На Капыльшчыне да Дня пажылых людзей плануецца правесці комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку гэтай катэгорыі грамадзян.
У раёне запланаваны святочныя канцэрты і вечары адпачынку, якія пройдуць у раённым Цэнтры культуры, ва ўсіх сельскіх установах культуры, у ДУ “Капыльскі ТЦСАН”. У бібліятэках будуць арганізаваны літаратурна-музычныя вечарыны, ва ўстановах адукацыі — тэматычныя фотавыставы, выставы работ дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, класныя гадзіны “Калі б маладосць ведала…”, акцыі “Восеньскі дзень дабрыні”, “Клопат” і канцэртная праграма з удзелам бабуль і дзядуляў “Залатая восень жыцця”.
1 кастрычніка пройдзе ўшанаванне 100-гадовых жыхароў з аказаннем аднаразовай матэрыяльнай дапамогі са сродкаў мясцовага бюджэту.
Таццяна Бохан
Комментарии