Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Да Новага года засталося…

18.10.2024
Гандлёвыя кропкі аднымі з першых пачынаюць падрыхтоўку да навагодніх святаў. Ужо з канца лістапада яны змяняюць сваё аблічча і ўпрыгожваюцца неабходнай атрыбутыкай. Таксама гэты перыяд – час традыцыйных акцый па зніжэнні кошту тавараў. Напрыклад, пачынаючы са снежня ў магазіне “Волшебница” штомесяц будзе праводзіцца Дзень імянінніка са скідкай тым, хто нарадзіўся ў гэтым месяцы. Як вядома, універсам “Зимняя вишня” цяпер часткова працуе па прынцыпе дыскаўнтара, а ў перадсвяточныя дні асартымент у гэтым магазіне будзе яшчэ больш пашыраны. Цэны будуць зніжаны да ўзроўню сеткавых магазінаў. У гандлёвыя кропкі завезена 2000 прыгожа аформленых цукеркавых набораў кандытарскіх фабрык  “Камунарка” і “Спартак”. Таксама падарункі будуць фарміравацца і на месцы самімі прадаўцамі. У капылян ёсць магчымасць падаць заяўкі на выраб тартоў і іншых кандытарскіх і кулінарных вырабаў. У аддзеле “Цацкі” ўнівермага №1 можна набыць навагоднія штучныя ёлкі розных памераў, сюды ж завезены разнастайныя ўпрыгажэнні на 20 млн рублёў (у хуткім часе асартымент павялічыцца), для навагодніх ранішнікаў паступілі 40 маскарадных касцюмаў. Сяргей КОЗЕЛ  

Аб сістэме калектыўна-дагаворных адносін

18.10.2024
Рабоце пярвічных прафсаюзных арганізацый па абароне сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў аграпрамысловага комплексу праз сістэму калектыўна-дагаворных адносін быў прысвечаны VI пленум Капыльскага райкама галіновага прафсаюза. Старшыня райкама прафсаюза Аляксандр Татарыцкі адзначыў, што ў 2013 годзе ў раённым камітэце і пярвічных прафсаюзных арганізацыях праведзена значная работа па ўдасканаленні калектыўна-дагаворных адносін. Так, накоплены станоўчы вопыт у пярвічках ААТ “Старыца-Агра”, ДП “Капыльскае ПМС”, Капыльскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”, Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа і іншых. Разам з тым, як падкрэсліў Аляксандр Іванавіч, не ва ўсіх арганізацыях калектыўныя дагаворы выкарыстоўваюцца для павышэння эфектыўнасці вытворчасці, забеспячэння занятасці, паляпшэння аплаты, аховы працы, арганізацыі адпачынку і аздараўлення працоўных. Сустракаюцца выпадкі, што калектыўныя дагаворы носяць агульны характар і дубліруюць артыкулы Працоўнага кодэкса, прамыя абавязкі службаў і службовых асоб. Усё гэта не дазволіла прафсаюзным камітэтам у поўнай меры выкарыстоўваць калектыўныя дагаворы для сацыяльна-эканамічнай і прававой абароны членаў прафсаюза. Прэзідыуму райкама прафсаюза, прафкамам прадпрыемстваў і арганізацый у далейшым неабходна засяродзіць увагу на безумоўным выкананні калектыўных дагавораў, захаванні працоўнага заканадаўства, пры гэтым кіравацца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №240 ад 6 мая 2010 г. “Аб ажыццяўленні грамадскага кантролю прафесійнымі саюзамі”. На пленуме вызначана, што прафсаюзным камітэтам пры правядзенні калектыўна-дагаворнай кампаніі ў 2014 годзе асаблівую ўвагу трэба надаць падвядзенню вынікаў са складаннем актаў выканання за 2013 год і падлікам эканамічнай эфектыўнасці. Пры заключэнні калектыўных дагавораў неабходна ўключыць усе этапы: выстаўленне патрабаванняў, стварэнне парытэтных камісій, збор прапаноў, вядзенне перамоў, правядзенне сходаў (канферэнцый) і своечасовую рэгістрацыю калектыўных дагавораў. Неабходна асаблівую ўвагу звярнуць на тое, што нормы тарыфнага і мясцовых пагадненняў павінны быць адлюстраваны ў калектыўных дагаворах, асабліва ў плане абароны выбарных прафсаюзных работнікаў пры пераводзе на кантрактную форму найму, аб кампенсацыйных выплатах у выпадку гібелі работнікаў на вытворчасці ці атрыманні імі калецтваў, папярэдняй згоды прафкама на звальненне работніка па ініцыятыве наймальніка, аб адлічэнні сродкаў на культурна-масавую і фізкультурна-аздараўленчую работу і інш. Таксама адзначана, што неабходна мабілізаваць працоўныя калектывы на выкананне заданняў па вытворчасці прадукцыі і прагнозных паказчыкаў. Сумесна з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый прыняць меры па ўдасканаленні нармавання і аплаты працы. Адшукваць магчымасці для забеспячэння росту заработнай платы працаўнікоў галіны, узмацніць кантроль за абавязковым выкананнем наймальнікам нормаў заканадаўства ў гэтым плане. Рэкамендавана ўключыць у калектыўныя дагаворы палажэнні аб стымуляванні работнікаў за эканомію паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў. Прапанавана ажыццявіць канкрэтныя меры па арганізацыі работы грамадскіх інспектараў і камісій па ахове працы, умацаванні працоўнай дысцыпліны ў адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1. У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел і падзяліліся вопытам сваёй работы старшыні прафкамаў Таццяна Гасанава (ААТ “Старыца-Агра”), Анжэла Канончык (ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”), Софія Коршун (ААТ “Капыльскае”), Галіна Самусенка (РСУП “Бабоўня”), Тамара Касінская (ААТ “П-з Дусаеўшчына”). Прапановы па паляпшэнні работы прагучалі ад галоўнага спецыяліста ўпраўлення райсельгасхарчу Лідзіі Бусел і загадчыцы аддзела па сацыяльна-эканамічнай рабоце Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Аксаны Бельскай. Сяргей КОЗЕЛ  

Вопрос о бытовке

18.10.2024
Комитетом государственного контроля Минской области в ходе проведенных в 2013 году мониторингов установлен ряд недостатков в сфере бытового обслуживания населения. Формально все РКБО оказывают широкий спектр бытовых услуг (не менее 11 по государственным социальным стандартам), но в некоторых населенных пунктах сельской местности жителям доступны лишь парикмахерские услуги, ремонт швейных изделий, а также реализация ритуальных принадлежностей и продукции собственного производства. Зачастую даже жители агрогородков лишены возможности получить бытовые услуги по месту жительства. Комитет госконтроля предлагает жителям региона направлять свои замечания по работе предприятий бытового обслуживания Минской области по электронному адресу Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. с пометкой «бытовое обслуживание». Отдел контроля потребительского рынка и сферы услуг  

Талисман по имени Волат

18.10.2024
Недавно в Минске установили еще один символ приближающегося Чемпионата мира по хоккею. Зубренка-хокке- иста разместили на Привокзальной площади, где он с первого дня стал пользоваться популярностью у прохожих. В результате творческого конкурса, в котором приняли участие около трехсот человек, зубренка назвали Волатом. В восточнославянской мифологии волаты – это богатыри высокого роста и недюжинной силы. Наш зубренок является зеркальным отражением значения своего имени и олицетворяет мощь и динамику хоккея. В честь данного события белорусские предприятия реализовывают различные сувениры с логотипом ЧМ-2014, который, кстати, красуется у официального символа, зубра, на правом плече. Одними из необычных товаров, которые появились под логотипом ЧМ-2014, стали молочные продукты от ОАО «Клецкая крыначка», квас от ОАО «Криница», печенье «Белорусское хоккейное» от кондитерской фабрики «Слодыч», туалетная бумага от ОАО «Слонимский картонно-бумажный завод «Альбертин», халаты, махровые тапочки от «Речицкого текстиля». Туристы и жители города активно приобретают появившиеся в продаже майки, кепки, декоративные шайбы и многое другое, стараясь внести в свою жизнь кусочек того волнующего предвкушения грандиозного события. Ольга ХОМА, внештатный корреспондент «СП», г. Минск Фото автора  

Няхай узыходзяць зоркi!

18.10.2024
З мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Капыльскага райвыканкама, Капыльскім раённым Цэнтрам культуры праводзіцца ІІ раённы конкурс маладых талентаў ”Зорка ўзышла над Беларуссю”. Конкурс накіраваны на рэалізацыю творчага патэнцыялу таленавітай моладзі ў розных відах і жанрах мастацкай творчасці, далучэнне моладзі да лепшых узораў музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і іншых відаў і жанраў мастацтва і інш. Конкурс адбудзецца 18 снежня ў Капыльскім раённым Цэнтры культуры. Прыняць удзел могуць навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа, вучні агульнаадукацыйных школ горада і раёна, прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, іншых устаноў ва ўзросце ад 16 да 31 года (узрост канкурсантаў вызначаецца па стане на 1 лістапада 2013 года). Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Аўтарская песня”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Дызайн”, “Жывапіс і графіка”, “Народныя спевы”, “Размоўны жанр”, “Сучасны танец”, “Эстрадныя спевы”, “Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў, шоу-праграм”, “Сацыяльная рэклама”. Дзіяна ТКАЧЭНКА  
Страница 80 из 1058