Сцвярджаюць, што дзякуючы рэгулярным заняткам фітнесам вы пазбаўляецеся ад лішніх кілаграмаў. Якія яшчэ станоўчыя моманты ўласцівы аздараўленчай гімнастыцы?
1. Сілавыя практыкаванні спрыяюць умацаванню мышцаў. А для больш развітых мышцаў трэба больш энергіі. Тлушчы ж патрабуюць ад арганізма значна меншай затраты энергіі. Такім чынам чым больш моцныя мышцы, тым менш тлушчу. Вялікія нагрузкі патрабуюць ад арганізма вялікай энергіі, а калі яе недастаткова? Тады арганізм бярэ яе з запасаў тлушчу ў целе, такім чынам спальваючы яго.
2. Фітнес — выдатны сродак карэкцыі постаці. Ён дапамагае зрабіць больш тонкай талію і стройнымі ногі. З дапамогай правільна падабранай праграмы кожная жанчына зможа скарэкціраваць сваю постаць — паменшыць недахопы, падкрэсліць станоўчыя якасці. Жанчына, якая займаецца фітнесам, зусім не ведае, што такое цэлюліт.
3. Фітнес паляпшае фізічны стан: лепш працуе сэрца, павялічваецца вынослівасць вашага арганізма, умацоўваюцца мышцы, з’яўляюцца гнуткасць і фізічная сіла.
4. З дапамогай фітнеса жанчына можа не баяцца за свой знешні выгляд да, падчас і пасля цяжарнасці.
5. Фітнес дапамагае жанчыне пазбавіцца ад комплексаў, звязаных з неідэальнай фігурай. Шматлікія жанчыны, якія пакутуюць на лішнюю вагу, саромеюцца нават заходзіць у спартзалу. Але ўсё змяняецца, як толькі яны там апынуцца. Комплексы адыходзяць на другі план, а застаецца толькі велізарнае жаданне хутчэй пазбавіцца ад лішніх кілаграмаў.
6. З дапамогай трэніровак вы пазбаўляецеся ад стрэсу, напругі. Фітнес — гэта лепшы сродак ад дэпрэсіі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии