Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Справы вясковыя па стане на 28 верасня 2012 г.

01.10.2012
Сяўба заканчваецца Гаспадаркамі раёна пасеяна 21 810 га азімых, што складае 89% да запланаванага. Ужо выканалі заданне ААТ “Піянер-Агра”, “Семежава”, “Праснакі”, сельгасфіліялы “Крыніца” і “Руднае”. Ідзе ўборка буракоў У раёне накапана 72 824 тоны цукровых буракоў пры сярэдняй ураджайнасці 350,3 ц/га. Рэалізавана 60 634 тоны салодкіх караняплодаў. Самую высокую ўраджайнасць гэта культура паказвае ў ААТ “Піянер-Агра” (454 ц/га), “Семежава” (450 ц/га), “Прагрэс 2010” (400 ц/га). На бульбяных палетках Найбольшая ўраджайнасць бульбы сёлета ў ААТ “Старыца-Агра” (330 ц/га) і “Семежава” (314 ц/га), у сярэднім па раёне атрымліваецца па 267 цэнтнераў на круг. Бульбяныя палеткі ўжо ўбраны на 64,7%. Кукуруза — на сілас і зерне Усяго сабрана 6538 тон кукурузы на сілас і зялёны корм і 2352 тоны — на зерне. Дарэчы, апошняй справай займаюцца пакуль толькі 9 гаспадарак. Нарыхтавана 124 826 тон сіласу, што складае 54% да запланаванага. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей