Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Да Новага года засталося… (CMigrator copy 1)

10.12.2013
Падарункi ад Дзеда Мароза – поштай. На старонках нашай газеты мы пісалі аб тым, што ўсе аддзяленні паштовай сувязі прымаюць заказы на паслугу “Віншаванне Дзеда Мароза”. Па стане на 1 снежня ўжо заказана 204 экзэмпляры віншаванняў-падарункаў. Заяўкі на большасць з іх паступілі да 30 лістапада. Колькасць падарункавых набораў была абмежавана. Што цікава: найбольшай папулярнасцю карыстаўся набор №3, які каштаваў больш за іншыя.  А вось наборы №1 і №2 яшчэ ёсць магчымасць заказаць да 20 снежня. Запрашаюць рэстаран, кафэ, пiцэрыя Каб больш прыўзняць навагодні настрой, капыляне з задавальненнем наведаюць гэтыя ўстановы нашага горада. Так, па папярэднім запісе, у перыяд з 24 па 30 снежня ў рэстаране “Колас”, кафэ “Капылянка”, “Беларусачка” і піцэрыі “Мираж” адпачнуць 400 чалавек. Навагодняя ноч таксама не стане выключэннем: з 22.00 у кропках грамадскага харчавання 72 чалавекі сустрэнуць свята. Кошт праведзенага вечара ў пераднавагоднія дні складзе 250 тыс. – 300 тыс. рублёў, у ноч з 31 снежня на 1 студзеня – ад 300 да 350 тыс. рублёў. Тэатралiзаванае шэсце у Мiнску 25 снежня ў сталіцы нашай краіны г. Мінску пройдзе тэатралі- заванае шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак. Плануецца, што ў ім прымуць удзел больш за 800 казачных герояў. Цікава, што ў святочным шэсці будзе ўдзельнічаць і сімвал Чэмпіянату свету па хакеі-2014 года - зубр Волат. Дзіяна ТКАЧЭНКА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей