Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

“Вясёлка” адзначыла юбілей

18.10.2024
Святочнай сустрэчай сяброў адзначыла сваё 50-годдзе літаратурнае аб’яднанне “Вясёлка” У раённай цэнтральнай бібліятэцы імя Анатоля Астрэйкі сабраліся самыя адданыя прыхільнікі паэзіі і прозы, людзі, якіх з “Вясёлкай” звязвае не адзін дзясятак гадоў. На працягу ўсяго мерапрыемства яркія ўспаміны-замалёўкі “вясёлкаўцаў”, якія стаялі ля самых вытокаў аб’яднання, гарманічна чаргаваліся з творчасцю паэтаў. “Вясёлка” змагла згуртаваць пад сваім крылом людзей розных узростаў, прафесій, месца жыхарства, інтарэсаў і поглядаў. Але ўсіх іх аб’яднала любоў да мастацкага слова, захапленне прыгажосцю роднага краю, яго працавітымі людзьмі, гістарычным мінулым Капыльшчыны. Вядучая свята — дырэктар Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі, сакратар літаб’яднання Таццяна Серая — з захапленнем расказвала пра тыя дасягненні, якімі можа ганарыцца “Вясёлка”. Гэта шматлікія выступленні самадзейных паэтаў перад самай разнастайнай слухацкай аўдыторыяй, удзел у пасяджэннях абласнога клуба аматараў слова “Жывіца”, на адным з якіх адбылося прадстаўленне нашага аб’яднання. Капыльскія паэты з ліку “вясёлкаўцаў” прымалі ўдзел у злётах маладых паэтаў Міншчыны. У шэрагу зборнікаў, якія ўбачылі свет на працягу апошніх дзесяцігоддзяў — “Куток дзівосны гнёздаў салаўіных…”, “Бурштынавы россып”, “Вясёлыя кропелькі”, “Дыханне нябёсаў” — творы капыльскіх аматараў слова. Таццяна Пятроўна падкрэсліла вялікую ролю літаб’яднання ў патрыятычным, маральным выхаванні жыхароў Капыльшчыны, асабліва моладзі. Нездарма самадзейных паэтаў часта запрашаюць у навучальныя ўстановы. Менавіта пра такую цесную сувязь “Вясёлкі” і Слабадакучынскай сярэдняй школы расказаў намеснік дырэктара, кіраўнік рэгіянальнага цэнтра вуснагістарычных даследаванняў Барыс Дзенісюк. З вялікай цікавасцю слухалі прысутныя расказ галоўнага рэдактара газеты “Слава працы” Марыі Шэінай і былога супрацоўніка раёнкі, старшыні літаб’яднання Казіміра Кухарчыка пра людзей, якія стаялі ля вытокаў літаратурнага аб’яднання. “У сярэдзіне 90-х гадоў, калі ў літаратурнае аб’яднанне прыйшлі новыя аўтары, наша рэдакцыя нагадвала творчую лабараторыю, — успамінае Марыя Уладзіміраўна. — Тады галоўным дарадчыкам быў Іван Пракарына. Менавіта да яго ішлі са сваімі творамі пачынаючыя аўтары і заўсёды знаходзілі падтрымку і разуменне. Паколькі сярод іх было шмат юных паэтаў, узнікла думка аб узнаўленні дзіцячага аб’яднання “Проба пяра”. І тут на дапамогу прыйшла бібліятэка, у якой ёсць вялікі вопыт работы з падрастаючым пакаленнем. А ўвогуле хачу сказаць вялікі дзякуй бібліятэчным работнікам, і ў першую чаргу Таццяне Пятроўне Серай, за тое, што яны не далі згаснуць “Вясёлцы” і своечасова прынялі эстафету па рабоце з аб’яднаннем”. Марыя Уладзіміраўна расказала пра дзень сённяшні рэдакцыі, узнагародзіла самых актыўных удзельнікаў “Вясёлкі” — Таццяну Серую, Казіміра Кухарчыка, Любоў Мотуз і Тамару Мінчэню — Граматамі Рэдакцыі газеты “Слава працы” і сувенірамі. Падзячнае пісьмо ад імя старшыні райвыканкама было ўручана ў гэты дзень і яшчэ адной надзвычай актыўнай удзельніцы літаб’яднання — Ядвізе Малевіч. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юха шчыра павіншавала яе і ўсіх удзельнікаў свята з такой значнай падзеяй і пажадала: “Жывіце доўга. Усё толькі пачынаецца”. Шчыра вітала ўдзельнікаў свята з юбілеем і старшыня ветэранскай арганізацыі ААТ “П-з Дусаеўшчына” Часлава Грыгаровіч. Міні-прэзентацыі кожнага ўдзельніка літаб’яднання, якія прысутнічалі на свяце, папярэднічалі іх выступленням. Аўтары чыталі свае вершы, дзяліліся планамі, творчымі задумамі, расказвалі пра змены, што адбыліся ў іх жыцці. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара    

Бязмежжа талентаў Капыльшчыны

18.10.2024
[caption id="attachment_32173" align="alignleft" width="224" caption="Майстар-клас па квілінгу пррводзіць Аксана Грыцкевіч"][/caption] Клуб майстроў “Скарбонка” адзначыў 15-годдзе з дня ўтварэння і 10-годдзе з дня прысваення клубу ганаровага звання “народны” Фае РЦК ператварылася ў сапраўдны музей народнай творчасці: на спецыяльных стэндах прадстаўлены вышытыя карціны, саматканыя рушнікі ды дываны, зіхацяць упрыгажэнні з  бісеру,  расстаўлены выразаныя з дрэва фігуркі, цікавяць сваёй незвычайнасцю вырабы ў тэхніцы квілінгу і арыгамі. І ўсё гэта зроблена рукамі нашых землякоў. Дарэчы, створаны гэты клуб быў дзеля таго, каб народныя ўмельцы  маглі  ісці ў нагу з  часам,  і  тым  самым  займацца  адраджэннем і развіццём прыгажосці, каб мацнела непарыўная сувязь пакаленняў. За гады існавання клуба майстры неаднаразова прымалі  ўдзел у разнастайных святах і конкурсах. Перш за ўсё ўражвае вышытая крыжыкам амаль у сапраўдную велічыню легендарная “Джаконда”. А вось і майстрыха – Наталля Чаркас з аграгарадка Быстрыца. Пытаюся: – Ці доўга Вы вышывалі гэтую прыгажосць? – Крыху больш за два гады, – адказвае Наталля. Больш за ўсё мяне (ды і не толькі!) зацікавіла сама тэхніка выканання: вельмі плаўна зроблены пераходы ад аднаго адцення колеру да другога, а на адваротным баку – ніводнага вузельчыка! –  Мабыць, цяжка выконваць такую тонкую работу? – Я вельмі люблю вышыўку, таму для мяне гэта не цяжка, а цікава. Шкада толькі, што часу не хапае. Зацікавілі  і работы Валянціны Рашкевіч: толькі за год, на працягу якога яна займаецца ў клубе, жанчына вышыла шмат маляўнічых карцін. Цікавыя работы майстрых арыгамі Валянціны Мяцельскай і квілінгу – Аксаны Грыцкевіч. Вось вялікі замак, буслы, жар-птушка, зробленыя з маленькіх папяровых модуляў – гэта арыгамі. А кветкі, якія сплецены з рознакаляровых тонкіх папяровых палосачак, – квілінг. – Валянціна Яўгеньеўна, – пытаюся ў жанчыны, – а ці шмат часу Вы затрачваеце, каб зрабіць фігурку? –  Усё залежыць ад аб’ёму вырабу: чым ён большы, тым больш модуляў трэба падрыхтаваць. –  А чым займаецеся зараз? – Асвоіла тэхніку бісерапляцення. У планах – навучыцца ткаць: у мяне мама была ткачыхай. Тым часам каля сцэны адбываецца нешта цікавае: кіраўнік клуба “Скарбонка” Галіна Гурло разам з дырэктарам раённага Цэнтра ткацтва Таццянай Волкавай дэманструюць дыван, выкананы Ларысай Бохан з аграгарадка Скабін. Дыван незвычайны: на чорным плеценым павуцінні – рознакаляровыя кветкі. – Гэты дыван створаны ў далёкім 1961 годзе, – кажа Галіна Аляксандраўна, – паважаная майстрыха падарыла нашаму клубу. У гэты час Ларыса Сямёнаўна сціпла стаіць каля асабістага стэнда. Падыходжу да яе. –  Ларыса Сямёнаўна, раскажыце, калі ласка, як Вы рабілі гэты незвычайны дыван? – Мне тады было 19, маладая яшчэ, – усміхаецца мая суразмоўца. – Каб зрабіць такі дыван, на сцяне хлява набіла сетку з цвічкоў. А потым ільняной ніткай, якую таксама пралі самі, спачатку ўздоўж і ўпоперак абвязвала тыя цвічкі, затым – па дыяганалі. – А зараз Вы таксама робіце такія дываны? – Не, ніткі цяпер не тыя, ды і рознай гаспадарчай работы шмат. Але зусім без творчасці не магу: з 90-га года вышываю. Бачыце, гэта вясельныя рушнікі. Я такія ўнучцы сваёй вышыла і на само вяселле, і для вянчання. У кожнай майстрыхі – свой сакрэт. І на гэтым святочным мерапрыемстве яны сабраліся, каб успомніць, як усё пачыналася, абмеркаваць творчыя планы і, вядома ж, каб атрымаць узнагароды. Ад імя начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталлі Царковай вядучы спецыяліст Таццяна Віяленцій уручае граматы і сувеніры майстрам па ткацтве Валянціне Гладкай з в. Праснакі і Валянціне Касач з в. Чырвоная Дубрава, а таксама дырэктару раённага Цэнтра ткацтва Таццяне Волкавай. Атрымалі граматы і вышывальшчыцы Ларыса Бохан з аграгарадка Скабін, Ніна Касцюк з аграгарадка Старыца, Аліцыя Завора з в. Камсамольская, Вера Пашкевіч з аграгарадка Пацейкі, Валянціна Біруля з Капыля. Іван Васілевіч з Капыля, які ўжо працяглы час займаецца разьбой па дрэве, таксама атрымаў грамату. Узнагародзілі і майстра па фларыстыцы Ядвігу Холад з аграгарадка Ванелевічы, майстроў па бісерапляценні Валянціну Макаед з в. Бучаціна, Ірыну Пяткевіч з аграгарадка Мажа і Ірыну Шваюк з Капыля, майстроў модульнага арыгамі Наталлю Валога і Валянціну Мяцельскую з Капыля, майстра дэкупажа Наталлю Карпучок з в. Камсамольская і майстра вырабаў са скуры Мілану Мароз з Капыля. І для ўсіх – музычныя падарункі ад Вячаслава Курчыка, Яўгеніі Леус, Яўгена Сінюка, Валянціны Берасневіч, Любові Галубовіч, Валянціны Зарамбоўскай, Юрыя Апановіча і Мікалая Корбута. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара    

Парадак залежыць ад кожнага з нас

18.10.2024
[caption id="attachment_32166" align="alignleft" width="300" caption="Унутрыгаспадарчы кар’ер у ЗАТ “Жыліхава”"][/caption] Раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі праводзіцца маніторынг стану парадку на розных тэрыторыях. І самая пільная ўвага надаецца сельгаспрадпрыемствам, сельскім населеным пунктам. Прымаюць удзел у праверках такога кшталту і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Слава працы”. Апошняя з іх адбылася на мінулым тыдні, калі разам з начальнікам Капыльскай раённай інспекцыі ПРіАНА Ігарам Чаркасом быў наведаны шэраг сельскагаспадарчых аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыях Доктаравіцкага, Цімкавіцкага, Блеўчыцкага, Бучацінскага і Капыльскага сельсаветаў. З пераліку праблем, якія неабходна трымаць на кантролі, былі выдзелены дзве: выгляд унутрыгаспадарчых кар’ераў і выяўленне пустуючых сельгасаб’ектаў, якія падлягаюць зносу. Безумоўна, нельга было закрыць вочы і на санітарны стан вёсак, праз якія давялося праязджаць. Недры зямлі беларускай Практычна ў кожным сельгаспрадпрыемстве маюцца выдзеленыя згодна з рашэннем райвыканкама ўнутрыгаспадарчыя кар’еры. Гаспадаркі могуць распрацоўваць грунт для здабывання пяску (без права продажу) адкрытым спосабам, адным уступам, без прымянення выбуховых работ на глыбіню да двух метраў. Пясок актыўна выкарыстоўваецца для падсыпкі і паляпшэння дарожных пакрыццяў, дзякуючы такім міні-кар’ерам удалося знізіць і кошт будаўнічых работ пры правядзенні рэканструкцыі малочнатаварных фермаў. Аднак гаспадарнікі не павінны забываць, што яны маюць  пэўныя абавязкі па ўтрыманні кар’ераў. У прыватнасці, неабходна ў абавязковым парадку ўстанавіць інфармацыйныя шчыты з надпісам “Унутрыгаспадарчы кар’ер”, які суправаджаецца звесткамі аб землекарыстальніку (назва, месца знаходжання, кантактны тэлефон), інфармацыяй аб даце і нумары рашэння райвыканкама аб выбары месца размяшчэння кар’ера, пачатку і заканчэнні здабычы карысных выкапняў. На пад’язной дарозе павінен быць устаноўлены шлагбаум. І яшчэ адно — даволі важнае патрабаванне, якое нядаўна агучыў губернатар Мінскай вобласці Сямён Шапіра, — унутрыгаспадарчыя кар’еры павінны быць агароджаны. На жаль, у рэспубліканскіх зводках здарэнняў ёсць і такія, што інфармуюць пра трагедыі, якія адбыліся менавіта на кар’ерах, калі пад абвалам пяску гінуць дзеці. Паводле слоў Ігара Чаркаса, перад кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны пастаўлена задача да 18 снежня бягучага года абгарадзіць усе ўнутрыгаспадарчыя кар’еры. Як паказаў маніторынг, большасць гаспадарак аднесліся з разуменнем да такой важнай справы. У прыватнасці, шмат зроблена ў ААТ “Піянер-Агра”, ЗАТ “Жыліхава”, ААТ “Капыльскае” і інш. Яшчэ нямала трэба прыкласці намаганняў, каб надаць унутрыгаспадарчым кар’ерам належны стан, адкрытаму акцыянернаму таварыству “Ціміразеўскі”. І больш за ўсё (з убачаных намі падчас рэйду. — Аўт.) гэта тычыцца кар’ера ў в. Жабчава. Дамы пустыя, нібы здані… З зямельнай тэмай цесна звязана і тэма зносу пустуючых, невыкарыстоўваемых збудаванняў, у тым ліку і прыватных дамоў. І тут ёсць два бакі аднаго медаля: мала таго, што абшарпаны, часта з выбітымі вокнамі і дзвярыма, з перакошаным дахам будынак зусім не ўпрыгожвае тую ж прыфермскую альбо іншую сельскагаспадарчую тэрыторыю, ён становіцца перашкодай пры заворванні ўчасткаў. Такіх пустуючых будынкаў у наведаных гаспадарках знайшлося нямала. Паводле інфармацыі, атрыманай з упраўлення райсельгасхарчу, пераважная большасць іх запланавана пад знос у будучым 2014 годзе. Зразумела, што гэта патрабуе немалых фінансавых затрат, але, напэўна, і зямля, якую ўдасца ўвесці ў севаабарот, дасць добрую аддачу. Асабліва прыкрае ўражанне засталося пасля наведвання ААТ “Малінава”, дзе стаяць, нібы здані, з дзясятак нікому не патрэбных зруйнаваных будынкаў. Такую ж карціну можна назіраць і ў в. Садавічы, і некаторых іншых населеных пунктах. Спадзяюцца на снег… Добры гаспадар імкнецца да прыходу зімы навесці парадак на сваім прысядзібным участку. Лагічна, што сабранае смецце неабходна вывезці. І добра, [caption id="attachment_32169" align="alignright" width="300" caption="Зона адпачынку"][/caption] калі чалавек сумленна выкіне яго ў спецыяльную машыну, якія рэгулярна збіраюць камунальныя адходы па ўсёй тэрыторыі раёна. Аднак часта мы бачым іншую карціну. Смецце выкідваецца там, дзе хочацца, не толькі забру-джвае навакольнае асяроддзе, але і распаўсюджвае антысанітарыю там, дзе гэтага рабіць ні ў якім разе нельга. Так робяць, напрыклад, жыхары пасёлка Чыжэвічы Доктаравіцкага сельсавета, якія стварылі сапраўдны сметнік на ўездзе ў свой населены пункт. Вельмі прыкрае ўражанне засталося і ад убачанага ля грамадзянскіх могілак в. Садавічы, дзе ля дарогі да гэтага месца жалобы і смутку кучы смецця ўжо ў палову чалавечага росту. Ці можа ўсе спадзяюцца, што смецце схавае снег?.. Напэўна, на гэта разлічваюць і работнікі Орлікаўскага лясніцтва, якія не зусім добрасумленна сочаць за станам месцаў адпачынку, што абсталяваны паўз дарогі. Маецца на ўвазе прыпынак на мяжы са Слуцкім раёнам. Безумоўна, тут перш за ўсё віна тых несумленных адпачываючых, якія без усялякага сораму выкінулі смецце побач з тым месцам, дзе яны, відаць, прыемна адпачылі. Але ж і адказным за парадак на сваёй тэрыторыі таксама трэба своечасова ліквідаваць недахопы. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара      

Если у вас есть вопросы

18.10.2024
23 декабря 2013 года с 11.00 до 12.00 в г. Копыле состоится прямая линия начальника Солигорского межрайонного отдела управления Департамента финансовых расследований Комитета государственного контроля Республики Беларусь по Минской области и г. Минску Дмитрия Ивановича АХРЕМА с жителями региона. В ходе общения вы сможете поделиться известными вам фактами нарушений в сфере предпринимательства и налогообложения, некомпетентности и бюрократизма со стороны чиновников, коррупционными проявлениями и другими проблемами, входящими в компетенцию органов финансовых расследований. Телефон  прямой   линии 55-1-27. Личный прием граждан состоится с 12.00 до 13.00 в здании Копыльского райисполкома, кабинет №39. Управление Департамента финансовых расследований КГК Республики Беларусь по Минской области и г. Минску  

Фітнес — гэта ўсё!

18.10.2024
[caption id="attachment_32153" align="alignleft" width="300" caption="Як эфектыўна выканаць практыкаванне, падкажа Святлана Салаўёва"] [/caption] Фітнес (англ. fitness, ад дзеяслова “to fit” - адпавядаць, быць у добрай форме) - у больш шырокім сэнсе гэта агульная фізічная падрыхтаванасць арганізма чалавека. Самастойна знайсці аптымальны і дзейсны курс бывае вельмі цяжка. Таму лепш за ўсё звярнуцца да вопытнага інструктара. У трэнера фізкультурна-аздараўленчага комплексу Святланы Салаўёвай у аснове работы — усе самыя сучасныя кірункі. Пабываўшы на занятках, зразумеў, што аздараўленчая гімнастыка даступна для кожнага. — Святлана Мікалаеўна, фітнес — гэта ўвогуле што? — У вузкім сэнсе фітнес — азда-раўленчая методыка, якая дазваляе змяніць формы цела, яго вагу і надоўга замацаваць дасягнуты вынік. Як правіла, яна складаецца з фізічных трэніровак у спалучэнні з правільна падабранай дыетай. І практыкаванні, і дыета падбіраюцца індывідуальна — у залежнасці ад супрацьпаказанняў, узросту, стану здароўя, будовы і асаблівасцей постаці. А ўвогуле, гэта ўсё: шэйпінг, аэробіка, бодыбілдынг, бег, плаванне і многае іншае. — Падчас складання заняткаў чым больш кіруецеся: узростам, падрыхтаванасцю наведвальнікаў ці чымсьці іншым? — Аздараўленчымі заняткамі наведвальнікі займаюцца ў трох групах: першая — людзі сталага ўзросту, другая — тыя, хто толькі пачаў займацца фітнесам, і трэцяя — больш падрыхтаваныя наведвальнікі заняткаў. — На што звяртаеце ўвагу, калі рыхтуеце праграму? — У гэтым годзе акцэнт у групах зроблены на гнуткасць і эластычнасць. Асноўная частка заняткаў будуецца менавіта на расцяжцы. Мяркую, што гэта больш важна, чым, нават, накачаць мышцы. Задача нашых груп — навучыцца расслабляцца. — Што яшчэ ўздзейнічае на фарміраванне комплексу практыкаванняў? — Вялікую ролю іграе абсталяванне. Яго наяўнасць таксама ўплывае на практыкаванні, якія выконваем з групамі. У нас абсталяванне паступова зношваецца, а на сучасным рынку з’яўляецца шмат навінак. Адна з іх — фітнес-рынг, які дазваляе скласці не адзін комплекс для любой групы падрыхтаванасці. Звярнулася да дырэкцыі комплексу з прапановай набыць яго, што дазволіла б скласці больш дасканалыя праграмы і прыцягнуць больш людзей да здаровага ладу жыцця. — Людзі якога ўзросту ў большасці наведваюць групы? — Ведаеце, узрост розны, але адзначу, што апошнім часам стала больш моладзі. Калі раней сярэдні ўзрост у групах быў каля 40, то цяпер прыкладна каля 30 гадоў. Пры гэтым, да нас прыходзяць не толькі гараджане, але і вяскоўцы. — Святлана Мікалаеўна, наколькі зразумеў, фактычна ў любы момант можна далучыцца да аздараўленчай гімнастыкі? — Безумоўна, спачатку навічкі на працягу некалькіх тыдняў будуць наведваць другую групу. А пасля змогуць займацца і з больш падрыхтаванай. Усё залежыць ад іх жадання. — Дзякуй за размову! Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара    
Страница 70 из 1058