Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Ці выпісваеце Вы газету “Слава працы”?

11.07.2025
Аляксей ЗАГОРЦАЎ, першы сакратарРК ГА “БРСМ”: — Я выпісваю “Слава працы” таму, што хачу ведаць  навіны Капыльскага раёна. Вельмі цікавыя, на мой погляд, матэрыялы аб гаспадарках, вясковых жыхарах. Чытаю кожную старонку, захапляе тое, што ў кожным выпуску можна знайсці шмат новага і цікавага. Ганна  ВАЛЬКО, прадавец 5 разраду: — Не шкадую, што выпісваю раёнку, бо акрамя тэкстаў з’явілася шмат фота-здымкаў. Асабліва хачу адзначыць першую старонку з анонсамі і кароткімі інфармацыямі. Люблю паглядзець аб’явы і рэкламу. Ніводнага нумара не прапускаю. Люблю пачытаць аб надвор’і ў Капылі. Пасля працоўнага дня можна добра адпачыць пры чытанні любімай раёнкі. Ала Кузьмінічна ВЯРБІЛА, пенсіянерка: — Чытаю “СП” заўсёды і з задавальненнем. Колькі сябе памятаю, столькі ж гадоў і чытаю толькі “Капыльшчыну”. Раней працавала ў гарадской аптэцы, і нават некалі пра мяне быў надрукаваны матэрыял.  Хачу адзначыць, што ў апошнія гады газета стала больш цікавай і змястоўнай. Асабліва люблю пачытаць аб “падзеях гэтага дня” з гісторыі. Гутарыў Павел ШЭІН Фота аўтара  

Справа яго жыцця

11.07.2025
На працягу жніва Сяргей Турэйка з ААТ “Ціміразеўскі” быў прызнаным лідарам на адвозцы збожжа сярод маладых вадзіцеляў Капыльскага раёна. Яшчэ больш высокіх рэзультатаў ён дасягнуў па выніках усёй уборачнай кампаніі. Сціплая ўсмешка, адкрыты, даверлівы позірк, гатоўнасць да размовы… Гэта наш герой — звычайны вясковы хлопец, які абраў справай свайго жыцця працу ў сельскай гаспадарцы. “Што дапамагло перамагчы? — гэта пытанне, здаецца, застала Сяргея знянацку. — Магчыма, надвор’е. Ды і стараўся, каб перавезці больш. І праца арганізавана так, што прастояў не было”. Умення наладзіць вытворчы працэс кіраўніцтву і спецыялістам ААТ “Ціміразеўскі” не займаць, але ж і ад асобы аграрыяў залежыць многае. Узяць хаця б такі факт. Сяргею ўдалося дабіцца такіх высокіх вынікаў працы на аўтамабілі ГАЗ-53, які ажно на чатыры гады старэйшы за яго самога. Для таго, каб машына не падвяла ў адказны момант, хлопец прыкладае ўсе намаганні. Штодня, пасля заканчэння працоўнай змены, ён не спяшаецца дамоў, а ўважліва аглядае сваю “памочніцу” — можа ёй патрабуецца дробны рамонт ці прафілактыка. “Калі за тэхнікай глядзець — яна будзе добра бегаць”, — усміхаецца вадзіцель. На пытанне, ці не хочацца перасесці на новы, сучасны аўтамабіль, разважліва адказвае: “Добра было б, але ж у калгасе пакуль грошай няма. А я магу і пачакаць”. Сяргей нарадзіўся і вырас на Капыльшчыне, у вёсцы Гулевічы, скончыў Капыльскі сельскагаспадарчы ліцэй, які цяпер ужо стаў каледжам. На працу ўладкаваўся ў СВК “Ціміразеўскі”, ажаніўся. Некалькі гадоў таму маладой сям’і выдзелілі ў Быстрыцы сучасны катэдж, так што клопатаў па яго абустройстве гаспадарам хапае. З радасцю сустракаюць мужа і бацьку пасля напружанага працоўнага дня жонка Юля і пяцігадовая дачушка Настачка. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

Дажынкi: беларускае свята ураджаю

11.07.2025
З 21 па 23 верасня ў Горках Магілёўскай вобласці прайшоў Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2012”. У ліку герояў жніва, якія былі ушаноўваны на гэтым свяце, і прадстаўнікі Капыльшчыны. Так, Сяргей Турэйка з ААТ “Ціміразеўскі” прызнаны лідарам сярод маладых вадзіцеляў, яго старэйшы калега, вадзіцель Мікалай Лук’янчык з ф-ла “В. Раёўка”, заняў трэцяе месца. У складзе дэлегацыі, якая прысутнічала ў Горках, таксама старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня і дырэктар ААТ “Семежава” Іван Лянько.  

Фарміруецца Савет Рэспублікі

11.07.2025
[caption id="attachment_21719" align="aligncenter" width="443" caption="Прадстаўнікоў Міншчыны з выбраннем у сенатарскі корпус павіншаваў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Мінскай вобласці Мікалай Іванчанка (трэці справа)."][/caption]

Завяршыўся другі этап выбарчай  кампаніі. У абласцях і ў Мінску прайшлі сходы, на якіх дэпутаты мясцовых Саветаў абралі членаў Савета Рэспублікі.

На пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Мінскай вобласці, якое адбылося ў г. Маладзечна, выбіралі будучых сенатараў ад сталічнай вобласці. Прадстаўнікі дэпутацкага корпусу Міншчыны з’явіліся на пасяджэнне амаль у поўным складзе (640 чалавек) — занадта важнае і адказнае пытанне на парадку дня. Ад таго, якія людзі будуць прадстаўляць інтарэсы сталічнага рэгіёну ў верхняй палаце парламента, шмат у чым залежыць сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці, яе міжнародны імідж, дабрабыт жыхароў. У верхнюю палату парламента выбіраліся вядомыя, паважаныя ў рэгіёне людзі, якія працуюць у розных сферах сацыяльна-эканамічнага комплексу. Кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі, якія прадстаўлялі свае праграмы, вядомы не толькі жыхарам Мінскай вобласці. Некаторыя з іх абіраюцца ў верхнюю палату не ў першы раз. Да прыкладу, Барыс Васільевіч БАТУРА, старшыня Мінаблвыканкама, з 2008 года па май 2010-га ўзначальваў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Выступаючы перад дэпутатамі са сваёй праграмай, кіраўнік абласной “вертыкалі” вылучыў галоўную задачу: сенатары павінны ліквідаваць недапрацоўкі ў заканадаўстве для прыцягнення інвестыцый у эканоміку краіны. Барыс Батура адзначыў, што апошнія гады ў Беларусі заканадаўстве было прынята нямала дакументаў, якія зрабілі інвестыцыйны клімат у краіне больш прывабным. “Аднак патэнцыяльных інвестараў усё яшчэ палохаюць недапрацоўкі ў заканадаўстве. Адсюль вынікае бюракратыя, якая адбівае ў іх жаданне ўкладваць грошы ў вытворчасць. Адміністрацыйны націск дарэмны, неабходна ўдасканальваць заканадаўства”, — дадаў ён. Губернатар падкрэсліў, што ўвага сенатараў павінна быць засяроджана на сферах прамысловасці і сельскай гаспадаркі. “Патрэбна больш хуткая мадэрнізацыя гэтых галін, але ўнутраных рэзерваў недастаткова. Калі мы не зможам прыцягнуць у эканоміку замежны капітал, то аб тэхналагічным прарыве і выхадзе на больш высокі жыццёвы ўзровень давядзецца надоўга забыць”, — сказаў ён. “Відавочна, што рэанімаваць некаторыя грувасткія вытворчасці не толькі вельмі дорага, але і бесперспектыўна. Неабходна ствараць невялікія прадпрыемствы, арыентаваныя на выпуск прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю, — адзначыў Барыс Батура. — Паралельна з гэтым павінен ісці працэс больш інтэнсіўнага раздзяржаўлення і перанясення гаспадарчай нагрузкі на прадпрымальніцкія структуры. Толькі далейшая лібералізацыя заканадаўства дасць магчымасць разгарнуць прадпрымальніцкую ініцыятыву і стварыць магутны сектар малога і сярэдняга бізнесу”. Губернатар лічыць, што Мінская вобласць павінна стаць узорам для ўсёй краіны, а сенатары ад рэгіёну ў Савеце Рэспублікі —  задаваць тон па ўсіх параметрах у рабоце на карысць рэгіёнаў і дзяржавы. [caption id="attachment_21720" align="aligncenter" width="443" caption="Старшыня райвыканкама А. Жданеня і прадстаўнікі дэпутацкага корпусу Капыльшчыны"][/caption] Сярод кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Лілія Францаўна МАРОЗ, загадчыца Першай Мінскай натарыяльнай канторы, якая з’яўляецца членам Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У ліку будучых сенатараў — старшыня Мінскага абластнога Савета дэпутатаў Святлана Міхайлаўна ГЕРАСІМОВІЧ, генеральны дырэктар СТАА «Хенкель Баўтэхнік» Сяргей Рыгоравіч НАВІЦКІ, які ўзначальвае Савет па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінскім абл- выканкаме, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік» Яўген Піліпавіч КАРАШКОЎ, начальнік цэха ААТ «Беларуськалій» Уладзімір Паўлавіч ПАЎЛЮКЕВІЧ, дырэктар ДУ “Палац культуры г. Маладзечна” Святлана Рыгораўна САРОКА. Гонар прадстаўляць у Савеце Рэспублікі корпус кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў аказаны старшыні СВК “Агракамбінат “Сноў” Нясвіжскага раёна Мікалаю Вячаслававічу РАДАМАНУ, які быў вылучаны на сумесным пасяджэнні прэзідыумаў Саветаў дэпутатаў і райвыканкамаў Клецкага, Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў. Падчас прадстаўлення сваёй праграмы Мікалай Вячаслававіч адзначыў, што ён будзе прыкладваць усе намаганні па вырашэнні асноўных, на яго погляд, задач сельскагаспадарчай галіны: павышэння рэнтабельнасці сельгаспрадукцыі, прыцягнення ў галіну прамых інвестыцый, клопат пра людзей — працаўнікоў вёскі. Азнаёміўшыся з праграмамі прэтэндэнтаў, абмеркаваўшы кандыдатуры, дэпутаты запоўнілі бюлетэні і апусцілі іх у скрыні для галасавання. Паводле папярэдніх вынікаў, ад Мінскай вобласці абраны ўсе восем членаў Савета Рэспублікі. Дакументы аб выніках выбараў ужо пераданы ў Цэнтрвыбаркам, дзе яны будуць вывучаны на прадмет адпаведнасці заканадаўству. Канчатковыя вынікі выбараў будуць падведзены не пазней за 5 кастрычніка. Да гэтага часу адбудзецца таксама рэгістрацыя выбраных членаў Савета Рэспублікі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара    

Состоялась прямая линия с председателем Копыльского райисполкома

11.07.2025
Во время проведения прямой линии на протяжении двух часов телефон в кабинете председателя райисполкома Анатолия Жданени практически не смолкал. Кто-то, воспользовавшись объявленным через газету телефонным номером руководителя района, просто хотел поговорить с ним, поделиться мыслями, поблагодарить за внимание власти к тому или иному вопросу. Анатолий Иосифович выслушивал каждого, проявляя при этом такт, уважение к собеседнику. Некоторые заданные вопросы решались тут же, другие же требовали более тщательного подхода. Расскажем о некоторых из них. Житель райцентра С. Я. Букато (ул. Богдановича) пожаловался на нарушение температурного режима подачи горячей воды в домах. Поскольку новая котельная, которая будет работать на соломе, сейчас находится в режиме наладки, то эти проблемы могут и возникать, отметил председатель райисполкома. Но с ее пуском неполадки будут устранены. На прямую линию обратилась И. М. Баранова из аг. Потейки: — Хочу подключить газ. Но никак не могу понять, сколько же оплачивать. Почему по документам, представленным УКСом, одна сумма, а кооперативом «Огонек» — другая? Анатолий Жданеня этот вопрос адресовал начальнику управления капитального строительства райисполкома С. П. Тимошенко с целью разобраться по сумме денег, которые необходимо заплатить заявительнице на законном основании. Пенсионерка М. А. Дрожжа из деревни Римаши посетовала на то, что автолавка не заезжает на улицу Новую. Изучить вопрос торгового обслуживания жителей этой деревни и положительно его решить поручено заместителю председателя райисполкома Алле Романовской. Поступило несколько звонков из аг. Лесное по поводу ремонта улицы Озерной, переулков Лесного и Нового. По поручению председателя райисполкома незамедлительно эти улицы прогрейдированы силами КУП «Копыльское ЖКХ». председателям сельисполкомов рекомендовано рассмотреть вопрос о возможности подключения дополнительного электроосвещения в сельской местности. Копылянка Т. В. Вершинина, проживающая по ул. Тимковичской, д. 1«г», кв. 7, пожаловалась, что ее квартиру затопили. Поскольку квартира имеет гарантию, А. Жданеня потребовал от управления капитального строительства райисполкома рассмотреть проблему с положительным ее решением. Очередной звонок прозвучал из аг. Скабин с просьбой сделать остановочный пункт возле поворота на ул. Молодежную. Данный вопрос поручено решить ДРСУ-124. Еще один вопрос был также адресован этой организации – ремонт дороги по ул. Больничной в д. Бобовня. Пока готовился материал в печать, ремонт дороги уже начали проводить. В. В. Дашкевич, проживающий в г. Копыле по ул. Партизанской, д. 5, кв. 33, обратился  по вопросу устранения плесени в его квартире. А. И. Жданеня поручил руководству ЖКХ создать комиссию и обследовать квартиру, выяснить причины возникновения плесени и возможность ее устранения. Подготовила Мария ШЕИНА    
Страница 488 из 1058