Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Работы не павiнны спыняцца нi на дзень

12.03.2013
На нарадзе з удзелам кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і будаўнічых арганізацый Капыльшчыны, якая адбылася ў пачатку гэтага тыдня, старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня строга запатрабаваў прыкласці ўсе намаганні, каб работы па мадэрнізацыі малочнатаварных фермаў у раёне не спыняліся ні на дзень. Толькі так можна выканаць даручэнне Прэзідэнта аб уводзе ў дзеянне ўсіх такіх аб’ектаў да 1 кастрычніка бягучага года. І менавіта кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў разам са старшынёй райвыканкама нясуць персанальную адказнасць за рэалізацыю пастаўленай задачы. Анатоль Іосіфавіч адзначыў, што сёння ў раёне ідуць работы па будаўніцтве 14 сучасных даільна-малочных блокаў. “І калі задуманае здзейсніцца, гэта будзе своеасаблівы прарыў у малочнай жывёлагадоўлі Капыльшчыны”, — адзначыў кіраўнік раёна. Тым не менш, не ўсюды справы ідуць так, як гэта патрабуецца. У якасці прыкладу добрай арганізацыі працэсу Анатоль Іосіфавіч прывёў ЗАТ “Жыліхава”: “Тут і кіраўнік на сваім месцы і работай займаецца”. Не менш важным застаецца яшчэ адно пытанне — вытворчасць малака. Пакуль жывёлаводам раёна ніяк не ўдаецца справіцца з пастаўленай задачай: па выніках першых двух месяцаў года ўдалося дасягнуць толькі 98,5% да плана. Каб ліквідаваць адставанне, неабходна ў сакавіку мець паказчык не менш за 103—104%. Для гэтага ўпраўленнем райсельгасхарчу для кожнай гаспадаркі было распрацавана заданне па штодзённым прыросце прадукцыі да ўзроўню мінулага года. За яго выкананне ў адказе не толькі кіраўнік і зоаветслужба, але і астатнія спецыялісты гаспадарак, якія павінны быць замацаваны за ўсімі фермамі. “Я патрабую, каб на кожнай ферме ўсе 24 гадзіны ў суткі быў парадак, — звярнуўся да прысутных Анатоль Жданеня. — Вы павінны завезці неабходныя дабаўкі — камбікорм, патаку, шрот, раскісляльнікі — і строга сачыць за ўвядзеннем іх у рацыён жывёлы”. Гаварылася падчас нарады і пра ўзнаўленне статкаў, якое мае вялікае значэнне для павелічэння вытворчасці малака, а таксама рэалізацыю атрыманай прадукцыі. “Трэба ўмець ставіць перад сабою задачы і дакладна іх выконваць”, — падвёў рысу пад вышэйсказаным кіраўнік раёна, звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады. Маргарыта САКОВІЧ  

Букет для Таццяны Каленчыц

11.03.2013
Па вуліцы Лугавой у Капылі знаходзіцца дом сямейнага тыпу, дзе, абагрэтыя любоўю мамы Таццяны Каленчыц, у добразычлівай абстаноўцы жывуць двое сваіх і 11 прыёмных дзяцей. Калі ўзгадаць вядомы выраз: “Дзеці — кветкі жыцця”, тады атрымліваецца, што ў Таццяны Міхайлаўны іх цэлы букет — 6 дзяўчынак і 7 хлопчыкаў. Нягледзячы на тое, што дзеці маюць розны ўзрост (самай малодшай Аляксандры – адзін год і восем месяцаў, а самым старэйшым Хрысціне і Сяргею  па 15 гадоў), ва ўтульным двухпавярховым катэджы заўсёды пануюць сяброўства, дабрыня,  узаемавыручка  і ўзаемапавага. Усё гэта дзякуючы разуменню сваёй ролі кожным членам вялікай сям’і. Безумоўна, старэйшыя дзеці — першыя надзейныя памочнікі: і пагуляць, і ўрокі вывучыць з малодшымі, дапамагчы матулі навесці парадак  у доме ці прыгатаваць вячэру, а пасля памыць посуд… Гледзячы на сваіх больш дарослых брацікаў і сястрычак, спасцігаюць гэтыя “хітрыя навукі” і самыя маленькія. Неацэнную дапамогу Таццяне Міхайлаўне аказваюць дзеці і ў вясновы час: на прысядзібным участку трэба агародніну пасадзіць і, што немалаважна, пасля прапалоць. Разам заўсёды любая работа  ідзе  спорна.  Аднак сям’я не толькі добра працуе, але  і  выдатна   адпачывае. Узімку ўсе разам любяць паездзіць на лыжах у зоне адпачынку ці наведаць гарадскі каток, каб пакатацца на каньках. Цёплымі вясновымі і летнімі днямі часта выходзяць у лес на пікнік. А нядаўна ў сям’і Таццяны Каленчыц з’явілася і вельмі “смачнае” хобі: на злёце перадавікоў ад сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю “БетонБокс” гаспадыня атрымала падарунак — хлебапечку. Цяпер сваіх дзяцей матуля заўсёды балуе свежай і духмянай выпечкай. Не памылюся, калі скажу, што светлым вясновым днём — 8 сакавіка, Таццяна Міхайлаўна пачуе шмат цёплых віншаванняў са святам, а галоўным падарункам для яе стане букет шчаслівых усмешак дзяцей. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Радуйце сваiх любiмых кветкамi i не толькi...

11.03.2013
Напярэдадні 8 Сакавіка мы даведаліся ў некаторых мужчын, якім яны бачаць ідэал жанчыны і чым  парадуюць сваіх любімых у цудоўнае вясенняе свята Эдуард Пацэнкер, пенсіянер: – Ёсць такое выказванне “каханне з першага позірку”. Так атрымалася і ў нас з Валянцінай Віктараўнай, з якой мы 35 гадоў разам. Для мяне яна самая прыгожая, самая пяшчотная, самая абаяльная жанчына. Я ўпэўнены, што ў прыродзе такіх больш няма. Разам мы выгадавалі добрых дзяцей: трох дачок і сына. Менавіта з вобраза Валянціны Віктараўны склаўся для мяне ідэал жанчыны. Трэба адзначыць, што пры кожным зручным выпадку я дару ёй кветкі. Раю ўсім мужчынам рабіць гэтак жа. Я нават на прысядзібным участку ўжо некалькі год таму пачаў займацца іх вырошчваннем. Жанчыны любяць, калі іх жыццё ўпрыгожваюць кветкі. Хачу павіншаваць прадстаўніц прыгожага полу з цудоўным вясеннім святам і пажадаць абаяльнасці, натхнення і ўзаемнага кахання. Алег Пяцігорац,  механізатар ААТ “Ціміразеўскі”: – Са сваёй любімай жонкай Алай мы разам амаль сем гадоў. У нас заўсёды добрыя адносіны. У пару жніва я вяртаюся позна, але яна адносіцца да гэтага з разуменнем. Дачка Насця пайшла ў першы клас. Выхаваннем яе пераважна займаецца жонка.  На падворку заўсёды прыбрана і дагледжана. Дзякуючы ёй, у нас дома заўсёды прысутнічае цеплыня і ўтульнасць. І я таксама адношуся да Алы з пяшчотай і ласкай: кожнае свята стараюся дарыць кветкі, купляю розныя сувеніры, на дзень нараджэння – каштоўныя рэчы. Сваім любімым жанчынам Але і Насці жадаю моцнага здароўя і шчасця. Павел Гулевіч, студэнт другога курса Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта: – Для мяне ідэалам жанчыны з’яўляецца мая маці Ірына Уладзіміраўна. Моцная па натуры, працавітая, клапатлівая, з ранняга дзяцінства яна вучыла не падманваць і быць добрым чалавекам не толькі ў сям’і, але і ў грамадстве. І мая галоўная адказнасць – гэта не падвесці яе. Я амаль кожныя выхадныя наведваю Капыль, каб дапамагчы маці ў хатніх справах. Хачу сказаць вялікі дзякуй маме за тое, што дала мне жыццё і выхавала мяне такім, якім я з’яўляюся цяпер. Гутарыў Павел ШЭІН Фота аўтара і Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

Баба, бабуля...

10.03.2013
У гутарковай мове могуць выкарыстоўвацца сінонімы да слова «бабуля» –  «ба», «бабця» і іншыя. Адразу заўважу, што вельмі  многае на зямлі Бацькаўшчыны пачынаецца з прыказкі: хто бабе не ўнук? І вельмі дрэнна, што ёсць такія хлопчыкі, якія яшчэ з маленства пачынаюць не шанаваць сваіх бабуль. У старажытнасці нават каменных баб выраблялі – статуі з каменю. Такімі ж халоднымі былі, мусіць, і сэрцы гэтых майстроў… Сёння, у ХХІ стагоддзі, многія з нас усё яшчэ лепяць снегавых баб, якія адразу растаюць ад шчодрага сонейка. Але так не хочацца, каб унукі абыякава ставіліся да сваіх бабуль, каб раставала любоў і павага нашчадкаў да старэйшых прадстаўніц свайго роду!.. Праз стагоддзі да нас дайшлі розныя бабы.  Маленства падаравала нам Бабу-Ягу з казак – злую вядзьмарку.  Затым сустракаліся ўжо ў жыцці агонь-бабы, бой-бабы, хват-бабы  – ну надта энергічныя жанчыны, мажныя, з задзірыстым характарам, заўзятыя ў працы.  Шмат і базарных баб, нават сярод мужыкоў – сварлівых, грубых.  Адным словам, бабка надвае варажыла… Зямляне вынайшлі нават бабіна лета. Бясспрэчна, што  для многіх з нас  найлепшай бабай жыцця стала родная бабуля. Бабулька. Дзякуй вам, бабулькі-сонейкі зямлі роднай! Менавіта бабулі, як, дарэчы,  і дзядулі,  з’яўляюцца важным духоўным  складнікам  пашыранай  сям’і. У традыцыйнай культуры бабулі  маюць выразную ролю, якая выяўляецца ў іх доглядзе за малодшымі дзецьмі ў сям’і. У тых выпадках, калі бацькі не могуць забяспечыць належны догляд за сваімі дзецьмі, бабулі і дзядулі могуць узяць на сябе ролю апекуноў або суправаджальнікаў. Так, у Іспаніі,  штогод, пачынаючы з 1998 года, 26 ліпеня адзначаецца Дзень бабулі і дзядулі. Чаму б гэтае свята не пераняць нам, беларусам? Канстанцін КАРНЯЛЮК, краязнаўца г. Віцебск  

Заслужаныя ўзнагароды (CMigrator copy 1)

11.03.2013
Мастацкаму кіраўніку раённага цэнтра культуры Валянціне Зарамбоўскай была ўручана Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу ў галіне культуры. А дырэктару Капыльскага краязнаўчага музея Валянціне Шураковай - Ганаровая грамата Мінаблвыканкама за значны асабісты ўклад у развіццё музейнай справы і захаванне гістарычнай культурнай спадчыны Капыльскага раёна. Узнагароджванне адбылося на пасяджэнні абласной калегіі ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама, якая праходзіла днямі ў г. Нясвіжы. Сімвалічна, што мерапрыемства адбылося напярэдадні свята 8 Сакавіка, таму і віншаванні атрымаліся не толькі прафесійнымі, але і па-сапраднаму вясновымі. Дзіяна ТКАЧЭНКА  
Страница 325 из 1058