На плошчы Леніна ў Капылі быў арганізаваны сельскагаспадарчы кірмаш – першы з восеньскіх кірмашоў, якія плануюць праводзіць кожную суботу.
Жыхары горада і госці мелі магчымасць закупіць самую розную прадукцыю. Пакупнікі пад’язджалі на аса- бістым транспарце, прыходзілі з сеткамі, каб набыць бульбу, капусту, моркву, чырвоныя буракі, жыта, ячмень, пшаніцу і інш. На продаж былі выстаўлены нават парасяты.
Пад музычнае суправаджэнне, прадстаўленае работнікамі РЦК, людзі хадзілі сярод грузавых аўтамабіляў і прычэпаў у выбары патрэбнага тавару. Пакупнікоў было дастаткова – ад моладзі да людзей сталага ўзросту.
Павел ШЭІН
Фота аўтара
Комментарии