Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Са спортам - па жыццi

14.12.2013
[caption id="attachment_32144" align="alignleft" width="300" caption="Дар’я Несцерчык і Анатоль Сянюк"][/caption] Прозвішча трэнера Анатоля Сенюка вядома не толькі ў раёне, але і ў вобласці, рэспубліцы. Дзякуючы яго самаадданай працы, на спартыўным небасхіле з’яўляюцца ўсё новыя і новыя зоркі. А шлях у прафесію пачаўся, можна сказаць, яшчэ са школьнай парты… Родам Анатоль Леанідавіч з вёскі Чырвоная Дубрава. Ён вучыўся ў Чырвонадубраўскай школе,  дзе актыўна прапагандавалі здаровы лад жыцця. Крос, лыжная падрыхтоўка былі неад’емнай часткай выхавання. Спортам захапляліся ўсе мясцовыя хлапчукі. Летам пасля заняткаў ганялі ў футбол, зімой – у хакей.  Больш сур’ёзна  Анатоль  пачаў займацца спортам ужо ў старэйшых класах. Дырэктар Іван Міхайлавіч Гірко, які ўвёў у праграму лёгкую атлетыку, ужо тады запрыкмеціў перспектыўнага юнага спартсмена. Часта даводзілася выступаць на спаборніцтвах, дзе Сянюк быў заўсёды сярод мацнейшых. Адна з першых Чырвонадубраўская сярэдняя школа пачала прафіліраваць біятлон, дзе важным момантам стала лыжная падрыхтоўка. Яшчэ ў 10 класе юнаку давяралі самастойна праводзіць урокі фізкультуры. Таму пасля заканчэння Чырвонадубраўскай СШ хлопец адразу вызначыўся з будучай прафесіяй. З першага разу паступіў ва ўніверсітэт фізкультуры ў Мінску. На пытанне, ці лёгка было вучыцца, Анатоль Леанідавіч адказаў: “Вучыцца было не вельмі лёгка. Праўду кажучы, шмат прапускаў, таму што ў дадатак па выхадных прыязджаў на Капыльшчыну, іграў у ансамблі. У сям’і музыкай захапляліся і бацька, і старэйшы брат. А ўвогуле, калісьці марыў паступіць на скульптара. Вельмі любіў ляпіць, маляваць”. Пасля першага курса на два гады забралі ў армію. Тэрміновую службу Анатоль Сянюк праходзіў у Маскве, дзе таксама іграў у ансамблі і займаўся спортам. Працоўную дзейнасць Анатоль Леанідавіч пачаў яшчэ будучы студэнтам. Пасля жаніцьбы перавёўся на завочную форму навучання. Настаўнік фізічнай культуры, трэнер лыжнага спорту вярнуўся ў родную Чырвонадубраўскую СШ. Тут акрамя ўрокаў вёў секцыі па баскетболе, лыжах. Аднойчы Людміла Жукава, тадышні дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, прапанавала пасаду трэнера па біятлоне і лыжах. Не раздумваючы, Анатоль Леанідавіч перайшоў працаваць у гэту ўстанову, якая на той час размяшчалася ў сярэдняй школе №1 (цяпер – гімназія). Спалучаючы работу настаўніка фізічнай культуры і трэнера спартыўнай школы, Сянюк рыхтаваў юных біятланістаў і лыжнікаў на працягу 12 гадоў. Па тры групы ў дзень займалася ў маладога трэнера. Калі ў СШ №2 пачаўся эксперымент (была ўведзена фізкультура кожны дзень), Анатоль Сянюк убачыў большую перспектыву для трэнерскай работы менавіта тут. Праводзячы ўрокі, ён прыкмячаў адораных дзяцей, прапаноўваў больш актыўна займацца спортам. Так з’явіліся добравядомыя нам Дар’я Несцерчык, Дар’я Юркевіч, якія цяпер уваходзяць у склад нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па біятлоне. Многія выхаванцы Анатоля Леанідавіча пайшлі па яго слядах. Каля 30 юнакоў і дзяўчат скончылі ўніверсітэт фізічнай культуры, некаторыя з іх ужо самі займаюцца трэнерскай работай, выкарыстоўваючы метады і падыходы свайго настаўніка. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара      

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей