Гандлёвыя кропкі аднымі з першых пачынаюць падрыхтоўку да навагодніх святаў. Ужо з канца лістапада яны змяняюць сваё аблічча і ўпрыгожваюцца неабходнай атрыбутыкай.
Таксама гэты перыяд – час традыцыйных акцый па зніжэнні кошту тавараў. Напрыклад, пачынаючы са снежня ў магазіне “Волшебница” штомесяц будзе праводзіцца Дзень імянінніка са скідкай тым, хто нарадзіўся ў гэтым месяцы. Як вядома, універсам “Зимняя вишня” цяпер часткова працуе па прынцыпе дыскаўнтара, а ў перадсвяточныя дні асартымент у гэтым магазіне будзе яшчэ больш пашыраны. Цэны будуць зніжаны да ўзроўню сеткавых магазінаў.
У гандлёвыя кропкі завезена 2000 прыгожа аформленых цукеркавых набораў кандытарскіх фабрык “Камунарка” і “Спартак”. Таксама падарункі будуць фарміравацца і на месцы самімі прадаўцамі. У капылян ёсць магчымасць падаць заяўкі на выраб тартоў і іншых кандытарскіх і кулінарных вырабаў.
У аддзеле “Цацкі” ўнівермага №1 можна набыць навагоднія штучныя ёлкі розных памераў, сюды ж завезены разнастайныя ўпрыгажэнні на 20 млн рублёў (у хуткім часе асартымент павялічыцца), для навагодніх ранішнікаў паступілі 40 маскарадных касцюмаў.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии