Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Другасныя рэсурсы - на перапрацоўку

18.06.2025
Апошнім часам для камунальнай службы раёна актуальным застаецца збор другасных матэрыяльных рэсурсаў. Па-першае, гэта эканамічны бок пытання (адходы, па якіх мы ходзім – рэальныя грошы), а па-другое, экалагічны, дзякуючы чаму мы можам навесці парадак на зямлі. Сёлета КУП “Капыльская ЖКГ” павінна адправіць на перапрацоўчыя заводы 282 т макулатуры (летась было неабходна толькі 20 т), 115,6 т шклоадходаў (летась – 20 т), 30,9 т палімерных матэрыялаў (5 т). –  На жаль, у арганізацыі збору другасных матэрыяльных рэсурсаў усё яшчэ ёсць праблемныя моманты, –  адзначае галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Віннік. – Здаецца, у нас ёсць пляцоўкі для раздзельнага збору смецця, але эксплуатуюцца такія кантэйнеры амаль заўсёды няправільна. Звычайна яны напаўняюцца рознымі адходамі без разбору, хаця на іх ёсць пэўныя абазначэнні. Карыстаючыся выпадкам, ад імя жыллёва-камунальнай службы звяртаюся да ўсіх жыхароў раёна наконт выкарыстання кантэйнераў. Калі мы будзем рабіць гэта правільна, то зменшым забруджванне нашай зямлі, больш чыстай мы перададзім яе сваім нашчадкам. Асноўная колькасць другаснай сыравіны, накіраванай на перапрацоўку, збіраецца метадам яе адшуквання на палігонах, у першую чаргу на гарадскім. Каб максімальна павялічыць збор, на прадпрыемстве даведзена заданне да кожнай службы. Напрыклад, работнікі, якія займаюцца абслугоўваннем прыдамавых тэрыторый, будуць дадаткова стымулявацца за сабраныя шкло ці паперу. Выдзелены грошы на закупку аўтамабіля для абсталявання яго пад перасоўны пункт збору другаснай сыравіны і прэса для прасавання адходаў паперы і палімераў. Плануецца, што такі аўтамабіль будзе выязджаць пераважна ў сельскія населеныя пункты. Нядрэнна ідуць справы ў Капыльскай ЖКГ па зборы лому каляровых металаў. Паколькі зараз вядзецца перааснашчэнне воданагравальнай гаспадаркі, агрэгаты дэманціруюцца, а вызвалены метал ідзе на пераплаўку. Таксама на прадпрыемстве займаюцца зборам гумавых шын і адпраўкай на перапрацоўку будаўнічых адходаў. Сяргей КОЗЕЛ  

Лепшы сродак ад дэпрэсіі. І не толькі...

18.06.2025
Сцвярджаюць, што дзякуючы рэгулярным заняткам фітнесам вы пазбаўляецеся ад лішніх кілаграмаў. Якія яшчэ станоўчыя моманты ўласцівы аздараўленчай гімнастыцы? 1. Сілавыя практыкаванні спрыяюць умацаванню мышцаў. А для больш развітых мышцаў трэба больш энергіі. Тлушчы ж патрабуюць ад арганізма значна меншай затраты энергіі. Такім чынам чым больш моцныя мышцы, тым менш тлушчу. Вялікія нагрузкі патрабуюць ад арганізма вялікай энергіі, а калі яе недастаткова? Тады арганізм бярэ яе з запасаў тлушчу ў целе, такім чынам  спальваючы яго. 2. Фітнес — выдатны сродак карэкцыі постаці. Ён дапамагае зрабіць больш тонкай талію і стройнымі ногі. З дапамогай правільна падабранай праграмы кожная жанчына зможа скарэкціраваць сваю постаць — паменшыць недахопы, падкрэсліць станоўчыя якасці. Жанчына, якая займаецца фітнесам, зусім не ведае, што такое цэлюліт. 3. Фітнес паляпшае фізічны стан: лепш працуе сэрца, павялічваецца вынослівасць вашага арганізма, умацоўваюцца мышцы, з’яўляюцца гнуткасць і фізічная сіла. 4. З дапамогай фітнеса жанчына можа не баяцца за свой знешні выгляд да, падчас і пасля цяжарнасці. 5. Фітнес дапамагае жанчыне пазбавіцца ад комплексаў, звязаных з неідэальнай фігурай. Шматлікія жанчыны, якія пакутуюць на лішнюю вагу, саромеюцца нават заходзіць у спартзалу. Але ўсё змяняецца, як толькі яны там апынуцца. Комплексы адыходзяць на другі план, а застаецца толькі велізарнае жаданне хутчэй пазбавіцца ад лішніх кілаграмаў. 6. З дапамогай трэніровак вы пазбаўляецеся ад стрэсу, напругі. Фітнес — гэта лепшы сродак ад дэпрэсіі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара      

Са спортам - па жыццi

18.06.2025
[caption id="attachment_32144" align="alignleft" width="300" caption="Дар’я Несцерчык і Анатоль Сянюк"][/caption] Прозвішча трэнера Анатоля Сенюка вядома не толькі ў раёне, але і ў вобласці, рэспубліцы. Дзякуючы яго самаадданай працы, на спартыўным небасхіле з’яўляюцца ўсё новыя і новыя зоркі. А шлях у прафесію пачаўся, можна сказаць, яшчэ са школьнай парты… Родам Анатоль Леанідавіч з вёскі Чырвоная Дубрава. Ён вучыўся ў Чырвонадубраўскай школе,  дзе актыўна прапагандавалі здаровы лад жыцця. Крос, лыжная падрыхтоўка былі неад’емнай часткай выхавання. Спортам захапляліся ўсе мясцовыя хлапчукі. Летам пасля заняткаў ганялі ў футбол, зімой – у хакей.  Больш сур’ёзна  Анатоль  пачаў займацца спортам ужо ў старэйшых класах. Дырэктар Іван Міхайлавіч Гірко, які ўвёў у праграму лёгкую атлетыку, ужо тады запрыкмеціў перспектыўнага юнага спартсмена. Часта даводзілася выступаць на спаборніцтвах, дзе Сянюк быў заўсёды сярод мацнейшых. Адна з першых Чырвонадубраўская сярэдняя школа пачала прафіліраваць біятлон, дзе важным момантам стала лыжная падрыхтоўка. Яшчэ ў 10 класе юнаку давяралі самастойна праводзіць урокі фізкультуры. Таму пасля заканчэння Чырвонадубраўскай СШ хлопец адразу вызначыўся з будучай прафесіяй. З першага разу паступіў ва ўніверсітэт фізкультуры ў Мінску. На пытанне, ці лёгка было вучыцца, Анатоль Леанідавіч адказаў: “Вучыцца было не вельмі лёгка. Праўду кажучы, шмат прапускаў, таму што ў дадатак па выхадных прыязджаў на Капыльшчыну, іграў у ансамблі. У сям’і музыкай захапляліся і бацька, і старэйшы брат. А ўвогуле, калісьці марыў паступіць на скульптара. Вельмі любіў ляпіць, маляваць”. Пасля першага курса на два гады забралі ў армію. Тэрміновую службу Анатоль Сянюк праходзіў у Маскве, дзе таксама іграў у ансамблі і займаўся спортам. Працоўную дзейнасць Анатоль Леанідавіч пачаў яшчэ будучы студэнтам. Пасля жаніцьбы перавёўся на завочную форму навучання. Настаўнік фізічнай культуры, трэнер лыжнага спорту вярнуўся ў родную Чырвонадубраўскую СШ. Тут акрамя ўрокаў вёў секцыі па баскетболе, лыжах. Аднойчы Людміла Жукава, тадышні дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, прапанавала пасаду трэнера па біятлоне і лыжах. Не раздумваючы, Анатоль Леанідавіч перайшоў працаваць у гэту ўстанову, якая на той час размяшчалася ў сярэдняй школе №1 (цяпер – гімназія). Спалучаючы работу настаўніка фізічнай культуры і трэнера спартыўнай школы, Сянюк рыхтаваў юных біятланістаў і лыжнікаў на працягу 12 гадоў. Па тры групы ў дзень займалася ў маладога трэнера. Калі ў СШ №2 пачаўся эксперымент (была ўведзена фізкультура кожны дзень), Анатоль Сянюк убачыў большую перспектыву для трэнерскай работы менавіта тут. Праводзячы ўрокі, ён прыкмячаў адораных дзяцей, прапаноўваў больш актыўна займацца спортам. Так з’явіліся добравядомыя нам Дар’я Несцерчык, Дар’я Юркевіч, якія цяпер уваходзяць у склад нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па біятлоне. Многія выхаванцы Анатоля Леанідавіча пайшлі па яго слядах. Каля 30 юнакоў і дзяўчат скончылі ўніверсітэт фізічнай культуры, некаторыя з іх ужо самі займаюцца трэнерскай работай, выкарыстоўваючы метады і падыходы свайго настаўніка. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара      

Сегодня — 14 декабря, суббота

18.06.2025
ДАТЫ. СОБЫТИЯ. ЛЮДИ. 1825 г.– восстание декабристов, попытка государственного переворота, состоявшаяся в Петербурге, столице Российской империи. Восстание было организовано группой дворян-единомышленников, многие из них были офицерами гвардии. Они попытались использовать гвардейские части для недопущения вступления на трон Николая I. Целью заговорщиков было упразднение самодержавия и отмена крепостного права. 1902 г. – родился Владимир Крылов, математик, академик НАН Беларуси, доктор физико-математических наук, профессор. Заслуженный деятель науки. Автор научных трудов по вычислительной математике. Лауреат государственной премии. 1906 г. – в Минске было основано белорусское книжно-издательское товарищество «Минчук» для издания и распространения белорусских книг и газет. Совместно с издательством «Наша нива» издало кириллицей и латиницей рассказ Э. Ожешко «Гедали», готовило к печати «Жалейку» Я. Купалы. Закрыто в 1907 году из-за отсутствия средств. 1922 г. – родился Николай Басов, физик, государственный и общественный деятель, иностранный член НАН Беларуси, академик АН СССР, дважды Герой Социалистического Труда. Один из основоположников квантовой электроники. Лауреат Нобелевской премии (1964 г.), Государственной премии.  Умер в 2001 г. 1963 г. – возникшему в 1958 году в связи со строительством Полоцкого нефтеперерабатывающего завода рабочему поселку Полоцкий был придан статус города областного подчинения с названием Новополоцк. 2002 г. – в районе города Несвижа был сварен последний шов на белорусском участке газопровода Ямал-Европа. Газопровод, пролегающий от границы с Россией до границы с Польшей, имеет протяженность 575 км. ИМЕНИНЫ: Православные: Наум, Филарет, Анастасия, Порфирий. Католические: Иван, Альфред, Сидор. НАРОДНЫЙ КАЛЕНДАРЬ: Наум Грамотник. Говорили: «Придет Наум — наведет на ум». Издавна на Наума учителям делали всевозможные подарки. В старину этот день считался благоприятным, чтобы отдавать детей в обучение. Благоприятный день. Растущая луна в знаке Зодиака Телец. У ГЭТЫ ДЗЕНЬ «СЛАВА ПРАЦЫ» ПIСАЛА: 1963 г. – «З новай энергіяй». Напружана працавалі сёлета калгаснікі пятай паляводчай брыгады калгаса «Новы свет». Праца акупілася. Андросаўскія землі, якія раней лічыліся неўрадлівымі, далі параўнаўча нядрэнны ўраджай. Збожжавых атрымана па 15 цэнтнераў з гектара, бульбы – па 123 цэнтнеры». 1968 г. – «Гасцінная сустрэча». У Дні Мінскай вобласці ў Беларусі ў Мінскім інстытуце замежных моў гасцінна прымалі прадстаўнікоў Капыльшчыны. У адным з залаў навучальнай установы была наладжана выстаўка «Капыльшчына за 50 гадоў». Перад гасцямі выступіў рэктар інстытута Ф. П. Шмыгаў». 1975 г. – «Нарада актывістаў друку». 9 снежня 1975 года ў лекцыйнай зале райкома КПБ адбылася нарада няштатных карэспандэнтаў і рабселькораў раённай газеты «Слава працы» і рэдактараў насценных газет калгасаў, саўгасаў, прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. За шматгадовую і актыўную селькораўскую работу група актывістаў друку ўзнагароджана Ганаровымі граматамі рэдакцыі райгазеты «Слава працы». Подборку подготовила Кристина ЖОГОЛЬ  

Трымаць словы i абяцаннi

18.06.2025
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка ў мінулую сераду наведаў Капыльскі раён. Рабочая паездка спікера была арганізавана ў рамках работы міжведамаснай рабочай групы па вывучэнні стану работы дзяржаўных органаў і арганізацый са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама па аналізе і вырашэнні сацыяльна-эканамічных праблем насельніцтва. Напачатку Уладзімір Паўлавіч пракаменціраваў журналістам вынікі рэспубліканскай нарады, якая прайшла з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 10 снежня і была прысвечана праблемным пытанням будаўнічай сферы. Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што пасля нарады, размаўляючы з людзьмі, ён чуў водгукі аб тым, што гэтыя пытанні наспелі, і сапраўды трэба наводзіць парадак у будаўнічай галіне, а ўлада павінна стрымліваць свае словы і абяцанні. Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў: “Вось мы паглядзелі будаўніцтва 16-кватэрнага дома, які ўзводзіцца ў Капылі за кошт бюджэтных сродкаў для льготнай катэгорыі насельніцтва: дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Тэрмін яго здачы – снежань бягучага года. Практычна дом падрыхтаваны, але вельмі многа недаробак”. Уладзімір Андрэйчанка нагадаў, што такія дапрацоўкі заўсёды патрабуюць дадатковых грошай: або з бюджэту, або за кошт арганізацыі. “А гэтыя грошы можна было накіраваць на павышэнне зарплат тым жа самым будаўнікам, на набыццё новага абсталявання, транспартных сродкаў”, — сказаў ён. Таксама спікер падкрэсліў: “Галавацяпства, бескантрольнасці, безадказнасці на ўсіх узроўнях, пачынаючы ад муляра, плітачніка, прараба, брыгадзіра і тых, хто гэта будаўніцтва кантралюе, быць не павінна”. Гаворачы пра маніторынг работы органаў выканаўчай улады па пытаннях жыццезабеспячэння насельніцтва, Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што ў Капыльскім раёне работа са зваротамі грамадзян наладжана на належным узроўні. Падчас сустрэч з людзьмі выяўлена, што даволі няблага працуе гандаль. Насельніцтва адзначала, што асартымент даволі шырокі, ёсць культура абслугоўвання, рамантуюцца гандлёвыя кропкі. Таксама Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што па водгуках людзей, урачы добра адносяцца да пацыентаў, няма праблемы чэргаў. “Паліклініка працуе ў дзве змены, а вось што датычыцца забеспячэння ўрачамі – тут вялікае пытанне. На сёння няма афтальмолага, оталарынголага, рэабілітолага, фізіятэрапеўта, фтызіятра. Значыць, сёння практычна кожны ўрач працуе на паўтары стаўкі”, — дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў. Па меркаванні спікера, гэта недапрацоўка абласнога ўпраўлення аховы здароўя і раённых улад, бо раней у раён накіроўваліся спецыялісты, але гэтыя кадры не ўтрымалі. Ёсць пытанні і па матэрыяльна-тэхнічнай базе, у тым ліку па абсталяванні і транспарце. “Будзем гэтыя пытанні браць на кантроль”, — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. У рамках маніторынгу старшыня Палаты прадстаўнікоў правёў прыём грамадзян у Капыльскім райвыканкаме, у якім прыняў удзел і дэпутат парламента па Капыль-скай выбарчай акрузе №66 Анатоль Бойка. Гаворачы пра  прыём грамадзян, Уладзімір Паўлавіч адзначыў: “Я б не сказаў, што мясцовыя органы ўлады не вырашаюць пытанні. Работа пастаўлена на ўзроўні. Але асобныя людзі ўжо пабывалі  ў розных інстанцыях. Вось больш высокая — прыехала сюды. Чаму б не пайсці? Па ўсіх пытаннях мы даём тлумачэнні, нешта вырашаем, нешта бяром на кантроль”. Пры гэтым ён падкрэсліў, што сістэмных зваротаў, якія б сведчылі, што ўлада не працуе па некаторых напрамках, няма. Людзі звярталіся з рознымі пытаннямі, якія былі звязаны з працаўладкаваннем, абменам і забеспячэннем жыллём, капітальным рамонтам і г. д. Прычым не было наплыву скаргаў, звязаных з работай ЖКГ на дадзены момант. “Гэта радуе. Падрыхтаваліся: цяпло ёсць, дарогі расчышчаны. Значыць улада працуе ў гэтым напрамку”, — адзначыў спікер. Сяргей КОЗЕЛ Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО Уладзімір Андрэйчанка на прыёме грамадзян у Капыльскім райвыканкаме  
Страница 71 из 1058