Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

51

Справы вясковыя па стане на 2 кастрычніка 2012 г.

04.10.2012
Гаспадаркамі раёна ўбрана 73,5% бульбяных палеткаў. Накапана 22 387 тон пры сярэдняй ураджайнасці 274 ц/га. Рэалізавана 6307 тон, у тым ліку 429 тон — гораду Мінску. Ужо намалочана 4707 тон кукурузнага зерня, сама болей — 2845 тон — у ААТ “Старыца-Агра”. На 85% палеткаў гэта культура ўбрана на сілас і зялёны корм — пры сярэдняй ураджайнасці 271 ц/га сабрана 194 888 тон зялёнай масы. Ідзе ўборка цукровых буракоў. З неабходных 5667 гектараў салодкія караня-плоды выкапаны на 45,5% плошчаў. Самая высокая ўраджайнасць у ААТ “Семежава” — 565 ц/га, “Старыца-Агра” — 452 ц/га, “Піянер-Агра” — 447 ц/га,  па  421 цэнтнеры з кожнага гектара атрымліваюць у ЗАТ “Жыліхава”, па 400 ц — у ААТ “Прагрэс 2010”.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей