Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Избран депутатом

11.07.2025
Сообщение окружной избирательной комиссии Копыльского избирательного округа №66 по выборам депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь. На основании протоколов, полученных от участковых избирательных комиссий и составленных в соответствии с требованиями статьи 55 Избирательного кодекса, окружная избирательная комиссия установила: общее число избирателей по округу - 57 848; число избирателей, принявших участие в голосовании, - 52 695; число голосов, поданных за Бойко Анатолия Степановича, - 40 373; число голосов, поданных за Куцера Михаила Ивановича, - 5 377; число голосов, поданных против обоих кандидатов, - 6 188; число недействительных бюллетеней - 757. В соответствии со статьей 82 Избирательного кодекса Республики Беларусь окружная избирательная комиссия решила: Считать избранным депутатом Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по Копыльскому избирательному округу №66 Бойко Анатолия Степановича, 25 января 1954 года рождения, председателя Клецкого районного исполнительного комитета, проживающего в городе Клецке, беспартийного. Окружная избирательная комиссия    

“Цікава даведацца, хто прыдумаў такую карысную рэч, як мыла?

11.07.2025
Уладзімір, в. Бабоўня” У Еўропу мыла пранікла ў XVII ст. Даступна яно было ў  той  час  далёка  не  ўсім з-за высокага кошту і невялікіх маштабаў яго вытворчасці. Сапраўдная мылаварная прамысловасць развілася пазней — на пачатку XIX ст. дзякуючы працам французскага хіміка М. Шаўрэля. Вялікае значэнне мела тое, што ў 1820  г.  іншы  прадпрымальны  француз Н. Леблан наладзіў масавы выпуск соды — абавязковага кампанента мылаварнай тэхналогіі. З часу свайго ўзнікнення працэс прамысловай вытворчасці аднаго з найважнейшых мыйных сродкаў не зведаў прыкметных пераўтварэнняў. Сутнасць яго — гідроліз тлушчаў у шчолачным асяроддзі.  

Чаму пазяханне заразлiвае?

11.07.2025
“Часта можна чуць: “Не пазяхай, бо і мяне заразіш”. Ці праўда гэта, і наогул, чаму людзі пазяхаюць, калі нават не хочацца спаць? Вольга, аг. Семежава” У медыцыне пазяханне называюць «рэфлекс, звязаны з працай ствалавой вобласці мозгу». Большасць пазваночных жывёл пазяхаюць міжвольна, але толькі людзі, шымпанзэ і некаторыя віды іншых малпаў здольныя пераймаць чужое пазяханне. Убачыўшы, як пазяхае нехта іншы, пачынаюць пазяхаць і навакольныя. Новае даследаванне на дадзеную тэму прымушае выказаць здагадку, што з’ява гэта звязана з эмпаціяй. Гэта значыць, мы пачынаем пазяхаць, калі бачым, як гэта робяць навакольныя, таму што адчуваем неабходнасць падзяляць эмоцыі іншых людзей. Іншыя ж лічаць, што пазяханне дазваляе накіраваць у мозг дадатковы кісларод. Гэта значыць, яно заклікана падтрымліваць у напружаныя моманты пэўны ўзровень пільнасці. Гэта дазваляе растлумачыць, чаму, напрыклад, людзі часта пазяхаюць, калі чакаюць якой-небудзь хвалюючай падзеі. Пазяханне часта нападае на спартсменаў перад спаборніцтвамі або на студэнтаў перад іспытам. Але гэта не тлумачыць, чаму пазяханне ў працэсе эвалюцыі ператварылася ў заразлівую з’яву. Паводле адной з тэорый, гэта звязана з тым, што людзі некалі жылі зграямі, як шымпанзэ, і для іх было важна адначасова класціся спаць. Так што пазяханне служыла і служыць сігналам аб тым, што настаў час сну.  

Памяцi былых вёсак

11.07.2025
“У нашым раёне, як, напэўна, і ў іншых мясцовасцях краіны, ёсць вёсачкі, якія сёння жывуць толькі ў памяці людзей. На карце іх, на жаль, ужо не знойдзеш. Нам добра вядомы мемарыял “Масявічы”, дзе ўшанавана памяць спаленых вёсак. Хацелася б даведацца, ці ёсць аналагічныя памятныя месцы ў іншых мясцовасцях? Марыя, аг. Цімкавічы” Непадалёку ад Вілейкі размясціўся адзіны ў Еўропе мемарыял, прысвечаны памяці вёсак, якія ўжо зніклі. Ён зроблены з валуноў, размешчаных па кругу. Самы вялікі камень важыць каля 25 тон. У цэнтры кола стаіць капліца ў выглядзе хатын-скага звана. На мемарыяльных камянях указаны назвы вёсак, якія зніклі з карты раёна за 70 гадоў — з 1939 па 2009 г. Дарэчы, вёскі знікаюць з геаграфічных карт не толькі таму, што там не стала жыхароў. Некаторыя з іх атрымліваюць новыя назвы. Да прыкладу, на Капыльшчыне вёска Кабыльчыцы перайменавана ў Калінава, Лапухі — у Дунаева, Пукава — у Камсамольскую, Свінка — у Лугавую.  

Напiшы мне пiсьмо (CMigrator copy 1)

11.07.2025
“На жаль, мінулі тыя часы, калі мы з задавальненнем атрымлівалі лісты ад сваякоў і знаёмых і з такім жа задавальненнем адказвалі на іх. А вось калі ўзніклі першыя паштовыя канверты, паштоўкі? Таццяна, аг. Пацейкі” Само слова «канверт» бярэ пачатак ад лацiнскага дзеяслова, якi азначае «пераўтвараць, змяняць, абгортваць». Выходзiць, яго гiсторыя бярэ пачатак з тых часоў, калi ў канверт пераўтваралi пiсьмо. Але сама ахоўная абалонка пiсьма была вядома яшчэ раней: напрыклад, у Асiрыi глiняная таблiчка, надпiс на якой не прызначаўся для чужых вачэй, «абгортвалася» таксама ў глiняную абалонку, на якой пiсалi прозвiшча адрасата i затым яе абпальвалi. Каб прачытаць гэта пасланне, трэба было найперш разбiць глiняны «канверт». Да захавання тайны перапiскi чалавек iмкнуўся ва ўсе часы. Таму сапраўднай знаходкай для еўрапейцаў стаў увезены ў Еўропу з Кiтая, праз Iндыю, сургуч — «iспанскi воск», як яго называлi ў Францыi (у Францыю старажытная кiтайская вынаходка была завезена iспанскiмi мараплаўцамi). Рэльефныя пячаткi з сургучу не дазвалялi азнаёмiцца са зместам пiсьма нiводнаму чалавеку, акрамя адрасата. У Еўропе вырабам сургучу займалiся цэлыя заводы. Сургуч варыўся на аснове смалiстых рэчываў цi воску з дабаўленнем мелу i гiпсу, затым афарбоўваўся ўльтрамарынам, сажай i iншымi мiнеральнымi фарбамi. А для таго, каб не раздражняць органы нюху пахам гарачай смалы, у сургуч дабаўлялася гваздзiчковае масла. Галоўнае патрабаванне, якое прад’яўлялася да сургучу, — яго ўстойлiвасць да спякоты: сургуч павiнен быў выносiць самую высокую летнюю тэмпературу i ў той жа час лёгка плавiцца ад полымя свечкi. Мiж iншым, нейкi час сургуч выконваў, акрамя ахоўнага, яшчэ адно прызначэнне: каляровы сургуч паведамляў адрасату аб змесце паслання яшчэ да таго моманту, як пакет распячатаюць. Так, у Францыi белая сургучная пячатка паведамляла аб вяселлi, чорная — аб смерцi, шакаладная — звала на банкет, а чырвоны сургуч указваў на дзелавы змест паслання. Пры iншых абставiнах выкарыстоўвалiся таксама зялёныя, шэрыя, жоўтыя i нават рубiнавыя пячаткi. Самастойныя папяровыя канверты з’явiлiся на свет у XVII стагоддзi, але iх масавы выпуск для паштовых мэтаў пачаўся па iнiцыятыве англiйскага кнiжнага гандляра Бруера толькi ў 20-х гадах XIX стагоддзя. У Расiйскай жа iмперыi канверт з’явiўся ў 1845 годзе. Канстанцін КАРНЯЛЮК, г. Віцебск  
Страница 482 из 1058