Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 27)

11.07.2025
КАНТРОЛЬ. Будаўніцтва і рэканструкцыя малочнатаварных фермаў раёна знаходзіцца пад пастаянным кантролем раённай выканаўчай улады. Для больш аператыўнага вырашэння пастаўленых задач за кожным аб’ектам замацаваны адказныя работнікі райвыканкама. ЭНЕРГАНАГЛЯД. Да 1 кастрычніка павінны быць падпісаны пашпарты гатоўнасці прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд. Пакуль толькі 34% спажыўцоў аформілі і зарэгістравалі ў «Энерганаглядзе» гэтыя дакументы. КЛОПАТ. У раёне створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні 1 кастрычніка Дня пажылых людзей. Акрамя мерапрыемстваў будзе арганізавана матэрыяльная дапамога пажылым грамадзянам ва ўзросце 80-ці гадоў і старэй за кошт сродкаў суб’ектаў гаспадарання. ПРАФІЛАКТЫКА. 16 верасня ў раёне, як і па ўсёй рэспубліцы, быў праведзены адзіны Дзень здароўя на тэму: «Дзень здароўя школьнікаў: прафілактыка парушэнняў зроку». ФОРУМ. З 12 па 14 кастрычніка ў г. Гродна адбудзецца міжнародны музейны форум, у якім  ДУ “Капыльскі раённы краязнаўчы музей”  будзе прадстаўлены ў 4-х намінацыях.  

Справы вясковыя па стане на 18 верасня 2012 года

11.07.2025
Сельгаспрадпрыемствы заканчваюць хімпраполку азімага рапсу. Апрацавана 87% неабходных плошчаў, 14 гаспадарак справіліся з даведзеным заданнем. План пасеву азімых культур складае 62,7%. Летась на гэту дату лічба складала 60%. Самая высокая ўраджайнасць бульбы сёлета ў ф-ле “В. Раёўка” — 323 ц/га. 318 цэнтнераў на круг атрымліваюць у ААТ “Старыца-Агра”. Два сельгаспрадпрыемствы — ААТ “Старыца-Агра” і ф-л “Лакнея” — пачалі ўбіраць кукурузу на зерне. Ураджайнасць складае 69,8 і 60 ц/га, адпаведна. Самую высокую ўраджайнасць цукровых буракоў атрымалі аграрыі ААТ “Піянер-Агра” — 454 ц/га, у сярэднім па раёне — 330,1 ц/га. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  

15-ы старт капыльскага фестывалю

11.07.2025
У суботу, 15 верасня, у Капылі адбыўся 15-ы старт Нацыянальнага фестывалю эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”. Сёлета на розныя дыстанцыі выйшлі 670 спарт-сменаў са 161 каманды, якія прадстаўлялі розныя рэгіёны Беларусі, а таксама суседніх краін — Літвы і Эстоніі. [caption id="attachment_21502" align="aligncenter" width="443" caption="Урачыстае шэсце спартсменаў"][/caption] Пасля ўрачыстага шэсця па плошчы горада спартсменаў вітаў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. Ён пажадаў удзельнікам фестывалю ўдалых стартаў і перамог. А змагацца  ў гэтым годзе было за што! Арганізатары спаборніцтваў — Капыльскі райвыканкам, упраўленне фізічнай культуры спорту і турызму Мінаблвыканкама, прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта па Мінскай вобласці, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, установа “Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы”, грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі” — падрыхтавалі дастойныя прызы, асабліва для пераможцаў фестывалю. Каманды, якія занялі першае месца незалежна ад дыстанцыі, атрымлівалі грашовыя сертыфікаты на суму 600 тыс. рублёў. А вось на двух галоўных стартах прызавыя ўжо былі куды больш значнымі. За перамогу ў экідэне, напрыклад, каманда магла атрымаць суму, эквівалентную 1000 долараў ЗША! Неабходна адзначыць, што дапамогу па фарміраванні прызавога фонду ўнеслі такія гаспадаркі раёна, як ААТ “Старыца-Агра”, “Капыльскае”, “Прагрэс 2010”, “Піянер-Агра”, “Ціміразеўскі”, “Скабін”, “Семежава”, ЗАТ “Жыліхава”, КСУП “С “Лясное” і “Доктаравічы”, тым самым надаўшы адчувальную вагу нашым спаборніцтвам. [caption id="attachment_21503" align="aligncenter" width="443" caption="На карпаратыўнай эстафеце"][/caption] Першымі на старт, як заўсёды, выйшлі вучні пачатковых класаў навучальных устаноў Капыльшчыны, якія прынялі ўдзел у эстафеце 6х50 метраў. Літаральна праз некалькі хвілін прагучаў выстрал стартавага пісталета, і на марафонскую і паўмарафонскую дыстанцыі адправіліся, адпаведна, 7 і 12 каманд. Дарэчы, у гэтым годзе ў спаборніцтвах адбыліся некаторыя змены. Па-першае, яны атрымалі статус міжнародных. Па-другое, у экідэне ўжо прымалі ўдзел змешаныя саставы па 3 мужчыны і 3 жанчыны (раней каманды выступалі асобна: было 8 удзельнікаў у мужчынскай дружыне і столькі ж  у жаночай). Тым часам свае спрынтарскія здольнасці паказвалі ўдзельнікі карпаратыўнай эстафеты 4х600 м, дзе спаборнічалі 23 квартэты. Лепшымі сёлета (як, дарэчы, і ў мінулым годзе) стала чацвёрка аматараў спорту з Капыльскага РАНС. Другі час паказала каманда масласырзавода, а трэцімі фінішавалі работнікі цэнтральнай раённай бальніцы. [caption id="attachment_21504" align="aligncenter" width="443" caption="Пераможцы паўмарафону - каманда Літвы"][/caption] Пакуль ішла барацьба на марафоне і паўмарафоне, адбыліся яшчэ дзясяткі стартаў сярод каманд сярэдніх школ і ДЮСШ, якія спаборнічалі ў эстафетах 4х400 м. Барацьбу за першынство вялі квартэты са Старых Дарог, Слуцка, Узды, Стоўбцаў, Хойнікаў, Магілёва, Жодзіна, Маладзечна, Брэста, Наваполацка, іншых гарадоў і вёсак Беларусі. Безумоўна, самым важкім было прадстаўніцтва Капыльскага раёна. На п’едэстал гонару паднімаліся навучэнцы трох гарадскіх сярэдніх навучальных устаноў і Быстрыцкай СШ, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы агульнай фізічнай падрыхтоўкі райкама прафсаюза работнікаў АПК. Самай складанай можна назваць дыстанцыю “Эстафеты Міншчыны”. Змешаная эстафета 6х1000 м для многіх аматараў бегу аказалася сапраўдным сюрпрызам (асабліва для тых, хто першы раз браў удзел у гэтым свяце). Але гэтыя словы ніякім чынам не датычацца сельскіх каманд з Языля (Старадарожскі раён), Семежава і Слабада-Кучынкі, якія занялі, адпаведна, з першага па трэцяе месца. Сярод гарадскіх упэўнена выступіў квартэт СШ №3 г. Хойнікі (Гомельская вобласць). Другі час быў у СШ №2 г. Капыля, а трэці – у СШ №3 г. Старыя Дарогі. Тым часам гарачая барацьба ішла на паўмарафонскай дыстанцыі. Але ўжо пасля трэцяга этапа можна было зразумець, як у выніку будуць размеркаваны месцы. Яўным лідарам спаборніцтва стала каманда з Літвы. Другое месца дасталося чацвёрцы з Магілёўскай вобласці, а трэцяе — Гродзенскай. [caption id="attachment_21505" align="aligncenter" width="443" caption="Пераможцы паўмарафону - каманда Літвы"][/caption] Пакуль ішлі спаборніцтвы, капыляне і госці горада прынялі ўдзел у розыгрышы прызоў “Экідэн-2012” (прададзена 1400 білетаў), дзе быў прыгатаваны галоўны прыз  – каляровы тэлевізар. Дарэчы, сярод выйгрышаў пападалася шмат сельскагаспадарчай прадукцыі, якую прадаставілі ААТ “Скабін”, “Мажа-Агра”, “П-з “Дусаеўшчына”, ф-л “Лакнея” і РСУП “Бабоўня”. Як заўсёды, для самых маленькіх працавалі атракцыёны, а настрой удзельнікам спартыўнага відовішча ўзнімаў капыльскі танцавальны калектыў, самадзейныя артысты. [caption id="attachment_21506" align="aligncenter" width="443" caption="Пераможны фініш Мадэсты Падраздзітэ з Літвы"][/caption] І вось фінішную прамую экідэна першым перасёк прадстаўнік каманды з Магілёўскай вобласці. На другой прыступцы п’едэстала гонару апынулася гродзенская зборная. Трэцяй стала каманда Мінскай вобласці. Дарэчы, чацвёртымі фінішавалі госці з блізкага замежжа — эстонцы. Напрыканцы свята адбылося ўзнагароджанне прызёраў і пераможцаў спаборніцтваў, якім дасталіся памятныя прызы і сувеніры з выявай сімвала фестывалю. А ўладальнікам галоўнага  прыза, тэлевізара, стала капылянка Кацярына Рэва, якая набыла шчаслівы білет пад нумарам 1048. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара      

Праведзены трэнiнг са старшынямі і сакратарамі ўчастковых выбарчых камісій

11.07.2025
У мінулую сераду на базе Камсамольскага гарадскога ўчастка для галасавання №19 старшынёй Капыльскай акруговай выбарчай камісіі №66 Іванам Бабко праведзены трэнінг са старшынямі і сакратарамі ўчастковых выбарчых камісій. Падчас яго на практыцы адпрацаваны пытанні, звязаныя з правядзеннем датэрміновага галасавання, па месцы знаходжання выбаршчыкаў, па ўстанаўленні вынікаў галасавання і афармленні адпаведных дакументаў.  

Телефон доверия (CMigrator copy 2)

11.07.2025
Уважаемые граждане! Напоминаем вам о том, что в Комитете государственного контроля Минской области работает телефон доверия (8-017) 331-64-59, по которому вы можете сообщить о проблемах, с которыми столкнулись при обращении в сельский, поселковый или районный исполнительный комитет. Свои пожелания, а также сообщения о злоупотреблениях и недобросовестном отношении к вам со стороны чиновников, вы также можете отправить по электронной почте Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.. Сегодня Комитет государственного контроля отвечает за экономическую безопасность государства. Для главного контрольного ведомства важны как интересы государства, так и проблемы простого человека. Поэтому каждый факт нарушений станет предметом тщательного разбирательства, а дельные предложения послужат основой для анализа. Вместе мы сможем больше! Комитет государственного контроля Минской области  
Страница 490 из 1058