Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Корбут прыняў удзел у традыцыйным навагоднім дабрачынным свяце, якое праходзіла ў раённым Цэнтры культуры.
Запрашэнні на ўрачыстасць атрымалі дзеці, якім неабходны асаб-лівы клопат дзяржавы: сіроты, інваліды, дзеці з малазабяспечаных і мнагадзетных сем’яў. Мікалай Мікалаевіч павіншаваў дзяцей, іх бацькоў з надыходзячымі святамі і ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уручыў падарункі для выхаванцаў школ-інтэрнатаў, сацыяльна-педагагічнага цэнтра Капыльскага раёна, дамоў сямейнага тыпу прадстаўнікам гэтых устаноў.
Разам са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем, намеснікам старшыні райвыканкама Алай Раеўскай, начальнікам аддзела адукацыі Аляксеем Абросімавым Мікалай Корбут наведаў дом сямейнага тыпу Таццяны і Віктара Каленчыцаў, якія выхоўваюць 13 дзяцей. Кіраўнік спраў пазнаёміўся з умовамі пражывання сям’і. З задавальненнем Мікалай Мікалаевіч пагутарыў з хлопчыкамі і дзяўчынкамі пра поспехі ў вучобе і, бясспрэчна, напярэдадні Новага года ўручыў салодкія падарункі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ. Фота аўтара
НА ЗДЫМКУ: М. Корбут у сям’і Каленчыцаў
Комментарии