20
Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 27)
19.09.2012
КАНТРОЛЬ. Будаўніцтва і рэканструкцыя малочнатаварных фермаў раёна знаходзіцца пад пастаянным кантролем раённай выканаўчай улады. Для больш аператыўнага вырашэння пастаўленых задач за кожным аб’ектам замацаваны адказныя работнікі райвыканкама.
ЭНЕРГАНАГЛЯД. Да 1 кастрычніка павінны быць падпісаны пашпарты гатоўнасці прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд. Пакуль толькі 34% спажыўцоў аформілі і зарэгістравалі ў «Энерганаглядзе» гэтыя дакументы.
КЛОПАТ. У раёне створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні 1 кастрычніка Дня пажылых людзей. Акрамя мерапрыемстваў будзе арганізавана матэрыяльная дапамога пажылым грамадзянам ва ўзросце 80-ці гадоў і старэй за кошт сродкаў суб’ектаў гаспадарання.
ПРАФІЛАКТЫКА. 16 верасня ў раёне, як і па ўсёй рэспубліцы, быў праведзены адзіны Дзень здароўя на тэму: «Дзень здароўя школьнікаў: прафілактыка парушэнняў зроку».
ФОРУМ. З 12 па 14 кастрычніка ў г. Гродна адбудзецца міжнародны музейны форум, у якім ДУ “Капыльскі раённы краязнаўчы музей” будзе прадстаўлены ў 4-х намінацыях.
Поделиться
Комментарии