Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

82

Словы ўдзячнасці – маці салдатаў

17.10.2011
На Капыльшчыне ўжо стала добрай традыцыяй падчас правядзення Тыдня маці ўшаноўваць жанчын, чые сыны знаходзяцца на тэрміновай ваеннай службе. Гэты год не стаў выключэннем. [caption id="attachment_13656" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас уручэння падзячных пісьмаў"][/caption] На ўрачыстую сустрэчу з салдацкімі маці ва ўтульнай зале тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Козіч, ваенны камісар Капыльскага раённага ваеннага камісарыята Сяргей Барташэвіч, галоўны спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсіённым забеспячэнні райваенкамата Іна Карпяленя, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Наталля Гарбацэвіч. [caption id="attachment_13657" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас уручэння падзячных пісьмаў"][/caption] Словы ўдзячнасці за выхаванне сапраўдных мужчын прагучалі ад Марыі Сандрозд, Сяргея Барташэвіча. Яны адзначылі, што падтрымка маці добрым словам, пастаянным клопатам, увагай да сваіх сыноў дапамагае ім годна выконваць свой воінскі абавязак. Таму не дзіўна і вельмі прыемна, што з часцей, дзе служаць капыльскія юнакі, у райваенкамат прыходзяць падзячныя пісьмы ў адрас бацькоў. Напрыканцы сустрэчы музычныя падарункі прысутным маці адрасавалі і юныя таленты сярэдняй школы №3. Іх выступленні жанчыны падтрымлівалі шчодрымі апладысментамі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей