Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Дабрачынная акцыя «Нашы дзецi»

11.12.2013
З 11 снежня 2013 года па 10 студзеня 2014 года на Капыльшчыне пройдзе раённая дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Такое рашэнне прынята на апошнім пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. Створаны аргкамітэт па правядзенні навагодніх святаў, які ўзначаліла намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. У пераліку мерапрыемстваў, што пройдуць у рамках акцыі, дабрачынны навагодні ранішнік для дзяцей-інвалідаў, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі. Ён будзе арганізаваны 26 снежня ў раённым Цэнтры культуры з удзелам кіраўніцтва раёна і прадстаўнікоў іншых зацікаўленых службаў. Парадуюцца навагоднім падарункам ад раённага выканаўчага камітэта і дзеткі, якім навагоднія святы давялося сустракаць у цэнтральнай раённай бальніцы, дзіцячым сацыяльным прытулку, а таксама выхаванцы ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі». Традыцыйна ў дні зімовых канікул праходзіць раённае свята для школьнікаў — пераможцаў школьных і раённых прадметных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў. Такое навагодняе прадстаўленне на гэты раз адбудзецца 3 студзеня. Святочныя дзіцячыя ранішнікі будуць праведзены ў многіх працоўных калектывах горада і раёна. Да навагодніх святаў будзе ўпрыгожаны наш горад, створаны неабходны запас ласункаў для фарміравання навагодніх падарункаў, месцы правядзення ранішнікаў упрыгожаць зялёныя духмяныя прыгажуні ёлкі. Парадак і бяспеку падчас святочных мерапрыемстваў будуць забяспечваць супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей