Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

Аб сістэме калектыўна-дагаворных адносін

05.12.2013
Рабоце пярвічных прафсаюзных арганізацый па абароне сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў аграпрамысловага комплексу праз сістэму калектыўна-дагаворных адносін быў прысвечаны VI пленум Капыльскага райкама галіновага прафсаюза. Старшыня райкама прафсаюза Аляксандр Татарыцкі адзначыў, што ў 2013 годзе ў раённым камітэце і пярвічных прафсаюзных арганізацыях праведзена значная работа па ўдасканаленні калектыўна-дагаворных адносін. Так, накоплены станоўчы вопыт у пярвічках ААТ “Старыца-Агра”, ДП “Капыльскае ПМС”, Капыльскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”, Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа і іншых. Разам з тым, як падкрэсліў Аляксандр Іванавіч, не ва ўсіх арганізацыях калектыўныя дагаворы выкарыстоўваюцца для павышэння эфектыўнасці вытворчасці, забеспячэння занятасці, паляпшэння аплаты, аховы працы, арганізацыі адпачынку і аздараўлення працоўных. Сустракаюцца выпадкі, што калектыўныя дагаворы носяць агульны характар і дубліруюць артыкулы Працоўнага кодэкса, прамыя абавязкі службаў і службовых асоб. Усё гэта не дазволіла прафсаюзным камітэтам у поўнай меры выкарыстоўваць калектыўныя дагаворы для сацыяльна-эканамічнай і прававой абароны членаў прафсаюза. Прэзідыуму райкама прафсаюза, прафкамам прадпрыемстваў і арганізацый у далейшым неабходна засяродзіць увагу на безумоўным выкананні калектыўных дагавораў, захаванні працоўнага заканадаўства, пры гэтым кіравацца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №240 ад 6 мая 2010 г. “Аб ажыццяўленні грамадскага кантролю прафесійнымі саюзамі”. На пленуме вызначана, што прафсаюзным камітэтам пры правядзенні калектыўна-дагаворнай кампаніі ў 2014 годзе асаблівую ўвагу трэба надаць падвядзенню вынікаў са складаннем актаў выканання за 2013 год і падлікам эканамічнай эфектыўнасці. Пры заключэнні калектыўных дагавораў неабходна ўключыць усе этапы: выстаўленне патрабаванняў, стварэнне парытэтных камісій, збор прапаноў, вядзенне перамоў, правядзенне сходаў (канферэнцый) і своечасовую рэгістрацыю калектыўных дагавораў. Неабходна асаблівую ўвагу звярнуць на тое, што нормы тарыфнага і мясцовых пагадненняў павінны быць адлюстраваны ў калектыўных дагаворах, асабліва ў плане абароны выбарных прафсаюзных работнікаў пры пераводзе на кантрактную форму найму, аб кампенсацыйных выплатах у выпадку гібелі работнікаў на вытворчасці ці атрыманні імі калецтваў, папярэдняй згоды прафкама на звальненне работніка па ініцыятыве наймальніка, аб адлічэнні сродкаў на культурна-масавую і фізкультурна-аздараўленчую работу і інш. Таксама адзначана, што неабходна мабілізаваць працоўныя калектывы на выкананне заданняў па вытворчасці прадукцыі і прагнозных паказчыкаў. Сумесна з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый прыняць меры па ўдасканаленні нармавання і аплаты працы. Адшукваць магчымасці для забеспячэння росту заработнай платы працаўнікоў галіны, узмацніць кантроль за абавязковым выкананнем наймальнікам нормаў заканадаўства ў гэтым плане. Рэкамендавана ўключыць у калектыўныя дагаворы палажэнні аб стымуляванні работнікаў за эканомію паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў. Прапанавана ажыццявіць канкрэтныя меры па арганізацыі работы грамадскіх інспектараў і камісій па ахове працы, умацаванні працоўнай дысцыпліны ў адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1. У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел і падзяліліся вопытам сваёй работы старшыні прафкамаў Таццяна Гасанава (ААТ “Старыца-Агра”), Анжэла Канончык (ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”), Софія Коршун (ААТ “Капыльскае”), Галіна Самусенка (РСУП “Бабоўня”), Тамара Касінская (ААТ “П-з Дусаеўшчына”). Прапановы па паляпшэнні работы прагучалі ад галоўнага спецыяліста ўпраўлення райсельгасхарчу Лідзіі Бусел і загадчыцы аддзела па сацыяльна-эканамічнай рабоце Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Аксаны Бельскай. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей