[/caption]
Возера арэндуецца гэтай арганізацыяй з 2009 года, і для правядзення падобнага мерапрыемства тут даволі багаты выбар рыбы. Водзіцца ёрш, акунь, плотка, краснапёрка, карась, шчупак, лінь і карп.
Раніца выдалася марозная. Таму пасля прыезду на месца спаборніцтва егеры пачалі рыхтаваць усё неабходнае для прыгатавання юшкі: секлі дровы і разводзілі вогнішча. Некалькі пазней пад’ехалі і рыбаловы. Дырэктар Капыльскай РАС Уладзімір Рымашэўскі правёў з імі інструктаж і расказаў аб умовах спаборніцтва. Пасля таго, як кожны ўдзельнік падрыхтаваў свае месцы для лоўлі рыбы, прагучала каманда “На старт”. У гэты раз удзельнічалі 15 аматараў-рыбаловаў, усяго на лоўлю рыбы было адведзена дзве гадзіны.
Кожны змагаўся па-свойму: некаторыя кідалі падкормку ў лунку і чакалі паклёўкі, іншыя пераходзілі з месца на месца ў пошуках рыбы. Падчас спаборніцтва падняўся вецер, і калючы снег перашкаджаў гледачам назіраць за тым, што адбывалася на замершым возеры.
[caption id="attachment_25450" align="aligncenter" width="443" caption="Фота на памяць"]
[/caption]
Трэба адзначыць, што асаблівым уловам ніхто не здзівіў, але пераможцы ўсё ж былі вызначаны. Дыпломы і каштоўныя прызы ўручыў дырэктар Капыльскай РАС Уладзімір Рымашэўскі. Трэцяе месца заняў Павел Барысавец, які атрымаў скрыню рыбалова, другое месца ў яго бацькі – Уладзіміра. Ён узнагароджаны стулам рыбака. Першае месца прысуджана Аляксандру Кільчэўскаму, які выйграў вугальны спінінг.
Пасля падвядзення вынікаў спаборніцтва ўдзельнікі мерапрыемства змаглі пачаставацца юшкай, запечанай бульбай і іншымі прысмакамі. Нягледзячы на халоднае надвор’е, панавала прыемная атмасфера. Усе дружна абмяркоўвалі ход спаборніцтваў, успаміналі цікавыя моманты з рыбацкага жыцця.
Уладзімір Рымашэўскі спадзяецца, што ў далейшым члены аб’яднання будуць яшчэ больш актыўна ўдзельнічаць у падобных мерапрыемствах.
- Летам мы будзем праводзіць такое ж спаборніцтва, - падзяліўся Уладзімір Антонавіч. – Таму хочацца, каб у наступны раз далучылася яшчэ больш аматараў рыбнай лоўлі.
Вясной плануецца зарыбленне вадаёма малькамі карпа, а з чэрвеня пачнецца сезон платнага аматарскага рыбалоўства, летам жа аматараў рыбалкі чакаюць спаборніцтвы па лоўлі рыбы на паплавочную вуду.
Павел ШЭІН
Фота аўтара
[/caption]
Трэба адзначыць, што падарункі былі разнастайнымі: і песні, і танцы, і нават проста музычныя кампазіцыі. Вось Віялета Туравец спявае аб тым, што няма на свеце чалавека больш роднага, чым матуля, а сёстры-блізняты Кацярына і Лізавета Жук выконваюць вясенні джаз. Пад меладычныя гукі флейты Улада Булакевіча кожны мог успомніць пяшчотныя рукі любай матулі. Сапраўднымі блакітнымі кропелькамі зазіхацела сцэна падчас танца “Феерыя”, які выканалі дзяўчынкі з харэаграфічнага калектыву пад кіраўніцтвам Людмілы Беразоўскай з Дзіцячай школы мастацтваў. Зусім па-жаночаму спрачаліся з-за жаніхоў Дар’я Гурло і Ангеліна Дораш. А калі загучалі рытмічныя гукі танцавальнай кампазіцыі “Там, на невядомых дарожках” і на сцэне з’явіліся сапраўдныя казачныя ліхадзейкі ў чырвона-чорных касцюмах і калматы дамавік, я нават забылася, што трэба рабіць фотаздымкі (усё ж такі карэспандэнт). Гэты танец выконвалі выхаванцы харэаграфічнага калектыву РЦК, кіраўнік - Марына Балажынская.
Таму, калі вы хочаце атрымаць моцны зарад станоўчых эмоцый, абавязкова хадзіце на канцэрты, у якіх удзельнічаюць дзеці!
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота аўтара
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Бойка правёў свой чарговы прыём грамадзян у Капыльскім райвыканкаме.
Да яго звярнуліся два чалавекі. Падрабязныя адказы і тлумачэнні на зададзеныя на-дзённыя пытанні разам з дэпутатам давалі старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня і адказныя спецыялісты. Канчатковае вырашэнне зваротаў знаходзіцца на кантролі ў райвыканкаме.
Сяргей КОЗЕЛ
Сегодня мы рассказываем об истории и перспективах ПМК-194, которую возглавляет Александр Григорьевич Кильчевский. Кстати, фотография директора строительной организации занесена на районную Доску почета за успехи в выполнении показателей социально-экономического развития района за 2012 год, повышение эффективности производства, организации и стимулирования труда.
Вступило в силу 13 февраля 2013 г. постановление Министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь № 1 от 10 января 2013 г., которым была утверждена Инструкция о порядке организации работы по назначению и выплате пенсий и пособий лицам начальствующего и рядового состава органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь и членам их семей. В частности, документ определил категорию лиц, для которых назначаются (возобновляются) и выплачиваются ежемесячные пособия и пенсии МЧС, а также перечень документов, необходимых для предоставления в пенсионные органы МЧС.
Постановлением Министерства юстиции Республики Беларусь № 3 от 10 января 2013 г. внесены изменения и дополнения в Инструкцию о порядке совершения нотариальных действий, утвержденную постановлением Министерства юстиции Республики Беларусь № 63 от 23 октября 2006 г. Данные изменения и дополнения вступили в силу, как и новый Жилищный кодекс Республики Беларусь, со 2 марта 2013 г. и главным образом, затронут вопросы удостоверения договоров купли-продажи приватизируемых жилых помещений.
Кроме этого, постановлением Министерства здравоохранения Республики Беларусь № 191 от 6 декабря 2012 г. утверждены Санитарные нормы и правила, в которых установлены требования к шуму звуковоспроизводящих и звукоусилительных устройств на открытых площадках и в закрытых помещениях, таких как концертные залы, клубы и торговые объекты общественного питания.
Постановлением Министерства образования Республики Беларусь № 2 от 10 января 2013 г. установлены типовые штаты и нормативы численности работников учреждений дополнительного образования детей и молодежи (в данном случае речь идет о центрах и дворцах творчества детей и молодежи, которые находятся в подчинении районных, городских отделов и управлений образования (за исключением управлений образования облисполкомов и комитета по образованию Мингорисполкома).
Подробнее с указанными документами вы можете ознакомиться на Национальном правовом Интернет-портале Республики Беларусь www.pravo.by.
Вячеслав БЕКЕТА,
и. о. директора регионального центра правовой информации Минской области