Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

І музычныя сувеніры ў падарунак!

14.03.2013
Мужчыны на 8 Сакавіка дораць жанчынам кветкі, упрыгажэнні або нешта з касметычна-парфумернай серыі. А дзеці? А дзеці – прыгожыя музычныя сувеніры, якія яны і прэзентавалі на сцэне раённага Цэнтра культуры. [caption id="attachment_25445" align="aligncenter" width="443" caption="Спяваюць Кацярына і Лізавета Жук"][/caption] Трэба адзначыць, што падарункі былі разнастайнымі: і песні, і танцы, і нават проста музычныя кампазіцыі. Вось Віялета Туравец спявае аб тым, што няма на свеце чалавека больш роднага, чым матуля, а сёстры-блізняты Кацярына і Лізавета Жук выконваюць вясенні джаз. Пад меладычныя гукі флейты Улада Булакевіча кожны мог успомніць пяшчотныя рукі любай матулі. Сапраўднымі блакітнымі кропелькамі зазіхацела сцэна падчас танца “Феерыя”, які выканалі дзяўчынкі з харэаграфічнага калектыву пад кіраўніцтвам Людмілы Беразоўскай з Дзіцячай школы мастацтваў. Зусім па-жаночаму спрачаліся з-за жаніхоў Дар’я Гурло і Ангеліна Дораш. А калі загучалі рытмічныя гукі танцавальнай кампазіцыі “Там, на невядомых дарожках” і на сцэне з’явіліся сапраўдныя казачныя ліхадзейкі ў чырвона-чорных касцюмах і калматы дамавік, я нават забылася, што трэба рабіць фотаздымкі (усё ж такі карэспандэнт). Гэты танец выконвалі выхаванцы харэаграфічнага калектыву РЦК, кіраўнік - Марына Балажынская. Таму, калі вы хочаце атрымаць моцны зарад станоўчых эмоцый, абавязкова хадзіце на канцэрты, у якіх удзельнічаюць дзеці! Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей