Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

У новы год з адчуваннем казкi

05.05.2025
Традыцыйная дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», якая праходзіць у нашай краіне з 20 снежня па 10 студзеня, прадугледжвае і шэраг цікавых навагодніх ранішнікаў, карнавалаў, сустрэч. На галоўнай ёлцы краіны, якая прайшла 27 снежня ў Палацы Рэспублікі, сабралася 2 тыс. 370 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў з розных рэгіёнаў Беларусі. Гэта дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама якія выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных сем’ях, дзеці з сем’яў бежанцаў, навучэнцы – пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў, спартыўных спаборніцтваў, навучэнцы, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай рабоце. Сярод іх былі і чатыры прадстаўнікі Капыльшчыны. Са святам дзяцей павіншаваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Каля 800 дзяцей з усіх куткоў Мінскай вобласці сабрала і абласная ёлка, што прайшла на мінулым тыдні ў Маладзечне. Запрашэнні на яе атрымалі 18 юных капылян. Яны адправіліся ў неверагоднае падарожжа па зімовым лесе, дзе сустрэліся з самымі рознымі казачнымі персанажамі. З самымі цёплымі віншаваннямі і пажаданнямі да хлопчыкаў і дзяўчынак звярнуўся губернатар Мінскай вобласці Барыс Батура. На Капыльшчыне свята для выдатнікаў вучобы, пераможцаў конкурсаў, алімпіяд і спаборніцтваў адбудзецца 4 студзеня. У раённы Цэнтр культуры з’едуцца каля 200 хлопчыкаў і дзяўчынак. 35-і лепшым з іх будуць уручаны прэміі, устаноўленыя раённым выканаўчым камітэтам. Маргарыта САКОВІЧ  

«Рождественская елка желаний»

05.05.2025
Очередная фандрейзинговая акция под таким  названием прошла в Копыльском  районе [caption id="attachment_15477" align="aligncenter" width="443" caption="Волонтеры в магазине «Салодкі фальварак»."][/caption] Инициатором ее проведения стала районная общественная организация Красного креста, которую возглавляет Нина Павловна Жук. Волонтеры – учащиеся  10-го  класса  гимназии №1 г. Копыля Анна Шаховская, Надежда Ленько, Светлана Кузьмич, Алексей Бурак и другие – обратились к индивидуальным предпринимателям города с просьбой помочь собрать новогодние подарки для детей, находящихся в Копыльском районном социально-педагогическом центре, в центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитации, а также для детей-инвалидов района. К чести предпринимателей, большинство из них откликнулись на просьбу волонтеров, предоставив им шоколадные плитки, батончики, конфеты, мандарины, апельсины и другие продукты. Директор ОДО «Копыль-Агросервис» Владимир Зенько, например, выделил сладостей на 272 тысячи рублей, ЧТУП «Айсберг-Продукт» Александр Вабищевич – на 225 тысяч, а Елена Нарейко, директор ЧТУП «Слодэкс» – более чем на 80 тысяч рублей… Подобные акции проходят в районе с 19 декабря. Каждая оставляет след в душах ребятишек как символ милосердия, доброты, тепла, душевной щедрости. Владимир СКРИПИНСКИЙ Фото автора  

З увагай да дзяцей

05.05.2025
Кіраўнік спраў  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Корбут прыняў удзел у традыцыйным навагоднім дабрачынным свяце, якое праходзіла ў раённым Цэнтры культуры. Запрашэнні на ўрачыстасць атрымалі дзеці, якім неабходны асаб-лівы клопат дзяржавы: сіроты, інваліды, дзеці з малазабяспечаных і мнагадзетных сем’яў. Мікалай Мікалаевіч павіншаваў дзяцей, іх бацькоў з надыходзячымі святамі і ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уручыў падарункі для выхаванцаў школ-інтэрнатаў, сацыяльна-педагагічнага цэнтра Капыльскага раёна, дамоў сямейнага тыпу прадстаўнікам гэтых устаноў. Разам са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем, намеснікам старшыні райвыканкама Алай Раеўскай, начальнікам аддзела адукацыі Аляксеем Абросімавым Мікалай Корбут наведаў дом сямейнага тыпу Таццяны і Віктара Каленчыцаў, якія выхоўваюць 13 дзяцей. Кіраўнік спраў пазнаёміўся з умовамі пражывання сям’і. З задавальненнем Мікалай Мікалаевіч пагутарыў з хлопчыкамі і дзяўчынкамі пра поспехі ў вучобе і, бясспрэчна, напярэдадні Новага года ўручыў салодкія падарункі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ. Фота аўтара НА ЗДЫМКУ: М. Корбут у сям’і Каленчыцаў  

«Белая Русь» падвяла вынiкi

05.05.2025
Напрыканцы года па традыцыі падвяла вынікі сваёй работы раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Старшыня арганізацыі Марыя Сандрозд і яе намеснік Ала Раеўская цёпла павіншавалі прысутных са святамі і ўручылі ім падарункі. Таксама Марыя Леанідаўна трымала справаздачу аб праведзенай за год рабоце. Трэба адзначыць, што за гэты час на рахунку арганізацыі нямала добрых спраў. Сярод іх – дзейнасць грамадскай прыёмнай, мерапрыемствы па падтрымцы дзяцей і моладзі, разнастайныя акцыі, конкурсы, ушанаванні і шмат іншага. Менавіта таму яе рады зараз налічваюць 1195 членаў грамадскага аб’яднання. На пасяджэнні таксама адбылося знаёмства з планам работы на 2012 год і былі ўручаны білеты новым членам арганізацыі. Сяргей КОЗЕЛ  

Няхай збываюцца навагоднія надзеі!

05.05.2025
Паважаныя землякі — жыхары Капыльшчыны! Прыміце сардэчныя віншаванні з Новым 2012 годам і Нараджэннем Хрыстовым! Гэтыя ўсімі любімыя, радасныя святы прасякнуты святлом надзеі, памкненняў у будучае. Ад іх мы чакаем добрых перамен, здзяйснення запаветных жаданняў, стабільнасці і працвітання. Упэўнены, што надыходзячы год падорыць нам цікавыя магчымасці і ідэі, якія будуць рэалізоўвацца і напаўняць наша жыццё глыбокім зместам і радасцю сустрэч. У нас ёсць усе падставы спадзявацца, што 2012 год будзе стваральным і апраўдае ўсе нашы надзеі. Няхай у вашых сем’ях пануюць каханне і згода, моцным будзе здароўе, ва ўсіх справах і пачынаннях спадарожнічае поспех! Шчасця вам на доўгія гады, дабрабыту ў кожным доме! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў  
Страница 719 из 1058