Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

Другасныя рэсурсы - на перапрацоўку

15.12.2013
Апошнім часам для камунальнай службы раёна актуальным застаецца збор другасных матэрыяльных рэсурсаў. Па-першае, гэта эканамічны бок пытання (адходы, па якіх мы ходзім – рэальныя грошы), а па-другое, экалагічны, дзякуючы чаму мы можам навесці парадак на зямлі. Сёлета КУП “Капыльская ЖКГ” павінна адправіць на перапрацоўчыя заводы 282 т макулатуры (летась было неабходна толькі 20 т), 115,6 т шклоадходаў (летась – 20 т), 30,9 т палімерных матэрыялаў (5 т). –  На жаль, у арганізацыі збору другасных матэрыяльных рэсурсаў усё яшчэ ёсць праблемныя моманты, –  адзначае галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Віннік. – Здаецца, у нас ёсць пляцоўкі для раздзельнага збору смецця, але эксплуатуюцца такія кантэйнеры амаль заўсёды няправільна. Звычайна яны напаўняюцца рознымі адходамі без разбору, хаця на іх ёсць пэўныя абазначэнні. Карыстаючыся выпадкам, ад імя жыллёва-камунальнай службы звяртаюся да ўсіх жыхароў раёна наконт выкарыстання кантэйнераў. Калі мы будзем рабіць гэта правільна, то зменшым забруджванне нашай зямлі, больш чыстай мы перададзім яе сваім нашчадкам. Асноўная колькасць другаснай сыравіны, накіраванай на перапрацоўку, збіраецца метадам яе адшуквання на палігонах, у першую чаргу на гарадскім. Каб максімальна павялічыць збор, на прадпрыемстве даведзена заданне да кожнай службы. Напрыклад, работнікі, якія займаюцца абслугоўваннем прыдамавых тэрыторый, будуць дадаткова стымулявацца за сабраныя шкло ці паперу. Выдзелены грошы на закупку аўтамабіля для абсталявання яго пад перасоўны пункт збору другаснай сыравіны і прэса для прасавання адходаў паперы і палімераў. Плануецца, што такі аўтамабіль будзе выязджаць пераважна ў сельскія населеныя пункты. Нядрэнна ідуць справы ў Капыльскай ЖКГ па зборы лому каляровых металаў. Паколькі зараз вядзецца перааснашчэнне воданагравальнай гаспадаркі, агрэгаты дэманціруюцца, а вызвалены метал ідзе на пераплаўку. Таксама на прадпрыемстве займаюцца зборам гумавых шын і адпраўкай на перапрацоўку будаўнічых адходаў. Сяргей КОЗЕЛ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей