Напрыканцы года па традыцыі падвяла вынікі сваёй работы раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
Старшыня арганізацыі Марыя Сандрозд і яе намеснік Ала Раеўская цёпла павіншавалі прысутных са святамі і ўручылі ім падарункі. Таксама Марыя Леанідаўна трымала справаздачу аб праведзенай за год рабоце. Трэба адзначыць, што за гэты час на рахунку арганізацыі нямала добрых спраў. Сярод іх – дзейнасць грамадскай прыёмнай, мерапрыемствы па падтрымцы дзяцей і моладзі, разнастайныя акцыі, конкурсы, ушанаванні і шмат іншага. Менавіта таму яе рады зараз налічваюць 1195 членаў грамадскага аб’яднання.
На пасяджэнні таксама адбылося знаёмства з планам работы на 2012 год і былі ўручаны білеты новым членам арганізацыі.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии