Дзяцінства Наталлі Вячаславаўны было нялёгкім. У 1914-1919 гадах давялося сям’і Вішнеўскіх уцякаць ад немцаў у Расію. Такі незайздросны лёс быў у Першую сусветную вайну для многіх тысяч беларусаў. Пазней, калі заціхла бура Грамадзянскай вайны, настаўнікі Вішнеўскія з дачкой Наталляй вярнуліся на бацькаўшчыну ў мястэчка Пясочнае.
У сваіх лістах, якія яна пісала паэту Сяргею Грахоўскаму, Наталля прыгадала некаторыя моманты са свайго дзяцінства на Капыльшчыне: ”Успамінаю, як хлапчуком забягаў да нас у Пясочным Адам Русак. Мая мама, прадракаючы яму дарогу ”ў людзі”, вучыла яго, як трэба трымаць відэлец і нож, тлумачыла яму незнаёмыя словы, сэнс якіх ён запісваў. I як настаўніца дапамагала зразумець паэзію. Як бяжыць час”.
Маці Наталлі разам з бацькам працавала ў местачковай школе. Нейкім чынам, ці можа гэта залежыць ад лёсу свайго ці дзяцей, Капыльскі аддзел асветы накіраваў настаўніцу Вішнеўскую на настаўніцкія курсы ў Слуцк. Наталля наведвала маці, і знакавай стала для яе сустрэча з Якубам Коласам, які выкладаў беларускую мову педагогам Случчыны, Капыльшчыны і іншых раёнаў рэгіёна. Ён заўважыў дзяўчыну і выслухаў, калі тая прачытала свае вершы. Яны яму спадабаліся, і класік параіў Наталлі не пісаць ”у стол”, а пасылаць у розныя выданні, а таксама паступаць у Мінскі педтэхнікум. Яна паспяхова здае экзамены і становіцца студэнткай так званага ”Царскага ліцэя”.
Выкладалі ў тэхнікуме вядомыя беларускія літаратары — згаданы ўжо Я. Колас, а таксама браты А. і Я. Лёсікі. На вечары сюды заглядвалі знакаміты Янка Купала, Міхась Чарот і іншыя паэты і празаікі, а за партамі побач сядзелі будучыя літаратурныя геніі, такія як Максім Лужанін і Пётр Глебка. У творчым асяроддзі Наталля была не апошняй зоркай. У час вучобы выдатніца Вішнеўская актыўна друкуецца ў ”Полымі”, ”Маладняку”, ”Чырвоным сейбіце”, газеце ”Савецкая Беларусь” і іншых беларускіх выданнях. Маладая таленавітая паэтка неўзабаве ўступае ў творчае аб’яднанне ”Маладняк”, знаёміцца з сакратаром часопіса ”Маладняк”, вядомым паэтам Алесем Дударам і выходзіць за яго замуж. Літаратурнае аб’яднанне выпускае зборнік ”Вершы” трох аўтараў: Наталлі Вішнеўскай, Яўгеніі Пфляўбаўм і Зінаіды Бандарынай. Крытыкі адразу ацанілі дэбют паэтак, як цудоўны падарунак для аматараў паэзіі. У адным з вершаў Наталля Вішнеўская быццам запраграмавала свой лёс:
Павольна, спакойна
мінаюць гадзіны,
Мінаюць гадзіны,
праходзяць гады,
I тухне старое,
у вечнасці гіне,
У вечнасці гіне,
каб стаць маладым.
Сямейнае шчасце, такое добрае і жаданае, у адзін момант разбураецца. У 1929 годзе Алеся беспадстаўна арыштоўваюць і навешваюць на яго ярлык ”вораг народа”.
Нейкім цудам Наталлі ўдаецца скончыць Белпедтэхнікум і паступіць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. I тут ёй руку і сэрца прапануе паэт-маладняковец Алесь Звонак, з якім яна пераязджае ў 1930 годзе ў Маскву, але маладыя вяртаюцца зноў у Мінск праз 4 гады. Ведалі б яны, ніколі б не прыехалі назад.
У канцы 1936 года Звонака арыштавалі. Закінулі ў “амерыканку” і Наталлю, але доўга не пратрымалі і выпусцілі. Пасля адседкі ў 1937 годзе Вішнеўскую сустрэў на вуліцы малады следчы і ціха шапнуў на вуха: “Выяз-джай, паэтка, падалей, бо рыхтуецца новая хваля арыштаў”. Яна з матуляй накіравалася да цёткі на Украіну (бацька ўжо тады памёр). Наталля трохі пажыла там, затым дабралася ў Ленінград. Ёй давялося перажыць пакуты ленінградскай блакады, і там трагічна скончылася трэцяе замужжа з вядомым беларускім паэтам Янкам Бобрыкам, лепшым сябрам нашага паэта-маладнякоўца Міколы Дубовіка. Магчымасць выехаць з блакаднага горада была, але ён не хацеў пакідаць яго.
У сваіх успамінах яна згадвае пра цудоўныя гады творчасці. Калі творчае жыццё кіпела і не было рэпрэсій: “Тады мы ўсе былі маладыя, з сябрамі-маладнякоўцамі выступалі ў клубах, рабфаках, школах, у асяродку чыгуначнікаў”. Яна чытала свае вершы — тонкія, лірычныя, і зала грымела ад апладысментаў. Да самага выхаду на пенсію Наталля Вячаславаўна працавала бібліятэкарам Ленінградскага стаматалагічнага інстытута. Як ёй хацелася пабываць у родных мясцінах! 3 удзячнасцю яна ўспамінала Янку Купалу. “Харошы быў чалавек”, — гаварыла яна. I ўдзячна была ўсё жыццё Якубу Коласу. А хіба можна было забыць паэта Міколу Хведаровіча, у якога шмат чаму навучылася? Праз сяброў перадавала падзяку Янку Скрыгану за добразычлівасць і зычыла яму шмат здароўя. Вельмі часта перапісвалася з Сяргеем Грахоўскім. Ад яго даведалася, што памёр яе шчыры добры сябар Адам Русак.
“Яго ведала яшчэ з дзяцінства, бо разам жылі ў в. пясочнае, — пісала Вішнеўская. — Ён быў добрым музыкантам, але больш быў падобны на кампазітара. Страшна галадаў ён, калі вучыўся, але вучобу не кінуў. Добры быў чалавек”.
Ёй хацелася прыехаць у Мінск, каб наведаць могілкі, дзе спяць вечным сном Паўлюк Трус, Якуб Колас, і пакланіцца Адаму Русаку. 3 мая 1989 года Наталля Вішнеўская памерла ў бальніцы ў Ленінградзе.
Іван Ігнатчык
[/caption]
З кожнай песняй пражываюць цудоўныя імгненні сваёй маладосці, хоць і нялёгкай, але па–свойму шчаслівай і рамантычнай, удзельніцы фальклорнага гурта з в. Вуглы, што ў Доктаравіцкім сельсавеце, якім кіруе Ліна Пінчук.
Гэта самы самабытны аўтэнтычны калектыў у раёне. Нягледзячы на тое, што ў ім жанчыны сталага ўзросту, яны і сёння пастаянныя ўдзельнікі свят народнай творчасці як у раёне, так і ў вобласці. За апошнія гады гурт двойчы прымаў удзел у абласным фестывалі фальклорнага мастацтва “Сугалоссе”, які праходзіў у Салігорскім раёне (2004, 2010 гг.), і стаў дыпламантам. І сёння, дзякуючы гэтым жанчынам, якія перадалі ў спадчыну свае песні, танцы, гульні, абрады, казкі, замовы, мы маем магчымасць ладзіць святы, абрады, карыстаючыся гэтай невычарпальнай крыніцай духоўнай спадчыны. Іх творчасць займае дастойнае месца ў беларускіх энцыклапедыях фальклору і шматлікіх выданнях фалькларыстаў–даследчыкаў. Лідзія Якаўлеўна Ясючэня з’яўляецца самай старэйшай удзельніцай і салісткай гэтага гурта. Своеасаблівы лёс у гэтай жанчыны. Нарадзілася і вырасла ў в. Вуглы Капыльскага раёна. Спявае з самага маленства, а прывіла ёй любоў да народнай песні маці. Спачатку спявала ў школьнай самадзейнасці, калі вучылася ў Вуглоўскай пачатковай, затым у Доктаравіцкай і Ванелевіцкай школах. Пасля заканчэння школы паступіла ў Магілёўскую фельчарска–акушэрскую школу. Там удзельнічала ў хоры Магілёўскага пяхотнага вучылішча, якое з’яўлялася іх шэфам. Перад вайной (пасля заканчэння навучальнай установы) была накіравана на работу ў г. Навагрудак у якасці акушэркі. Адпрацавала толькі паўгода, як пачалася вайна. І Лідзія вярнулася дамоў, дапамагала бацькам па гаспадарцы, а праз два гады выйшла замуж. Муж быў афіцэр і ў хуткім часе пайшоў у партызаны. Увесь час Лідзія падтрымлівала з ім сувязь. Калі немцы акупіравалі тэрыторыю, то стварылі “вярбовачныя” пункты, дзе бралі на ўлік працаздольных людзей і моладзь, каб адпраўляць у Германію. На такім уліку была і Ліда. На працягу некалькіх месяцаў ёй прыходзілі павесткі для абавязковай адпраўкі ў Германію, але бацькі змаглі адкупіцца і былі вымушаны пакінуць в. Вуглы і пераехаць усёй сям’ёй у в. Карзуны, каб уратаваць дачку ад “вярбоўкі”. Праз некаторы час яна пайшла ў партызанскі атрад імя Будзёнага брыгады імя Чапаева, дзе ваяваў яе муж, і была там медыцынскай сястрой. Атрад дыслацыраваўся ў вераб’ёўскіх лясах Грэскага раёна. Але з песняй Ліда не расставалася і там. У свабодныя хвіліны пасля бою песня дапамагала падняць дух і настрой у байцоў. Пасля вайны Лідзія з мужам вярнуліся ў родную вёску. Хата бацькоў была спалена (бо немцы палілі хаты тых, хто быў у партызанах), і жыць давялося ў цёткі (назад у Вуглы вярнулася ўся сям’я Лідзіі Якаўлеўны). Было цяжка, мужа накіравалі служыць у г. Мінск. Але ён доўгі час хварэў і ў хуткім часе вярнуўся дамоў, дзе працаваў старшынёй Ванелевіцкага сельскага Савета. Лідзія працавала сакратаром і бібліятэкарам у вуглоўскай школе. Пабудавалі хату, у іх нарадзілася двое дзяцей. У 1951 годзе мужа Лідзіі Якаўлеўны накіравалі працаваць у Брэсцкую вобласць, яна разам з дзецьмі паехала з ім. 8 гадоў працавала на заводзе безалкагольных напіткаў. У 1959 годзе вярнуліся ў родную вёску. Жыццё пайшло сваёй чаргою. Падрасталі дзеці. І песня заўсёды гучала ў іх хаце. Вельмі добра, што разам у вёсцы засталіся жыць два браты і сястра Ганна, якія таксама цудоўныя спевакі. У 1960 годзе ў вёсцы быў арганізаваны хор з моладзі, дзе Лідзія Якаўлеўна была салісткай, а крыху пазней утварыўся калектыў з жанчын сярэдняга ўзросту, які выконваў народныя песні, а з цягам часу стаў аўтэнтычным фальклорным калектывам. На жаль, сёння засталося вельмі мала ўдзельнікаў, але гурт працуе і перадае сваё майстэрства маладому пакаленню. Лідзія Якаўлеўна з’яўляецца носьбітам традыцыйнага мастацтва. Ад яе запісана шмат гульняў, танцаў, песень. Гэта чалавек добрай душы і вялікага сэрца, у якога можна шмат чаму павучыцца. А днямі Лідзія Якаўлеўна адзначыла свой 90–гадовы юбілей. Хочацца пажадаць ёй моцнага здароўя, бадзёрасці, радасных дзён, каб яшчэ доўга яна радавала ўсіх прыхільнікаў беларускай песні сваім талентам. Доўгіх гадоў Вам жыцця! А напярэданні 8 Сакавіка хочацца ўсіх жанчын з калектыву в. Вуглы павіншаваць з гэтым святам! Галіна ГУРЛО, дырэктар раённага цэнтра традыцыйнай культуры
В студенческие годы
Поблажек во время учебы не было. Спрашивали строго со всех курсантов: и юношей, и девушек. В 1999 г. в академию был так называемый свободный набор, поэтому из 33 курсантов девять – представительницы прекрасного пола. Будущая профессия – следователь – привлекала загадками, ответы на которые хотелось искать и находить. Поэтому и выбор любимых предметов был не случаен: криминалистика и гражданское право.
На работе
Поработать следователем долго не довелось: отпуск по уходу за ребенком, после которого службу продолжила в отделении по гражданству и миграции Копыльского РОВД.
Каждый день на службе интересен по-своему: у всякого человека, обратившегося за помощью, своя судьба, и алгоритм решения возникших проблем индивидуален. Этому ни в какой академии не научат. Это то, что называется профессионализм, женская мудрость, которые помогают находить правильный подход и к коллегам, и к тем, кто приходит решать проблемы.
А вот сейчас с легкой завистью вздохнут многие женщины: в течение одного месяца Вероника может трижды получать поздравления и подарки: и в День защитников Отечества, и в День милиции, и в Международный женский день. И со всеми названными праздниками поздравляют не только на работе, но и дома.
В семье
График работы имеет свои особенности: суббота рабочая, а понедельник иногда выдается выходным. Поэтому время, проведенное с семьей, Вероника ценит особенно. Хобби, которое объединяет мужа и двух дочерей, – возведение нового дома. Идеи для оформления интерьера и приусадебного участка ищут, обсуждают, а затем и воплощают в жизнь вместе с мужем. Каждая комната в новом доме имеет свою неповторимую особенность, где классика переплетается с хайтеком.
В решении хозяйственных вопросов на помощь чаще приходит младшая дочь: видя, как мама гладит белье, она спешит на помощь, вооружившись детским утюжком. Как многие женщины любит Вероника и готовить, предпочтение отдает вторым блюдам. Выпечку старается не приобретать в магазине, а печь дома. Особенно любят в семье медовый торт и такие знакомые с детства каждому человеку орешки со сгущенкой.
Семья для женщины важнее карьеры, так считает капитан Падневич. Вот и придя домой, старается вместе с формой сбросить профессиональные проблемы и быть просто заботливой женой и мамой. Хотя продвижение по служебной лестнице – это также признание лучших качеств, только на другом, профессиональном уровне.
О близком
Своей Родиной, своим истинным домом считает наш небольшой уютный город Копыль: здесь и средняя школа №1, которую оканчивала, и родные, и знакомые. Вспоминая школьные будни, с теплотой отзывается о классном руководителе Е. А. Довыдовской, учителе белорусского языка и литературы А. Б. Павловой. У Вероники Падневич не было плохих учителей.
Это лишь некоторые странички, перевернуть которые позволила Вероника. На каждой она предстает в новом наряде. Каком? Определите сами.
Диана ТКАЧЕНКО
НА СНИМКЕ: В. Падневич.
Фото автора
Калі па зямлі гулялі завірухі далёкага 1933 года, на невялікім хутары Дуброўка, каля вёскі Чырвоны Партызан, нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі Марыяй. Бацька, Імбра Антон, кіраваў калгасам, маці Соф’я – звычайная працаўніца. Цікава, што Марыю хрысцілі ў тады яшчэ прыгожым касцёле ў Капылі. Ды і ўвогуле, бацькі былі людзьмі веруючымі, і кожны вечар, нават у той неспакойны час, усе шасцёра дзяцей разам з татам і мамай станавіліся на калені і маліліся.
Школу заканчвала ў Шастаках у час вайны. У класе было 25 чалавек. Настаўніцу звалі Ала Уладзіміраўна, потым яна выйшла замуж і выехала ў Вялікія Лукі. З эпізодаў, якімі запомнілася дзяцінства, атрымалася цікавая карцінка: лес – кастры – танцы пад меладычныя гукі гармоніка. Вельмі весела было на Шчадраца, калі ў вяскоўцаў здымалі брамы, а потым хавалі. У сям’і адзначалі толькі рэ-лігійныя святы. На Вялікдзень хату напаўняў водар пірагоў. А смак шынкі, якую маці запякала ў цесце, Марыя Антонаўна памятае і зараз. Сачылі бацькі і за тым, каб дзеці не бегалі на танцы ў клуб. 8 Сакавіка не святкавалі, бо прыходзілася на Вялікі пост.
Потым, калі ў Капылі не стала касцёла, усёй сям’ёй дабіраліся пешшу ў Нясвіж. Доўгіх пераходаў абутак не вытрымліваў, таму абуваліся толькі перад уваходам у храм. Многа пазней, калі Марыя пайшла на сваё першае працоўнае месца ў пякарню, купіла веласіпед, каб зручней было “ездзіць да Бога”.
Драўляны будынак пякарні, дзе пачынала працаваць шаснаццацігадовая Марыя, знаходзіўся на месцы цяперашняй райбальніцы. Хлеб падсоўвалі качаргой ды лапатай. Прыходзілася падымаць і цяжкія латкі з хлебам.
З Аляксандрам пазнаёміліся ў час, калі жанчына працавала ў бальніцы. Нарадзіліся дзеці, Сяргей і Мікалай.
Потым лёс звязаў з Какорычамі. Менавіта там, на месцы былога панскага дома, знаходзілася спецкамендатура ад г. Слуцка (так званае вольнае паселішча), у якой адбывалі пакаранне за дробнае хуліганства. Аднак арыштанты былі людзьмі паслухмянымі, да каменданта Марыі Антонаўны ставіліся, як да маці. Адным словам, Камендантша…
У выхаванні дзяцей галоўным былі клопат і ласка. Менавіта ласкай, як упэўнена жанчына, дасягнеш большага. Здарылася так, што захварэў муж, з’явіліся пэўныя цяжкасці: дзяцей трэба было кожны дзень неяк выпраўляць у школу. Прыходзілася хадзіць пешшу з Какорыч у Капыль, калі-нікалі падвозілі машыны з камендатуры.
Пасля закрыцця камендатуры працавала ў ПМК-194 камендантам дваравых тэрыторый, адкуль, атрымаўшы медаль за працу, і пайшла на пенсію. Але застацца зусім без справы няўрымслівая Марыя Антонаўна не змагла: цяпер яе праца і яе вера ў Бога спляліся ў адзін моцны ланцужок, які і дапамагае трымацца на зямлі.
На працягу амаль дзесяці год першым памяшканнем, у якім знаходзіўся касцёл, была капыльская гасцініца. Калі святар Аляксей, які прыязджаў сюды са Слуцка, пачаў кіраваць будаўніцтвам сапраўд-нага храма, першым чалавекам, які дапамагаў яму, стала наша гераіня. Менавіта Марыі Антонаўне ён мог патэлефанаваць і сказаць: “Пайшла машына з будаўнічымі матэрыяламі. Сустракай!” І яна сустракала, і нават ахоўвала.
Зараз жанчына клапоціцца, каб у касцёле заўсёды было чыста і ўтульна. Пасля службы яна застаецца, каб прыбраць памяшканне, у якім некаторы час назад увазносілі хвалу да Пана нашага. “Калі ты ідзеш да Бога, Ён заўсёды дапаможа табе”, – упэўнена Марыя Антонаўна, якой нядаўна споўнілася 80 гадоў. І яшчэ яна лічыць, што прырода дае ёй сілы і здароўе. Таму вясной і летам кожную раніцу яна ходзіць купацца на капыльскае возера.
ЗАПЕЧАНАЯ ШЫНКА ад Марыі Козел
Кавалак мяса нашпігаваць морквай, салам, абмазаць соллю і прыправамі. Прыгатаваць дражджавое цеста, пажадана з жыта. На рошчыну ставіць не трэба. Цукру амаль не дадаваць, каб не прыгарэла. Потым мяса пакласці на цеста, а бакі зашчыпнуць. Паставіць у духоўку, але каб запяклося, трэба ўзяць дзве цагліны і пакласці іх праз паўгадзіны ў духоўку: цеста не прыгарыць, а мяса добра прапячэцца. Прыемнага апетыту!
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота з сямейнага архіва М. Козел
С 23 по 26 апреля 2013 года в г.Минске проводится XX Международный специализированный форум по телекоммуникациям, информационным и банковским технологиям «ТИБО-2013»
Его организаторами являются Министерство связи и информатизации Республики Беларусь и Министерство информации Республики Беларусь. В рамках выставки в период с 24 по 26 апреля 2013 года состоится XX Белорусский конгресс по телекоммуникациям, связи, безопасности информационным и банковским технологиям.
Выставка ТИБО традиционно с 1994 года привлекает внимание ведущих белорусских и мировых производителей оборудования, технологий, ПО для ИТ отрасли Беларуси и является одной из самых крупных по данной тематике в странах СНГ и Балтии. В 2012 году на выставке была представлена продукция 250 предприятий и организаций из 15 стран мира. Среди них крупнейшие предприятия Беларуси, иностранные компании, заинтересованные в продвижении своей продукции на белорусский рынок.
Целями юбилейной XX выставки являются: подведение итогов развития информационного общества в Республике Беларусь, выявление проблем и выработка предложений по совершенствованию государственной политики в информационной сфере и повышению эффективности расходования бюджетных средств на цели информатизации; продвижение на белорусский рынок новейших технологических решений; пропаганда достижений информационных технологий в широких слоях белорусского общества привлечение инвестиций в развитие ИКТ; содействие развитию национальной информационной индустрии и предпринимательству в ИТ-сфере; совершенствование системы подготовки и переподготовки ИТ-специалистов.