
Завяршыўся другі этап выбарчай кампаніі. У абласцях і ў Мінску прайшлі сходы, на якіх дэпутаты мясцовых Саветаў абралі членаў Савета Рэспублікі.
На пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Мінскай вобласці, якое адбылося ў г. Маладзечна, выбіралі будучых сенатараў ад сталічнай вобласці. Прадстаўнікі дэпутацкага корпусу Міншчыны з’явіліся на пасяджэнне амаль у поўным складзе (640 чалавек) — занадта важнае і адказнае пытанне на парадку дня. Ад таго, якія людзі будуць прадстаўляць інтарэсы сталічнага рэгіёну ў верхняй палаце парламента, шмат у чым залежыць сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці, яе міжнародны імідж, дабрабыт жыхароў. У верхнюю палату парламента выбіраліся вядомыя, паважаныя ў рэгіёне людзі, якія працуюць у розных сферах сацыяльна-эканамічнага комплексу. Кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі, якія прадстаўлялі свае праграмы, вядомы не толькі жыхарам Мінскай вобласці. Некаторыя з іх абіраюцца ў верхнюю палату не ў першы раз. Да прыкладу, Барыс Васільевіч БАТУРА, старшыня Мінаблвыканкама, з 2008 года па май 2010-га ўзначальваў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Выступаючы перад дэпутатамі са сваёй праграмай, кіраўнік абласной “вертыкалі” вылучыў галоўную задачу: сенатары павінны ліквідаваць недапрацоўкі ў заканадаўстве для прыцягнення інвестыцый у эканоміку краіны. Барыс Батура адзначыў, што апошнія гады ў Беларусі заканадаўстве было прынята нямала дакументаў, якія зрабілі інвестыцыйны клімат у краіне больш прывабным. “Аднак патэнцыяльных інвестараў усё яшчэ палохаюць недапрацоўкі ў заканадаўстве. Адсюль вынікае бюракратыя, якая адбівае ў іх жаданне ўкладваць грошы ў вытворчасць. Адміністрацыйны націск дарэмны, неабходна ўдасканальваць заканадаўства”, — дадаў ён. Губернатар падкрэсліў, што ўвага сенатараў павінна быць засяроджана на сферах прамысловасці і сельскай гаспадаркі. “Патрэбна больш хуткая мадэрнізацыя гэтых галін, але ўнутраных рэзерваў недастаткова. Калі мы не зможам прыцягнуць у эканоміку замежны капітал, то аб тэхналагічным прарыве і выхадзе на больш высокі жыццёвы ўзровень давядзецца надоўга забыць”, — сказаў ён. “Відавочна, што рэанімаваць некаторыя грувасткія вытворчасці не толькі вельмі дорага, але і бесперспектыўна. Неабходна ствараць невялікія прадпрыемствы, арыентаваныя на выпуск прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю, — адзначыў Барыс Батура. — Паралельна з гэтым павінен ісці працэс больш інтэнсіўнага раздзяржаўлення і перанясення гаспадарчай нагрузкі на прадпрымальніцкія структуры. Толькі далейшая лібералізацыя заканадаўства дасць магчымасць разгарнуць прадпрымальніцкую ініцыятыву і стварыць магутны сектар малога і сярэдняга бізнесу”. Губернатар лічыць, што Мінская вобласць павінна стаць узорам для ўсёй краіны, а сенатары ад рэгіёну ў Савеце Рэспублікі — задаваць тон па ўсіх параметрах у рабоце на карысць рэгіёнаў і дзяржавы. [caption id="attachment_21720" align="aligncenter" width="443" caption="Старшыня райвыканкама А. Жданеня і прадстаўнікі дэпутацкага корпусу Капыльшчыны"]
Комментарии