Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

“Янка Купала i тэатр”

13.10.2011
Выставу пад такой назвай Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы размясціў у  літаратурным музеі Кузьмы Чорнага, што знаходзіцца ў аграгарадку Цімкавічы. Наведвальнікаў чакае цікавае знаёмства з творчасцю класіка беларускай літаратуры. Экспанаты таксама раскажуць пра жыццёвы шлях таленавітага паэта. Як паведаміла дырэктар музея Людміла Ніжэвіч, асабліва запамінальнай будзе экскурсія для дзяцей. Напрыклад, пасля знаёмства з экспазіцыяй для вучняў малодшых і сярэдніх класаў будзе прапанаваны конкурс на лепшае выкананне інсцэніраваных вершаў Я. Купалы, а для старэйшых – паказ у відэазапісе фрагмента са спектакля “Паўлінка”. Але на гэтым паход у літаратурны музей не заканчваецца, бо тут жа арганізавана яшчэ адна цікавая выстава пад назвай “Мора шуміць”. Можна ўбачыць ракавінкі з Балтыйскага, Чорнага, Міжземнага і Карыбскага мораў, а значыць з іх дапамогай пачуць шум мора і крыкі марскіх птушак. Усе гэтыя экспанаты прадстаўлены з асабістай калекцыі Людмілы Ніжэвіч, а таксама яе знаёмых. Тут жа жадаючыя могуць зрабіць свой малюнак на шкле з пяском. Марыя ШЭІНА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей