Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Статус абавязвае

05.05.2025
Дырэктары сярэдніх спецыяльных устаноў Міншчыны вывучалі вопыт і метады работы калектыву Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа [caption id="attachment_15420" align="aligncenter" width="443" caption="У вучэбным классе"][/caption]

У каледжы гасцей сустракалі выхаванцы гэтай навучальнай установы. Яны запрасілі прысутных на займальную экскурсію. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ірына Літвінка правяла прэзентацыю «Асноўныя аспекты выхаваўчай работы ў адукацыйным працэсе вучэбнай установы». Пазнавальным стаў і развіваючы занятак з элементамі трэнінгу «Згуртаванасць і талерантнасць у групе», які правяла педагог-псіхолаг Таццяна Канаплянік. Дырэктары сярэдніх спецыяльных устаноў наведалі таксама выставу аб’яднанняў дадатковай адукацыі, пабывалі на дэгустацыі «Кулінарны калейдаскоп», у лабараторыі «Падрыхтоўка гарачых страў», у трэнажорнай зале, інтэрнаце, вытворчых памяшканнях.

Удзельнікі абласной калегіі давалі станоўчую адзнаку ўбачанаму.  «Хачу падкрэсліць, што мне прыходзілася бываць неаднаразова ў Капыльскім СПЛ, – канстатаваў дырэктар Уздзен-скага ліцэя Валерый Фалейчык. – Цяпер у сувязі з новым статусам значна абнавілася вытворчая база,  адбыліся радыкальныя змены ў абсталяванні кабінетаў, нават у настроі ўсяго калектыву, у гатоўнасці вырашаць сёння ўскладзеныя на іх няпростыя задачы. Спадзяюся, што дух наватарства і далей будзе спадарожнічаць капыльскім калегам». Тэхналогія навучання ў кале-джы засноўваецца на выкарыстанні актыўных формаў вучэбнага працэсу, міжпрадметных сувязей, самастойнай работы навучэнцаў, эфектыўных метадах кантролю ведаў. Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж забяспечвае атрыманне якаснай адукацыі. Да таго ж, большасць спецыяльнасцей ва ўстанове адукацыі з’яўляецца інтэгрыраванымі або сумежнымі: навучэнцы атрымліваюць адначасова дзве і больш кваліфікацый з разрадамі па кожнай з іх. Матэрыяльная база каледжа адпавядае ўсім сучасным патрабаванням. Сёння ўстанова мае 26 кабінетаў па агульнаадукацыйных і спецыяльных прадметах, 8 лабараторый, 9 майстэрняў, 3 аўтадромы, 3 камп’ютарныя класы, дзве спартыўныя залы. Прысутныя змаглі пазнаёміцца з дзейнасцю прадметных гурткоў, гурткоў тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, якія працуюць сумесна з раённым цэнтрам традыцыйнай культуры, мастацкай самадзейнасці, спартыўных секцый. У каледжы створаны ўмовы і для баўлення вольнага часу навучэнцаў. Усе іншагароднія  навучэнцы забяспечваюцца інтэрнатам. [caption id="attachment_15421" align="aligncenter" width="443" caption="Занятак вядзе Таццяна Канаплянік (злева)"][/caption] Асаблівым момантам для ўсіх без выключэння стаў фрагмент выхаваўчай гадзіны ў рэжыме online з сельскагаспадарчай школай г. Йонішкі (Літва). Дырэктар Вілейскага прафесійна-тэх-нічнага каледжа Ігар Кіцікаў, дзе навучаецца каля 1200 юнакоў і дзяўчат (для параўнання – у капыльскім каледжы – каля 500), адзначыў: «Я ўпершыню знахо-джуся ў гэтай навучальнай установе і прыемна здзіўлены, што нягледзячы на яго аддаленасць ад горада, невялікую колькасць навучэнцаў, тут можна запазычыць некаторыя цікавыя моманты. У прыватнасці, мне спадабаліся электронныя падручнікі і прэзентацыі аб сельскагаспадарчай тэхніцы, якую вывучаюць выхаванцы ўстановы на занятках. З кіраўніцтвам нават дамо-віліся, што гэтыя праграмы мы ў іх скапіруем або набудзем за сімвалічную суму. Яшчэ прыемна здзівіў той факт, што гэты каледж супрацоўнічае з аналагічнай вучэбнай установай Літвы. Мы прысутнічалі на канферэнцыі, дзе беларускія дзеці паказвалі веды па краязнаўстве, гісторыі краіны-суседкі, і, у сваю чаргу, літоўскія навучэнцы запазычылі нейкую інфармацыю аб Капылі. Гэта безумоўна спрыяе супрацоўніцтву і сяброўству паміж народамі. Таму я рады гэтаму візіту і тое, што я лепшае тут убачыў, а многае і сфатаграфаваў, мы ў хуткім часе ўкаранім у сваёй навучальнай установе». Намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Галіна Казак адзначыла, што ў рамках калегіі дырэктары сярэдніх спецыяльных устаноў, спецыялісты ўпраўлення наведалі каледж з мэтай азнаёміцца, як сёння развіваецца ўстанова, як тут рэалізуецца выхаваўчая і ідэалагічная работа, пагля-дзець умовы, матэрыяльна-тэхнічную базу. «Хацелася б пад-крэсліць, што на працягу дзвюх гадзін, якія  мы правялі, вывучаючы работу каледжа, можна сказаць: сапраўды – установа развіваецца, – канстатуе Галіна Мікалаеўна. – У параўнанні з папярэднім нашым наведваннем відаць, што ўжо зроблены пэўныя крокі па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, прысутнічае эстэтыка, аформлены кабінеты ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. Убачылі і выхаваўчы блок, падрыхтаванасць навучэнцаў, іх знешні выгляд, культуру паводзін, новыя цікавыя формы выхаваўчай работы праз сродкі інфармацыйных камунікацый. Гэта сапраўды пазнавальная праграма, выдатная форма работы. Таксама немалаважны фактар – выкладанне прадметаў прафесійнага кампанента, у прыватнасці, па прафесіі «гандлёвая справа» даведаліся шмат карыснай інфармацыі. У цэлым, можна сказаць, што ўстанова адпавядае сучасным патрабаванням, і мы жадаем, каб той статус, які набыты 1 верасня 2011 года, замацоўваўся, удасканальваўся і апраўдваў надзеі ўпраўлення адукацыі на атрыманне выхаванцамі годнай прафесійнай адукацыі”. Калі падвесці вынікі наведвання навучальнай установы, то можна сцвярджаць, што асноўнай задачай каледжа з’яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў у адпаведнасці з патрабаваннямі сучаснай вытворчасці і сацыяльна-эканамічных адносін.  І для гэтага ёсць усе ўмовы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Талант полководца оттачивался и на Копыльщине

05.05.2025
Маршал Победы, четырежды Герой Советского Союза Георгий Константинович Жуков имел тесные связи с Копыльским и Слуцким районами Маршала Жукова считают своим не только на его родине – в деревне Стрелковка и городе Жукове Калужской области, но и в белорусском Слуцке, где еще в 30-е годы оттачивался военный талант полководца, и где дивизия под его командованием была награждена орденом Ленина, а вскоре и сам он был удостоен этого же ордена. В середине 30-х годов в Слуцке появились жилые здания, в которых квартировали военнослужащие 4-й кавалерийской дивизии. С 1933 по 1937 год этим соединением командовал Георгий Константинович Жуков. В 1936-37 гг. вместе с женой Александрой и дочерьми Эрой и Эллой (которая, кстати, родилась в Слуцке в феврале 1937 года)  он проживал в доме по улице Толстого. В  д.  Конюхи  Копыльского района когда-то находилась  усадьба известного петербургского инженера Григоровича. На протяжении своего существования она пережила сложную историю. В 1921 году в усадьбе был открыт дом отдыха, где в основном лечились участники Гражданской войны. В 1927 году на территории бывшей усадьбы  разместился 4-й отдельный кавалерийский эскадрон 4-й стрелковой дивизии (командир Москалев, комиссар Новиков). В 1931 здесь начинается строительство военного городка. В 1932 году тут был дислоцирован 20-й казачий кавалерийский полк 4-й кавалерийской дивизии им. Ворошилова. Сам полководец в своей книге «Воспоминания и размышления», которая вышла в 1969 году, о полку в Конюхах пишет: «В самом тяжелом положении оказался  кавалерийский  полк, стоявший в деревне Конюхи, в 20 километрах от города Слуцка. Полком командовал Владимир Викторович Крюков, который потом, в Великую Отечественную войну, возглавлял кавалерийский корпус, не раз отмечавшийся в приказах Верховного Главнокомандующего. Полк был расположен близко к государственной границе и являлся как бы авангардом дивизии». Имеются факты, что Георгий Константинович Жуков неоднократно бывал в Конюхах. Казачий полк имел давнюю традицию: каждый год 1 мая в деревне проходили кавалерийские соревнования. В 1935 году на них даже присутствовал Семен Михайлович Буденный. В Конюхах полк находился до 1939 года. Подготовила  Кристина ЖОГОЛЬ  

Трудотерапия для обязанных лиц

05.05.2025
Состоялось очередное заседание координационного совета по выполнению Декрета Президента Республики Беларусь №18 «О дополнительных мерах по государственной защите детей в неблагополучных семьях». В его работе приняли участие начальник управления юстиции Минского облисполкома Александр Бачило, представители отдела образования, управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома, суда, прокуратуры. На заседание были приглашены также сотрудники Копыльского РОВД, председатели сельисполкомов, заместители руководителей предприятий, организаций по идеологической работе и учреждений образования по воспитательной работе. Открывая координационное заседание, заместитель председателя райисполкома Алла Раевская указала на важность вопросов, вынесенных на повестку дня, и призвала присутствующих принять активное участие в их обсуждении. Затем слово было передано старшему судебному исполнителю суда Копыльского района Валентине Астапене. Как отметила докладчик, в настоящее время в Копыльском районе проживает 117 лиц, обязанных возмещать государству расходы, затраченные на содержание их детей. Выполнение требований Декрета № 18 представляет особую сложность, поскольку лица, обязанные возмещать расходы, работают на сельскохозяйственных предприятиях и имеют низкую заработную плату. Заведующий сектором занятости управления по труду, занятости и социальной защите Иван Бобко проинформировал присутствующих, что трудоустройство данных лиц на более оплачивыемые рабочие места не представляется возможным из-за отсутствия у них специальности и квалификации. Но, по желанию, им предоставляется возможность работать в выходные и праздничные дни. Однако, данным «правом» активно воспользовались только 4 обязанных лица (из 35 зарегистрированных в секторе занятости. – Т. Б.). Заместитель начальника ООПП Копыльского РОВД Юрий Сапешко акцентировал внимание присутствующих на том, что за время действия Декрета № 18 из числа обязанных лиц, состоящих на учете в ООПП Копыль- ского РОВД, к уголовной ответственности привлечено 29 лиц, из которых 8 человек – в текущем году. Стоит отметить, что данная норма уголовного права применяется лишь в том случае, когда в отношении обязанного лица исчерпаны все возможные меры профилактического воздействия. Уже сейчас можно сказать, что принятие Декрета позитивно влияет на тех, кто по той или иной причине опустился на социальное «дно». Некоторые из них переосмыслили свой образ жизни, добросовестно работают, занимаются благоустройством своего жилья и делают все, чтобы им вернули детей. По словам ведущего специалиста отдела образования Елены Жгун, кроме возмещения затраченных средств государству, реализация Декрета № 18 предполагает сохранение семьи. Поэтому за текущий год 42 ребенка вновь вернулись в свои биологические семьи и обрели тепло домашнего очага. Итог подвела заместитель председателя райисполкома Алла Раевская, которая отметила, что в районе еще не все сделано для того, чтобы обязанные лица выполняли требования Декрета №18 в части возмещения расходов на содержание детей в полном объеме (по состоянию на 1 ноября 2011 года взыскано 395 млн 025 тыс. рублей, что составляет 61,3% от подлежащей взысканию суммы. — Т. Б.).  А вот по словам начальника управления юстиции Минского облисполкома Александра Бачило, результативность можно достичь тогда, когда будет прослеживаться четкая работа в цепочке: «взыскатель –- судебный исполнитель –- наниматель -– обязанное лицо». В заключение он отметил, что только трудотерапия может спасти обязанное лицо, у которого из-за прогулов на работе с каждым днем сумма долга только увеличивается. По итогам координационного заседания было принято решение, в котором, в частности, сектору занятости управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома совместно с нанимателями рекомендовано рассмотреть вопрос перетрудоустройства на более высокооплачиваемую работу некоторых обязанных лиц. Отделу образования, председателям сельисполкомов, совместно с нанимателями необходимо активизировать работу по оказанию помощи лицам, желающим восстановиться в родительских правах, в сборе документов для обращения в суд, приведении жилья в надлежащее состояние и установлении отцовства. Была также отмечена положительная работа ОАО «Копыльское», «Тимирязевский», «Скабин», «Копыльский РКБО», КУП «Копыльское ЖКХ», ГЛХУ «Копыльский лесхоз» по контролю за выходом на работу обязанных лиц, принятию мер по их доставке на работу и своевременному информированию по данному вопросу службы занятости и РОВД. Татьяна БОХАН  

Вступил в строй после реконструкции первый пусковой объект МТФ “Быстрица»

05.05.2025
Напрыканцы бягучага года быў уведзены ў строй першы пускавы аб’ект МТФ “Быстрыца” ААТ “Ціміразеўскі”, на якой праводзілася маштабная рэканструкцыя. Кіраўнікі, галоўныя ветурачы і заатэхнікі сельгаспрад-прыемстваў, якія наведалі гаспадарку, на свае вочы ўбачылі, што зроблена на працягу бягучага года. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што на МТФ будзе ўтрымлівацца 450 галоў (з іх 350 – дойны статак і 100 – запускных). Як узнікла думка аб рэканструкцыі фермы “Быстрыца”, расказаў Аляксандр Турбан. Не абышлося без цяжкасцей, адзначыў дырэктар сельгаспрадпрыемства. Галоўнае - ставіць перад сабой мэту і вырашаць звязаныя з ёю задачы. Тое, што рэканструкцыя старой фермы – апраўданы крок, яскрава гавораць лічбы: гаспадарка кожны дзень плюсуе па валавым надоі ў многім дзякуючы мадэрнізацыі цэнтральнай фермы. Увогуле ААТ “Ціміразеўскі” здае дзяржаве 25,6 тоны малака ў дзень і штомесячна атрымлівае ад яго реалізацыі 2,6 млрд рублёў. Каля мільярда ідзе на выплату заработнай платы працаўнікам, астатнія грошы – на патрэбы сельгас- прадпрыемства. Вывады відавочныя. На сустрэчы было абмеркавана павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай галіны шляхам рэканструкцыі старых ферм.  Пра тое, што мадэрнізацыя і рэканструкцыя неабходна фермам раёна, гаварыў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. Ён адзначыў, што такія задачы перад аграрыямі ставяць і Прэзідэнт краіны, і губернатар вобласці. Таму ў 2012 годзе ў раёне плануецца правесці рэканструкцыю 24 ферм і будаўніцтва трох новых. Упраўленню райсельгасхарчу разам з кіраўніцтвам гаспадарак неабходна распрацаваць план, дзе будуць вызначаны МТФ, якія падпадаюць пад рэканструкцыю, і паэтапныя крокі вядзення работ. Першае, з чаго трэба пачынаць ужо сёння, - добраўпарадкаванне, надвор’е яшчэ дазваляе весці агароджванне тэрыторый ферм. Таксама быў абмеркаваны шэраг пытанняў па арганізацыі гэтай работы. Анатоль Жданеня падкрэсліў, што рэнтабельнасць сельскай гаспадаркі трэба ўзнімаць, рэзервы для гэтага ёсць. Павышэнне надояў і якасці малака – такую задачу рэальна выканаць, дасягнуўшы надояў у сярэднім па раёне па 11 кг малака ад каровы. Неабходная кармавая база для гэтага маецца. Таму патрэбна гутарыць з людзьмі, якія працуюць на фермах,  даводзіць да ведама, адкуль фактычна бярэцца іх зарплата. Першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк звярнула ўвагу кіраўнікоў гаспадарак на кармленне дойнага статка, вывазку і ўнясенне арганічных, калійных угнаенняў і інш. Пра асаблівасці складання праектаў рэканструкцыі ферм расказаў намеснік старшыні райвыканкама Леанід Бурак. Былі разгледжаны пытанні па арганізацыі работ, складанні каштарысу, добраўпарадкаванні пляцовак для выгулу жывёлы. За ходам выканання работ у раёне будуць сачыць балансавая камісія, адказныя асобы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: У новай даільнай зале. Фота аўтара  

Увага:прамая лінія (CMigrator copy 1)

05.05.2025
У сераду, 28 снежня, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія з начальнікам раённай землеўпарадкавальнай службы Людмілай Вікенцьеўнай МАТУСЕВІЧ. Калі ў вас ёсць пытанні, тэлефануйце ў вызначаны час па нумары 55-6-41.  
Страница 722 из 1058