураджай, зусім іншае — рэалізаваць яго па добрай цане, якую звычайна даюць зімой альбо вясною. Вось тут і ўзнікае пытанне, як захаваць клубні, каб яны не страцілі сваіх спажывецкіх якасцей. Традыцыйна вяскоўцы бульбу засыпалі ў бурты, аднак гэта тэхналогія ўчарашняга дня. Яшчэ ў мінулым годзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, наведаўшы з рабочай паездкай ААТ “Старыца-Агра”, быў катэгарычным — бульба і іншая агародніна павінна закладвацца на зіму ў сховішчы. Як жа ідуць справы з выкананнем гэтага патрабавання ў нашым раёне? Намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па раслінаводстве Аляксандр Каляда паведаміў, што ўсяго маецца 13 сховішч агульнай ёмістасцю 11 720 тон. Пяць з іх — тыпавыя, сем — прыстасаваных і адно агароднінасховішча. Сёлета паспяхова завершаны работы па рэканструкцыі і ўводзе ў строй яшчэ чатырох бульбасховішч. ААТ “Старыца-Агра” рэканструявала памяшканне былой свінафермы ў в. Русакі аб’ёмам 1200 тон, у ААТ “Ціміразеўскі” — пад сховішча на 2000 тон прыстасаваны будынак старой малочнатаварнай фермы. Дарэчы, гэтыя сельгаспрадпрыемствы ўвайшлі ў дзяржпраграму “Бульбаводства” і мелі магчымасць ажыццяўляць рэканструкцыю за кошт бюджэтных сродкаў. Толькі на свае сілы разлічвалі пры правя-дзенні работ ААТ “Душава” і СГФ “Крыніца”. У верасні на базе першага з іх адбыўся раённы семінар, дзе кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў убачылі на свае вочы, што пры вялікім жаданні і даволі нязначных фінансавых укладаннях можна зрабіць такую добрую справу, як бульбасховішча, якая акупіцца ў сто разоў. Аднак, яшчэ застаюцца гаспадаркі, якія вымушаны карыстацца паслугамі іншых. Ужо другі год заключае дагаворы з адным салігорскім прадпрыемствам аб захоўванні насення бульбы ААТ “Піянер-Агра”. Плённа супрацоўнічаюць з ААТ “Мажа-Агра”, дзе ёсць тыпавое сховішча, адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Скабін” і “Прагрэс-2010”, акрамя таго 200 тон скабін-скай бульбы пакладзена на захоўванне ў ААТ “Семежава”. Аляксандр Каляда акцэнтаваў увагу і на тым, што некалькім сельгаспрадпрыемствам давялося выкарыстоўваць для часовага захоўвання бурты, дзе бульба, прыкрытая ад сонца і непагадзі саломаю, чакае сваёй чаргі для дастаўкі ў сховішчы. Маргарыта САКОВІЧ  

В Копыльской ДШИ состоялась встреча с матерям, награжденными орденом Матери

28.10.2024
Ордэн Маці быў заснаваны згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у красавіку 1995 года. Яго ўдастойваюцца жанчыны, якія нарадзілі і выхоўваюць пяць і болей дзяцей. Першае ўручэнне адбылося 14 кастрычніка 1996 года. Ужо больш за 6500 беларускіх жанчын атрымалі гэту пачэсную ўзнагароду. Сёлета 12 кастрычніка губернатар Мінскай вобласці Барыс Батура ўручыў узнагароду вышэйшай мацярынскай доблесці 26 жанчынам сталічнага рэгіёна. Сярод удастоеных гэтага гонару – капылянка Таццяна Бурак, якая выхоўвае пяцярых дзяцей. А ўвогуле ў Капыльскім раёне ордэна ўдастоены 28 маці. Напярэдадні Дня маці яны былі запрошаны ў дзіцячую школу мастацтваў на ўрачыстае мера-прыемства, арганізаванае раённым саветам жанчын, супрацоўнікамі Капыльскага ТЦСАН, раённай арганізацыяй Чырвонага Крыжа пры пад-трымцы райвыканкама. “Хацелася б ад адміністрацыі нашага раёна выказаць словы ўдзячнасці за вашу адданасць высакароднай справе – выхаванню дзяцей, – адзначыла ў сваёй прамове старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. – Вы – гонар Капыльшчыны, нашай дзяржавы. Калі ў вас ёсць нявырашаныя праблемы, ведайце, што раённая ўлада заўсёды гатова прыйсці вам на дапамогу”. Для мнагадзетных мам арганізатары мерапрыемства, а таксама ААТ “Капыльскі масласырзавод”, ПВУП “Капыльскі кааппрам”, падрыхтавалі выдатныя падарункі, якія ўручылі Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, старшыня райсавета жанчын Святлана Маліноўская, супрацоўнікі Капыльскага ТЦСАН. Шмат цёплых слоў у свой адрас пачулі жанчыны ў гэты дзень. А добрыя песні, якія выконвалі выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў, самадзейныя артысты, з задавальненнем спявалі ўсе разам. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: мнагадзетныя маці (злева направа) Таццяна Бурак, Наталля Максімчык, Вольга Ярашэвіч, Анжэла Брагіна. Фота аўтара  

“Янка Купала i тэатр”

28.10.2024
Выставу пад такой назвай Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы размясціў у  літаратурным музеі Кузьмы Чорнага, што знаходзіцца ў аграгарадку Цімкавічы. Наведвальнікаў чакае цікавае знаёмства з творчасцю класіка беларускай літаратуры. Экспанаты таксама раскажуць пра жыццёвы шлях таленавітага паэта. Як паведаміла дырэктар музея Людміла Ніжэвіч, асабліва запамінальнай будзе экскурсія для дзяцей. Напрыклад, пасля знаёмства з экспазіцыяй для вучняў малодшых і сярэдніх класаў будзе прапанаваны конкурс на лепшае выкананне інсцэніраваных вершаў Я. Купалы, а для старэйшых – паказ у відэазапісе фрагмента са спектакля “Паўлінка”. Але на гэтым паход у літаратурны музей не заканчваецца, бо тут жа арганізавана яшчэ адна цікавая выстава пад назвай “Мора шуміць”. Можна ўбачыць ракавінкі з Балтыйскага, Чорнага, Міжземнага і Карыбскага мораў, а значыць з іх дапамогай пачуць шум мора і крыкі марскіх птушак. Усе гэтыя экспанаты прадстаўлены з асабістай калекцыі Людмілы Ніжэвіч, а таксама яе знаёмых. Тут жа жадаючыя могуць зрабіць свой малюнак на шкле з пяском. Марыя ШЭІНА  

Кніга цікавая і карысная

28.10.2024
Новы вучэбны дапаможнік “Геаграфія Беларусі. Ведай і ўмей!” тыражом у 800 экзэмпляраў з’явіўся на паліцах магазінаў. Яго аўтар — настаўнік геаграфіі сярэдняй школы №2 г. Капыля Анатоль Мікалаевіч Сікорскі. У скарбонцы педагога гэта ўжо пятая кніга. Як расказаў аўтар, усё пачыналася з “Інфармацыйна-лагічных канспектаў па геаграфіі Беларусі”, затым ён стаў суаўтарам дапаможніка “Вывучэнне геаграфіі Беларусі ў 9-м класе”, пазней убачылі свет кнігі “Геаграфія для кемлівых і дапытлівых” і “Геаграфія Беларусі: тэсты, дыктанты, творчыя заданні”. І вось новая праца, якая разлічана на старшакласнікаў, навучэнцаў спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, ліцэяў, гімназій. Кніга можа быць выкарыстана для арганізацыі вучэбнага працэсу, а таксама пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання і алімпіяд. У ёй прапанаваны разнастайныя заданні: крыжаванкі, рэбусы, галаваломкі, займальныя падарожжы, якія будуць садзейнічаць развіццю цікаўнасці да вывучэння геаграфіі нашай краіны, дапамогуць у праверцы ведаў і ўменняў пры засваенні праграмнага матэрыялу, а таксама іх паглыбленні і пашырэнні. Дапаможнік можа быць карысным настаўніку і для арганізацыі пазакласнай работы. За сваю шматгадовую працу на педагагічнай ніве Анатоль Мікалаевіч стаў аўтарам звыш 60 публікацый у часопісах “Геаграфія: праблемы выкладання”, Народная асвета”, “Адукацыя і выхаванне”, “Образование Минщины”, “Репетитор”. Маргарыта САКОВІЧ  

Моя любимая мама

28.10.2024
Александра КАЛЕНКОВСКАЯ, ученица 5 «Б» класса СШ № 3 г. Копыля: — Моя мама работает в столовой в школе № 2. Она добрая, хорошая, заботливая, трудолюбивая, умная, ласковая. Моя мама очень любит готовить, а я люблю есть мамины блюда. Я люблю свою мамочку. Степан ЖУК, ученик 5 «Б» класса СШ №3: — Я люблю свою маму. Она работает в РСУ бухгалтером. Это добрый и порядочный человек. Мама мне покупает печенье, вафли, конфеты, мармелад. Я люблю свою маму за то, что в любую минуту могу обратиться к ней с просьбой или за советом, и мама меня всегда поймет и поможет. А еще моя мама печет очень вкусные пирожки, и я их очень люблю.  
Страница 797 из 1058