Жалобны мітынг, прымеркаваны да сумнай даты, адбыўся на месцы пахавання мірных жыхароў. Ушанаваць памяць землякоў прыехалі сведкі тых па- дзей, прадстаўнікі Вялікараёўскага сельвыканкама, аддзела ідэалагічнай работы, аддзела па справах моладзі райвыканкама, Капыльскай РАС ДТСААФ, піянеры — вучні Цімкавіцкай сярэдняй школы, мясцовыя жыхары.
[caption id="attachment_21730" align="aligncenter" width="295" caption="Соф’я Іванаўна Нераненя"]
[/caption]
Мерапрыемства пачалося з паніхіды па бязвінна загінуўшых, якую правёў настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы аг. Цімкавічы іерэй Міхаіл Мардвінаў (здымак 1). Пра падзеі двух чорных дзён у гісторыі Вялікіх Прусаў узгадала сведка трагедыі Соф’я Іванаўна Нераненя. Мінулі дзесяцігоддзі, але кожную хвіліну верасня 1942 года яна не забудзе ніколі. Тады Соф’і Іванаўне і двум яе братам наканавана было выратавацца… Цяпер яна жыве ў Гродне, але ні паважаны ўзрост, ні нават значная адлегласць не сталі для яе перашкодай, каб ушанаваць памяць сваіх землякоў.
Трагедыя ваеннага ліхалецця не абышла і сям’ю Уладзіміра Жылко. У тыя дні тут загінулі яго бабулі і дзядулі. Перажыванні Уладзіміра Трафімавіча знайшлі месца ў вершаваных радках, прысвечаных гэтай падзеі, якія аўтар са слязьмі на вачах прачытаў прысутным. Адносіны да вайны выказалі ў вершах і піянеры Цімкавіцкай СШ.
Ураджэнка в. Вялікія Прусы, а цяпер — жыхарка г. Ліда, Ніна Паўлаўна Гуліцкая таксама паведаміла вельмі цікавыя факты з гісторыі. Калі пачалася вайна, у Прусах было тры камуністы. Адзін з іх пайшоў на фронт разам з рэгулярнымі часцямі Чырвонай Арміі, а двух другіх па наводцы мясцовых паліцаяў немцы арыштавалі. Пра іх далейшы лёс ніхто нічога не ведае. Адным з камуністаў была жанчына, у якой было шасцёра дзяцей. Усе яны засталіся жыць, і ўжо пасля вайны старэйшы сын, афіцэр Ваенна-Марскога флоту, даў клятву, што знойдзе таго ката, што прадаў немцам іх маці. Ён стрымаў сваё слова, хоць і было патрачана на гэта нямала часу…
Напрыканцы мітынгу прысутныя ўшанавалі памяць ахвяр фашызму хвілінай маўчання , усклалі вянкі і жывыя кветкі да помніка загінуўшым мірным жыхарам.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
В настоящее время действующее законодательство предусматривает, что деятельность юридических лиц, связанная с охраной своего имущества, может осуществляться только после получения специального разрешения (лицензии).
Наличие у юридического лица в штате работников, осуществляющих охрану имущества, либо наличие технических средств и систем охраны подлежит обязательному лицензированию. Лицензия выдается сроком на 5 лет.
Руководители предприятий и организаций города Копыля и Копыльского района, которые не имеют на вышеуказанный вид деятельности специального разрешения (лицензии), при выявлении таковых как работниками МВД, так и налоговой инспекции, будут привлечены к административной ответственности.
Лицензионными требованиями и условиями, предъявляемыми к соискателю лицензии, являются: наличие на балансе средств индивидуальной защиты, приборов, оборудования, необходимых для осуществления лицензируемой деятельности; наличие в штате не менее 3-х специалистов с необходимой в соответствии с законодательством квалификацией, прошедших оценку знаний в установленном МВД Республики Беларусь порядке, для которых работа у данного нанимателя является основным местом работы.
Подробную информацию по вопросам организации охраны, а также лицензирования охранной деятельности, можно получить в Копыльском отделении Департамента охраны МВД Республики Беларусь по адресу: г. Копыль, пл. Ленина, 2 или по телефонам: 55-1-00, 55-7-99.
Александр Катушонок,
старший инспектор-инженер группы средств и систем охраны Копыльского отделения Департамента охраны МВД Республики Беларусь, майор милиции
Жыхары горада і госці мелі магчымасць закупіць самую розную прадукцыю. Пакупнікі пад’язджалі на аса- бістым транспарце, прыходзілі з сеткамі, каб набыць бульбу, капусту, моркву, чырвоныя буракі, жыта, ячмень, пшаніцу і інш. На продаж былі выстаўлены нават парасяты.
Пад музычнае суправаджэнне, прадстаўленае работнікамі РЦК, людзі хадзілі сярод грузавых аўтамабіляў і прычэпаў у выбары патрэбнага тавару. Пакупнікоў было дастаткова – ад моладзі да людзей сталага ўзросту.
Павел ШЭІН
Фота аўтара
Гаспадаркамі раёна ўбрана 73,5% бульбяных палеткаў. Накапана 22 387 тон пры сярэдняй ураджайнасці 274 ц/га. Рэалізавана 6307 тон, у тым ліку 429 тон — гораду Мінску.
Ужо намалочана 4707 тон кукурузнага зерня, сама болей — 2845 тон — у ААТ “Старыца-Агра”. На 85% палеткаў гэта культура ўбрана на сілас і зялёны корм — пры сярэдняй ураджайнасці 271 ц/га сабрана 194 888 тон зялёнай масы.
Ідзе ўборка цукровых буракоў. З неабходных 5667 гектараў салодкія караня-плоды выкапаны на 45,5% плошчаў. Самая высокая ўраджайнасць у ААТ “Семежава” — 565 ц/га, “Старыца-Агра” — 452 ц/га, “Піянер-Агра” — 447 ц/га, па 421 цэнтнеры з кожнага гектара атрымліваюць у ЗАТ “Жыліхава”, па 400 ц — у ААТ “Прагрэс 2010”.