Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Дах для другога хлеба

17.10.2011
У раёне практычна завершана ўборка бульбы — згодна з інфармацыяй упраўлення райсельгасхарчу планавае заданне выканана на 96 %. Сёлета вырашчаны неблагі ўраджай другога хлеба — на 10 тысяч тон больш, чым летась, вырасла і ўраджайнасць — на 29 ц/га і склала 280 ц/га. Але адна справа атрымаць і ўбраць ураджай, зусім іншае — рэалізаваць яго па добрай цане, якую звычайна даюць зімой альбо вясною. Вось тут і ўзнікае пытанне, як захаваць клубні, каб яны не страцілі сваіх спажывецкіх якасцей. Традыцыйна вяскоўцы бульбу засыпалі ў бурты, аднак гэта тэхналогія ўчарашняга дня. Яшчэ ў мінулым годзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, наведаўшы з рабочай паездкай ААТ “Старыца-Агра”, быў катэгарычным — бульба і іншая агародніна павінна закладвацца на зіму ў сховішчы. Як жа ідуць справы з выкананнем гэтага патрабавання ў нашым раёне? Намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па раслінаводстве Аляксандр Каляда паведаміў, што ўсяго маецца 13 сховішч агульнай ёмістасцю 11 720 тон. Пяць з іх — тыпавыя, сем — прыстасаваных і адно агароднінасховішча. Сёлета паспяхова завершаны работы па рэканструкцыі і ўводзе ў строй яшчэ чатырох бульбасховішч. ААТ “Старыца-Агра” рэканструявала памяшканне былой свінафермы ў в. Русакі аб’ёмам 1200 тон, у ААТ “Ціміразеўскі” — пад сховішча на 2000 тон прыстасаваны будынак старой малочнатаварнай фермы. Дарэчы, гэтыя сельгаспрадпрыемствы ўвайшлі ў дзяржпраграму “Бульбаводства” і мелі магчымасць ажыццяўляць рэканструкцыю за кошт бюджэтных сродкаў. Толькі на свае сілы разлічвалі пры правя-дзенні работ ААТ “Душава” і СГФ “Крыніца”. У верасні на базе першага з іх адбыўся раённы семінар, дзе кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў убачылі на свае вочы, што пры вялікім жаданні і даволі нязначных фінансавых укладаннях можна зрабіць такую добрую справу, як бульбасховішча, якая акупіцца ў сто разоў. Аднак, яшчэ застаюцца гаспадаркі, якія вымушаны карыстацца паслугамі іншых. Ужо другі год заключае дагаворы з адным салігорскім прадпрыемствам аб захоўванні насення бульбы ААТ “Піянер-Агра”. Плённа супрацоўнічаюць з ААТ “Мажа-Агра”, дзе ёсць тыпавое сховішча, адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Скабін” і “Прагрэс-2010”, акрамя таго 200 тон скабін-скай бульбы пакладзена на захоўванне ў ААТ “Семежава”. Аляксандр Каляда акцэнтаваў увагу і на тым, што некалькім сельгаспрадпрыемствам давялося выкарыстоўваць для часовага захоўвання бурты, дзе бульба, прыкрытая ад сонца і непагадзі саломаю, чакае сваёй чаргі для дастаўкі ў сховішчы. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей