Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Заўсёды актуальная тэма

11.07.2025
Тэма навядзення парадку на зямлі на працягу ўсяго года была актуальная. Але ставіць кропку яшчэ рана, бо правядзенню работ спрыяюць умовы надвор’я. Таму неабходна прадаўжаць ачыстку населеных пунктаў ад лісця, драхласці, упарадкаваць пустуючыя землі. — Калі падводзіць вынікі за гэты перыяд, то можна адзначыць, што мерапрыемствы, запланаваныя старшынямі сельвыканкамаў па добраўпарадкаванні, выкананы ў вялікім аб’ёме, — падкрэсліла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. — Так, на тэрыторыі раёна знесена каля 100 старых дамоў і іншых пабудоў, захаваны фундаменты. Асабліва актыўна гэта работа праводзілася ў Доктаравіцкім, Цімкавіцкім, Семежаўскім, Блеўчыцкім і Бабаўнянскім сельсаветах. Шмат зроблена па навядзенні парадку на могілках (іх у раёне 127), дзе забяспечваўся своечасовы вываз смецця, падкошванне па перыметры, спілоўваліся дрэвы. У раёне ўжо добра наладжана схема па зборы і вывазе смецця з падвор’яў насельніцтва, не паступіла ніводнай заўвагі. Вельмі важным на дадзены момант, лічыць Марыя Леанідаўна, з’яўляецца работа з насельніцтвам па рамонце і замене агароджаў, рамонце фасадаў дамоў. Вельмі шмат станоўчых прыкладаў належнага санітарнага ўтрымання сядзіб, многія ўкладваюць уласныя сродкі. Напрыклад, за гэты год ужо ліквідавана 14 км старых агароджаў. Днямі адбылася нарада са старшынямі сельвыканкамаў. Падчас яе пастаўлены задачы па падрыхтоўцы да зімы. Для работ па добраўпарадкаванні неабходна арганізаваць насельніцтва. Кожная сядзіба, месцы воінскіх пахаванняў, баявой славы павінны вылучацца чысцінёй і парадкам. Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў неабходна арганізаваць вываз смецця з могілак, абгарадзіць сельгасаб’екты, максімальна выкарыстоўваць пустуючыя землі. Перад працоўнымі калектывамі стаіць задача прыняць удзел у суботніках, што праводзяцца ў рамках месячніка па добраўпарадкаванні. — Самае галоўнае, каб насельніцтва разумела ўсе патрабаванні, падтрымлівала добрыя традыцыі сельсаветаў, — адзначыла Марыя Сандрозд. — Парадак павінен быць у кожным доме, на кожнай вуліцы, у кожным населеным пункце. Сяргей КОЗЕЛ  

Справы вясковыя па стане на 19 кастрычніка 2012 г.

11.07.2025

Гаспадаркамі раёна ўбрана 96,8% бульбяных палеткаў. Накапана 30021,6 тоны бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 280 ц/га.

Ужо намалочана 16 367 тон кукурузнага зерня (убрана 48 % палеткаў), сярэдняя ўраджайнасць па раёне — 74,9 ц/га. Самай урадлівай гэта культура паказала сябе ў ЗАТ “Жыліхава” — 91,7 ц/га, ААТ “Семежава” — 87,3 ц/га, “Старыца-Агра” — 86,4 ц/га.

Ідзе ўборка цукровых буракоў — салодкія караняплоды выбраны на 69% плошчаў. Усяго накапана 149 192 тоны, рэалізавана — 130 453 тоны, у тым ліку за апошні дзень — 3719 тон.

Пад веснавую сяўбу будучага года паднята 12 049 га зябліва, у тым ліку за апошні дзень — 621 га. Найбольш паспяхова працуюць у ААТ “Капыльскае” (2120 га), “Старыца-Агра” (1540 га), сама меней — 71 га — на рахунку ААТ “Душава”.

Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ

Вясковыя клопаты не ў цяжар

11.07.2025
За сваю больш чым дваццацігадовую працу ў сельскай гаспадарцы Мікалай Лук’янчык з ф-ла “В. Раёўка” неаднаразова атрымліваў граматы і падзякі, але такога высокага гонару, як сёлета, удастоіўся ўпершыню. Абранай у юнацтве справе Мікалай Мікалаевіч не здраджваў ніколі. Вадзіцельскае пасведчанне атрымаў яшчэ да службы ў арміі — вучыўся ў ДТСААФе па накіраванні ваенкамата. Пасля звальнення ў запас уладкаваўся на працу ў калгас “Памяць Леніна”, які з цягам часу набыў новую назву — ф-л “В. Раёўка”. Гаспадарка была абрана не выпадкова, паколькі нарадзіўся і вырас непадалёку — у вёсцы Наруці. Тут знайшоў сваё сямейнае шчасце — ажаніўся з дзяўчынай, якая прыехала ў калгас па размеркаванні ў якасці заатэхніка. Маладым далі дом, і хутка сям’я Лук’янчыкаў вырасла — нарадзіліся дачка і сын. Цяпер ужо іх радуе і гарэза-ўнучка, якую на пацеху бабулі з дзядуляй часта прывозяць у В. Раёўку. Для вадзіцеля ў сельгаспрадпрыемстве заўсёды знойдзецца работа: закончылася ўборачная — Мікалай Мікалаевіч заняўся перавозкай здробненай кукурузнай масы. Дарэчы, менавіта за гэтай справай мы яго і засталі, калі прыехалі ў гаспадарку. Завершыцца гэты від работ — будзе нешта іншае. “Да такой напружанай працы, практычна без выхадных, можна прызвычаіцца, — расказвае Мікалай Лук’янчык. — Аднак вельмі радуюся тым рэдкім дням, калі я магу пасядзець на беразе вадаёма з вудай у руках, а яшчэ лепш — адправіцца на зімовую рыбалку. Толькі гэта бывае нячаста, паколькі акрамя работы ў сельгаспрадпрыемстве хапае клопатаў ва ўласнай гаспадарцы. Трымаем кароўку — а значыць, трэба назапасіць ёй кармы на зіму, ды і іншых спраў нямала. Аднак хачу сказаць, што вясковыя клопаты мне не ў цяжар, паколькі ёсць добрыя памочнікі”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

Залатая восень жыцця

11.07.2025
На Капыльшчыне да Дня пажылых людзей плануецца правесці комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку гэтай катэгорыі грамадзян. У раёне запланаваны святочныя канцэрты і вечары адпачынку, якія пройдуць у раённым Цэнтры культуры, ва ўсіх сельскіх установах культуры, у ДУ “Капыльскі ТЦСАН”. У бібліятэках будуць арганізаваны літаратурна-музычныя вечарыны, ва ўстановах адукацыі — тэматычныя фотавыставы, выставы работ дэкаратыўна-прыкладнай  творчасці,  класныя  гадзіны “Калі б маладосць ведала…”,  акцыі  “Восеньскі дзень дабрыні”, “Клопат” і канцэртная праграма з удзелам бабуль і дзядуляў “Залатая восень жыцця”. 1 кастрычніка пройдзе  ўшанаванне 100-гадовых жыхароў  з  аказаннем аднаразовай матэрыяльнай дапамогі са сродкаў мясцовага бюджэту. Таццяна  Бохан  

Аб рэканструкцыі фермаў і не толькі

11.07.2025
ішла размова 18 верасня на нарадзе, якая папярэднічала абласному селектару [caption id="attachment_21567" align="aligncenter" width="443" caption="На будаўніцтве МТФ «Комсічы»"][/caption] Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў трымалі чарговую справаздачу аб ходзе рэканструкцыі фермаў. Як пракаменціраваў пачутае старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, “сітуацыя ў раёне жывая, мы зможам у тэрмін выканаць пастаўленую задачу”. Неабходна не зніжаць узятыя тэмпы, максімальна хутка выкарыстаць выдзеленыя грашовыя сродкі (на рахунку яшчэ ёсць 3 млрд рублёў), а самае галоўнае — да канца ўсвядоміць важнасць справы, на рэалізацыю якой апошнім часам накіраваны ўсе намаганні. Пільны кантроль за ходам работ вядзе не толькі кіраўніцтва раёна, але і адказныя спецыялісты райвыканкама, замацаваныя за гаспадаркамі. На рэканструіруемых аб’ектах праводзяцца планёркі з удзелам зацікаўленых асоб. У аўторак чарговыя міні-нарады адбыліся на МТФ “Ванелевічы” (ААТ “Піянер-Агра”) і МТФ “Комсічы” (ААТ “Капыльскае”). Як адзначыла першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, хацелася б, каб ход работ ішоў больш хуткімі тэмпамі. Тым больш, што час прыспешвае, і да 1 кастрычніка большасць запланаваных аб’ектаў павінны быць уведзены ў строй. У ходзе нарады ў райвыканкаме таксама была пастаўлена задача паскорыць ход вядзення сяўбы азімых (завяршыць яе да 26 верасня), уборкі кукурузы, у тым ліку на зерне. Усяго некалькі дзён было дадзена кіраўніком раёна на заканчэнне вывазкі з палёў саломы і льнотрасты. Гаспадаркам неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб не дапусціць падзення вытворчасці і рэалізацыі малака, павысіць яго таварнасць (не менш за 90%) і прывагі буйной рагатай жывёлы. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
Страница 487 из 1058