Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Дабрачынная акцыя «Нашы дзецi»

18.10.2024
З 11 снежня 2013 года па 10 студзеня 2014 года на Капыльшчыне пройдзе раённая дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Такое рашэнне прынята на апошнім пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. Створаны аргкамітэт па правядзенні навагодніх святаў, які ўзначаліла намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. У пераліку мерапрыемстваў, што пройдуць у рамках акцыі, дабрачынны навагодні ранішнік для дзяцей-інвалідаў, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі. Ён будзе арганізаваны 26 снежня ў раённым Цэнтры культуры з удзелам кіраўніцтва раёна і прадстаўнікоў іншых зацікаўленых службаў. Парадуюцца навагоднім падарункам ад раённага выканаўчага камітэта і дзеткі, якім навагоднія святы давялося сустракаць у цэнтральнай раённай бальніцы, дзіцячым сацыяльным прытулку, а таксама выхаванцы ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі». Традыцыйна ў дні зімовых канікул праходзіць раённае свята для школьнікаў — пераможцаў школьных і раённых прадметных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў. Такое навагодняе прадстаўленне на гэты раз адбудзецца 3 студзеня. Святочныя дзіцячыя ранішнікі будуць праведзены ў многіх працоўных калектывах горада і раёна. Да навагодніх святаў будзе ўпрыгожаны наш горад, створаны неабходны запас ласункаў для фарміравання навагодніх падарункаў, месцы правядзення ранішнікаў упрыгожаць зялёныя духмяныя прыгажуні ёлкі. Парадак і бяспеку падчас святочных мерапрыемстваў будуць забяспечваць супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях. Маргарыта САКОВІЧ  

Прямая линия (CMigrator copy 3)

18.10.2024
В среду, 11  декабря, с 10 до 12 часов состоится прямая линия с начальником отдела экономики Копыльского райисполкома Еленой Николаевной ВАСИЛЕВСКОЙ. Если у вас есть вопросы экономической направленности, звоните по телефону 51-5-49.  

Да Новага года засталося… (CMigrator copy 1)

18.10.2024
Падарункi ад Дзеда Мароза – поштай. На старонках нашай газеты мы пісалі аб тым, што ўсе аддзяленні паштовай сувязі прымаюць заказы на паслугу “Віншаванне Дзеда Мароза”. Па стане на 1 снежня ўжо заказана 204 экзэмпляры віншаванняў-падарункаў. Заяўкі на большасць з іх паступілі да 30 лістапада. Колькасць падарункавых набораў была абмежавана. Што цікава: найбольшай папулярнасцю карыстаўся набор №3, які каштаваў больш за іншыя.  А вось наборы №1 і №2 яшчэ ёсць магчымасць заказаць да 20 снежня. Запрашаюць рэстаран, кафэ, пiцэрыя Каб больш прыўзняць навагодні настрой, капыляне з задавальненнем наведаюць гэтыя ўстановы нашага горада. Так, па папярэднім запісе, у перыяд з 24 па 30 снежня ў рэстаране “Колас”, кафэ “Капылянка”, “Беларусачка” і піцэрыі “Мираж” адпачнуць 400 чалавек. Навагодняя ноч таксама не стане выключэннем: з 22.00 у кропках грамадскага харчавання 72 чалавекі сустрэнуць свята. Кошт праведзенага вечара ў пераднавагоднія дні складзе 250 тыс. – 300 тыс. рублёў, у ноч з 31 снежня на 1 студзеня – ад 300 да 350 тыс. рублёў. Тэатралiзаванае шэсце у Мiнску 25 снежня ў сталіцы нашай краіны г. Мінску пройдзе тэатралі- заванае шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак. Плануецца, што ў ім прымуць удзел больш за 800 казачных герояў. Цікава, што ў святочным шэсці будзе ўдзельнічаць і сімвал Чэмпіянату свету па хакеі-2014 года - зубр Волат. Дзіяна ТКАЧЭНКА  

Безопасность детей в школе

18.10.2024
Родители, ежедневно отправляя свое чадо в школу, как правило дают массу полезных наставлений: чтоб хорошо учился, не баловался и т. д. Но наряду с этим, важным аспектом является и безопасность ребенка. Школа — место многолюдное. И сложность в том, что, оказавшись в критической ситуации, дети не всег- да реагируют правильно. Объясните, что главный враг в экстремальных обстоятельствах — паника. Гораздо эффективнее здесь будут внимательность и спокойствие. Ребенок должен понимать: если возникли какие-то проблемы, изначально нужно сообщить об этом педагогу или администрации, а затем четко следовать их указаниям. Одна из самых опасных ситуаций, которая может произойти в учебном заведении, — пожар. В таком случае первым делом необходимо оповестить преподавателя — в этот момент все зависит от его действий. Огонь распространяется довольно быстро, что приводит к повышению температуры и образованию плотного задымления. Для начала следует позвонить в службу спасения по телефону 101 или 112. Затем немедленно организовать эвакуацию детей. Если возгорание незначительное и угрозы для школьников не представляет, то нужно взять все личные вещи, одеться и выйти на улицу. Ни в коем случае нельзя терять ни минуты: собирать учебники и бежать в гардероб за вещами в такой ситуации не стоит. При сильном задымлении используйте средства защиты органов дыхания: ватно-марлевые повязки, смоченные водой, платки или другие вещи. Когда пути эвакуации отрезаны огнем, ребята под руководством учителей должны вернуться в классы, закрыть двери, вентиляционные решетки и ждать прибытия работников МЧС. Вадим МОРДАСЕВИЧ, слушатель командного факультета ГУО «Командно-инженерный институт МЧС Республики Беларусь», старший лейтенант внутренней службы  

Страхавы агент – гэта яшчэ i псiхолаг

18.10.2024
[caption id="attachment_32056" align="alignleft" width="295" caption="Васіль Багдановіч"][/caption] Я ганаруся сваёй прафесіяй. За апошнія гады ў Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Капыльскім раё- не сфарміраваўся свой стыль аказання паслуг насельніцтву, склаўся высокапрафесійны, працаздольны калектыў. Сёння страхавальнікам прапануецца некалькі дзясяткаў відаў страхавых паслуг, пералік якіх увесь час пашыраецца і ўдасканальваецца. Сёння ў калектыве прадстаўніцтва працуюць 28 чалавек. Страхавыя агенты штомесяц выконваюць даведзеныя планавыя заданні па ўсіх відах страхавання. За 11 месяцаў бягучага года выкананне плана ўжо склала 110,6%, па абавязковых відах страхавання — 104,8%. У тым, што прадстаўніцтва ўпэўнена спраўляецца з вызначанымі планамі, стабільна працуе і валодае добрымі перспектывамі для развіцця, вялікая заслуга прафесіяналаў сваёй справы, якія шмат гадоў аддалі любімай справе. Гэта — Людміла Давідоўская, Ганна Саніковіч, Ірына Уласовіч і многія іншыя. Васіль Багдановіч страхавым агентам працуе ўжо 13 гадоў, і ў тым, што прадстаўніцтва спраўляецца з заданнямі па розных відах страхавання, ёсць і яго заслуга. Даведзены план сёлета ён выканаў на 138%. На абслугоўванні вопытнага работніка — населеныя пункты Блеўчыцкага сельсавета. Акрамя гэтай тэрыторыі цяпер часова за ім замацаваны вёскі Навасёлкі, Браткава, Макраны. — Ці складана быць страхавым агентам? Як знаходзіце агульную мову з людзьмі? — па дарозе да чарговага страхавальніка цікаўлюся ў Васіля Міхайлавіча. — Прафесія страхавога агента — гэта, лічу, стан душы, — адзначае ён. — Трэба быць добрым псіхолагам, каб займацца гэтай справай. Неабходна разумець людзей, унікнуць у іх праблемы, калі магчыма, то і дапамагчы чымсьці ў вырашэнні. У доме Валянціны Русак, якая працуе загадчыцай аддзялення паштовай сувязі вёскі Лешня, Васіля Багдановіча сустракаюць як даўняга сябра. Больш за 20 гадоў жанчына з’яўляецца кліентам Белдзяржстраху. — Што страхуеце? — пытаюся ў Валянціны Іванаўны. — Карыстаемся рознымі відамі: страхуем маёмасць, родных ад няшчасных выпадкаў, фактычна — усё, што можна. Быў выпадак, калі згарэў хлеў. Ад Белдзяржстраху атрымала страхоўку. Наступная на маршруце Васіля Багдановіча сядзіба Сяргея Палешчука, вадзіцеля ААТ “Капыльскае”. Зайшоўшы ў дом, заняліся афармленнем неабходных дакументаў. — Асабліва для мяне зручнай страхоўкай з’яўляецца аўтакаска. Былі выпадкі, калі прыходзілася звяртацца па страхавым полісе ў Белдзяржстрах, які поўнасцю пакрыў выдаткі на рамонт машыны. Хаця пашкоджанні былі не вельмі значныя, — канстатаваў Сяргей Іванавіч. — Таксама застрахаваны дом і жывёла. Справіўшыся з афармленнем папер, накіраваліся да чарговага кліента. Мікалай Максіменя, які знаходзіцца на заслужаным адпачынку, з’яўляецца страхавальнікам яшчэ з савецкіх часоў. Не здрадзіў дзяржстраху і па сённяшні дзень, нават пасля таго, як у 90-я гады мінулага стагоддзя (адразу пасля развалу Саюза), замест чаканай сумы за пашкоджаны аўтамабіль атрымаў амаль у 10 разоў менш. Праўда, цяпер выбраў страхаванне маёмасці, будынкаў. За лічаныя хвіліны страхавы агент справіўся з неабходнымі дакументамі. — Колькі прыкладна цягнецца Ваш працоўны дзень? — пацікавіўся я ў  Васіля Мікалаевіча. — Па-рознаму бывае, залежыць ад сезону, надвор’я, — тлумачыць страхавы агент. — Часта кліенты прыязджаюць непасрэдна да мяне, іду насустрач — афармляю полісы. — Што дазволіла перавыканаць план загадзя? — Па-першае, павялічылася колькасць страхавальнікаў. Людзі, якія раней не карысталіся нашымі паслугамі, бачаць, што гэта патрэбная справа. Да таго ж, уво- дзяцца новыя віды страхавання, якія становяцца запатрабаванымі насельніцтвам. Акрамя мясцовых жыхароў звяртаюцца і прыезджыя, каб застрахаваць дачы. Але самае галоўнае, падкрэсліў Васіль Багдановіч, — любоў да сваёй працы. Без гэтага не можа быць станоўчага выніку. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара    
Страница 75 из 1058