Паважаныя землякі — жыхары Капыльшчыны!
Прыміце сардэчныя віншаванні з Новым 2012 годам і Нараджэннем Хрыстовым!
Гэтыя ўсімі любімыя, радасныя святы прасякнуты святлом надзеі, памкненняў у будучае. Ад іх мы чакаем добрых перамен, здзяйснення запаветных жаданняў, стабільнасці і працвітання. Упэўнены, што надыходзячы год падорыць нам цікавыя магчымасці і ідэі, якія будуць рэалізоўвацца і напаўняць наша жыццё глыбокім зместам і радасцю сустрэч.
У нас ёсць усе падставы спадзявацца, што 2012 год будзе стваральным і апраўдае ўсе нашы надзеі.
Няхай у вашых сем’ях пануюць каханне і згода, моцным будзе здароўе, ва ўсіх справах і пачынаннях спадарожнічае поспех! Шчасця вам на доўгія гады, дабрабыту ў кожным доме!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Комментарии