[caption id="attachment_32056" align="alignleft" width="295" caption="Васіль Багдановіч"]
[/caption]
Я ганаруся сваёй прафесіяй.
За апошнія гады ў Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Капыльскім раё- не сфарміраваўся свой стыль аказання паслуг насельніцтву, склаўся высокапрафесійны, працаздольны калектыў. Сёння страхавальнікам прапануецца некалькі дзясяткаў відаў страхавых паслуг, пералік якіх увесь час пашыраецца і ўдасканальваецца. Сёння ў калектыве прадстаўніцтва працуюць 28 чалавек. Страхавыя агенты штомесяц выконваюць даведзеныя планавыя заданні па ўсіх відах страхавання. За 11 месяцаў бягучага года выкананне плана ўжо склала 110,6%, па абавязковых відах страхавання — 104,8%. У тым, што прадстаўніцтва ўпэўнена спраўляецца з вызначанымі планамі, стабільна працуе і валодае добрымі перспектывамі для развіцця, вялікая заслуга прафесіяналаў сваёй справы, якія шмат гадоў аддалі любімай справе. Гэта — Людміла Давідоўская, Ганна Саніковіч, Ірына Уласовіч і многія іншыя.
Васіль Багдановіч страхавым агентам працуе ўжо 13 гадоў, і ў тым, што прадстаўніцтва спраўляецца з заданнямі па розных відах страхавання, ёсць і яго заслуга. Даведзены план сёлета ён выканаў на 138%. На абслугоўванні вопытнага работніка — населеныя пункты Блеўчыцкага сельсавета. Акрамя гэтай тэрыторыі цяпер часова за ім замацаваны вёскі Навасёлкі, Браткава, Макраны.
— Ці складана быць страхавым агентам? Як знаходзіце агульную мову з людзьмі? — па дарозе да чарговага страхавальніка цікаўлюся ў Васіля Міхайлавіча.
— Прафесія страхавога агента — гэта, лічу, стан душы, — адзначае ён. — Трэба быць добрым псіхолагам, каб займацца гэтай справай. Неабходна разумець людзей, унікнуць у іх праблемы, калі магчыма, то і дапамагчы чымсьці ў вырашэнні.
У доме Валянціны Русак, якая працуе загадчыцай аддзялення паштовай сувязі вёскі Лешня, Васіля Багдановіча сустракаюць як даўняга сябра. Больш за 20 гадоў жанчына з’яўляецца кліентам Белдзяржстраху.
— Што страхуеце? — пытаюся ў Валянціны Іванаўны.
— Карыстаемся рознымі відамі: страхуем маёмасць, родных ад няшчасных выпадкаў, фактычна — усё, што можна. Быў выпадак, калі згарэў хлеў. Ад Белдзяржстраху атрымала страхоўку.
Наступная на маршруце Васіля Багдановіча сядзіба Сяргея Палешчука, вадзіцеля ААТ “Капыльскае”. Зайшоўшы ў дом, заняліся афармленнем неабходных дакументаў.
— Асабліва для мяне зручнай страхоўкай з’яўляецца аўтакаска. Былі выпадкі, калі прыходзілася звяртацца па страхавым полісе ў Белдзяржстрах, які поўнасцю пакрыў выдаткі на рамонт машыны. Хаця пашкоджанні былі не вельмі значныя, — канстатаваў Сяргей Іванавіч. — Таксама застрахаваны дом і жывёла.
Справіўшыся з афармленнем папер, накіраваліся да чарговага кліента. Мікалай Максіменя, які знаходзіцца на заслужаным адпачынку, з’яўляецца страхавальнікам яшчэ з савецкіх часоў. Не здрадзіў дзяржстраху і па сённяшні дзень, нават пасля таго, як у 90-я гады мінулага стагоддзя (адразу пасля развалу Саюза), замест чаканай сумы за пашкоджаны аўтамабіль атрымаў амаль у 10 разоў менш. Праўда, цяпер выбраў страхаванне маёмасці, будынкаў. За лічаныя хвіліны страхавы агент справіўся з неабходнымі дакументамі.
— Колькі прыкладна цягнецца Ваш працоўны дзень? — пацікавіўся я ў Васіля Мікалаевіча.
— Па-рознаму бывае, залежыць ад сезону, надвор’я, — тлумачыць страхавы агент. — Часта кліенты прыязджаюць непасрэдна да мяне, іду насустрач — афармляю полісы.
— Што дазволіла перавыканаць план загадзя?
— Па-першае, павялічылася колькасць страхавальнікаў. Людзі, якія раней не карысталіся нашымі паслугамі, бачаць, што гэта патрэбная справа. Да таго ж, уво- дзяцца новыя віды страхавання, якія становяцца запатрабаванымі насельніцтвам. Акрамя мясцовых жыхароў звяртаюцца і прыезджыя, каб застрахаваць дачы.
Але самае галоўнае, падкрэсліў Васіль Багдановіч, — любоў да сваёй працы. Без гэтага не можа быць станоўчага выніку.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии