Да іх увагі работнікамі мясцовых і навакольных устаноў культуры была прапанавана святочная праграма “Масленічныя забавы”. Самыя актыўныя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Лясноўскага, Лоцвінскага сельскіх Дамоў культуры і дырэктар Песачанскага цэнтра культуры і вольнага часу падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне, якое, вядома ж, было прысвечана развітанню з Зімой і сустрэчы з Вясной. Менавіта гэтыя персанажы былі аднымі з галоўных. А яшчэ ім дапамагалі Скамарохі, Вяснянкі, Памочнікі Зімы, Суседкі, Гаспадыня і Зяць. Тут можна было даведацца і пра гісторыю свята, прыняць удзел у разнастайных віктарынах, конкурсах, а лоцвінскія артысты па-заліхвацку спявалі і запрашалі танцаваць. Безумоўна, не абышлося без сустрэчы пудзіла Саламянай Масленіцы і без частавання блінамі.
На пляцоўцы каля Дома культуры таксама былі накрыты сталы са шматлікімі прысмакамі. А своеасаблівай грашовай адзінкай на свяце было выкананне песні, танца, вершыка. Адна з гаспадынек так званай палявой кухні, бібліятэкар Лясноўскай сельскай бібліятэкі Святлана Лазарава, запрашае да сябе і расказвае: “Мы непасрэдныя ўдзельнікі святочнага дзейства. Ля нашых сталоў можна пачаставацца гарачым чаем з лекавых траў, які ратуе ад золкага надвор’я. Таксама прапануем шмат бліноў з рознай начынкай, дамашнюю выпечку. Як і ўсе, стараемся ствараць вясёлы, святочны настрой”.
А якія ж Масленічныя забавы без атракцыёнаў і гульнёвых пляцовак?! Шчасліўчыкі змаглі ўзабрацца на “Ледзяны слуп” і дастаць адтуль прыз. Удача ўсміхалася і тым, хто лавіў імправізаваную “рыбку” ў так званым вадаёме, паказваў сваю трапнасць у даставанні чыгунчыка з “печкі” і ў кіданні кольцаў, выйграваў прызы ў бяспройгрышнай латарэі. Мінчанка Наталля Алішэвіч не магла ўтрымацца, каб не адзначыць: “Я нарадзілася ў Лясным, тут закончыла школу. А на выхадныя прыехала да сваіх бацькоў. Свята вельмі спадабалася. Разам з дзіцем прымала ўдзел у забавах, танцавала, частавалася гарачым чаем з блінамі. Сустрэлася з многімі землякамі, сябрамі. Атмасфера – цудоўная, нічым не горш, чым у горадзе”.
“Вялікую падтрымку ў правя-дзенні мерапрыемства аказалі адміністрацыя і прафсаюзны камітэт КСУП “С “Лясное”, — падкрэсліла дырэктар Лясноўскага СДК Людміла Піліпчык. — За іх спонсарскія сродкі былі набыты прызы для правядзення конкурсаў. А яшчэ хацелася б па-дзякаваць сваім калегам з Пясочнага і асабліва ўдзельнікам мастацкай самадзейнасці Лоцвінскага СДК за непасрэдны ўдзел у нашым свяце і іх цудоўны настрой”.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Падчас свята
Природный газ — один из самых экономичных и надежных видов топлива. Каждая семья стремится обустроить свой дом, сделать его теплым, уютным. Однако нельзя забывать и об отрицательных свойствах газа. В смеси с воздухом газ взрывоопасен, легко воспламеняется, при неполном сгорании выделяется угарный газ.
Случается, что из-за досадной ошибки, по невнимательности или непредусмотрительности можно лишиться всего, что создавалось годами. Почему газ, который верно служит нам, без которого трудно уже представить наш быт, становится нашим врагом, приносит большие бедствия, уносит человеческие жизни? Ответ один: данному обстоятельству способствует нарушение Правил пользования газом в быту (далее — Правила) жильцами.
Работниками Копыльского цеха природного и сжиженного газа (ПиСГ) делается все, чтобы обеспечить бесперебойную и безаварийную подачу природного газа населению. Постоянно проводится техническое обслуживание газопроводов и газового оборудования, ведется разъяснительная работа, направленная на то, чтобы все потребители газа знали об опасных свойствах газового топлива и, конечно же, соблюдали Правила пользования газом в быту.
Однако несмотря на проводимую работу в ряде случаев имеют место нарушения Правил. Так, в соответствии с ними, категорически запрещается эксплуатировать газоиспользующее оборудование при неисправности приборов автоматики, дымовых и вентиляционных каналов, отсутствии тяги, обмерзании оголовков дымоходов. Однако некоторые граждане не осознают той опасности, которой подвергают себя и живущих рядом людей, грубо нарушая Правила.
Копыльский цех ПиСГ напоминает, что в соответствии с Правилами пользования газом в быту домовладельцы должны знать и выполнять меры безопасности при использовании газа:
— перед каждым пользованием газовыми водонагревателями и другими аппаратами должна проверяться тяга в соответствии с техническими (эксплуатационными) документами изготовителя оборудования;
— помещения, в которых установлено газоиспользующее оборудование, должны проветриваться. Решетки вентиляционных каналов должны быть постоянно открыты. В квартирах на время работы газоиспользующего оборудования необходимо обеспечить работу вентиляции и приток свежего воздуха;
— при появлении в помещении запаха газа следует немедленно прекратить пользование газоиспользующим оборудованием (перекрыть краны перед газоиспользующим оборудованием и на нем), открыть окна для проветривания помещения, немедленно сообщить в аварийную службу газоснабжающей организации. При этом в помещении запрещается зажигать огонь, курить, включать и выключать электроосвещение и электроприборы, пользоваться электрозвонками. Необходимо также удалить из загазованного помещения людей;
— в зимнее время не реже одного раза в месяц, а также в периоды резкого понижения температуры наружного воздуха, собственники жилых домов должны проводить осмотр оголовков дымовых каналов в целях предотвращения их обмерзания и закупорки;
— дымовые и вентиляционные каналы для отвода продуктов сгорания от газовых приборов подлежат проверке состояния и прочистке перед началом отопительного периода.
Одновременно с этим хотелось бы отметить, что беду легче предупредить. Чтобы голубой огонь был нашим добрым помощником, необходимо знать и строго выполнять Правила пользования газом в быту. Только тогда ваша безопасность будет гарантирована.
Александр СУБОТНИК,
мастер Копыльского цеха ПиСГ
[/caption]
Якія формы і метады выхавання вучняў, падыходы ў рабоце з сем’ямі выкарыстоўваюць педагогі Капыльшчыны, больш грунтоўна даведаліся бацькі падчас удзелу ў секцыях на базе ўстаноў горада і раёна. Так, гімназія №1 г. Капыля больш шырока прадставіла сваю работу з адоранымі дзецьмі і іх бацькамі. Сярэдняя школа №2 закцэнтавала ўвагу на выхаванні асобы вучня праз спорт. Асабліва выразна гэты працэс назіраўся падчас спартландыі, дзе ў склад каманды ўваходзілі дзеці і іх таты ці мамы. Важнасць узаемадзеяння бацькоў і работнікаў установы адукацыі ў выхаванні дзяцей з асаблівасцямі развіцця раскрылі для прысутных супрацоўнікі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Падчас правядзення бацькоўскага сходу ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі працавала выстава работ дзіцячай творчасці, прыкладнога мастацтва навучэнцаў адукацыйных устаноў раёна. Як ствараюцца такія прыгожыя вырабы, бацькі даведаліся не толькі са слоў дырэктара ўстановы Валянціны Маліноўскай, але і на ўласным прыкладзе, прыняўшы ўдзел у разнастайных майстар-класах. Стварэнне ўмоў, максімальна прыбліжаных да дамашняй абстаноўкі, стала тэмай секцыі ў Грозаўскай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Штодзённая работа з сем’ямі дае свой плён. Гэта добра ведаюць у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці “Сонейка”. Сумесныя праекты, мерапрыемствы сталі ўжо традыцыйнымі для выхавацеляў, бацькоў і дзяцей адукацыйнай установы, візітная картка якой — выхаванне праз творчасць. Тэатральная пастаноўка “Цуда-яблык” не пакінула абыякавымі ўдзельнікаў секцыі. Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж таксама сустрэў бацькоў насычанай праграмай. У яе ўвайшлі экскурсія па навучальнай установе, выстава-дэгустацыя “Кулінары ў другім пакаленні” (створаная сумесна з навучэнцамі і іх бацькамі). Асабліва запамінальнымі сталі майстар-клас па квілінгу Галіны Крыжык, а таксама мерапрыемства, прапанаванае педагогам-псіхолагам Таццянай Канаплянік.
Афіцыйная частка бацькоўскага сходу адбылася ў раённым Цэнтры культуры. Скаардынаваць дзеянні, выпрацаваць сумесную палітыку ў выхаваўчай рабоце на бягучы год — такая мэта стаяла перад шырокай аўдыторыяй, што сабралася ў зале. “Дзеці — гэта ўвасабленне рэалізацыі нашых бацькоўскіх няздзейсненых жаданняў і надзей. Кажуць, што кожны настаўнік жадае, каб вучань стаў лепшым за яго. Бацькі хочуць выхаваць дзіця так, каб яно дасягнула вялікага поспеху ў сваім жыцці. У сучасных умовах галоўнай праблемай і задачай у цэлым перад краінай і ў прыватнасці перад бацькамі з’яўляецца выхаванне маральнай устойлівасці і духоўнасці ў нашых дзецях, — адзначыла ў сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. — Любоў да блізкага, міласэрнасць, чысціня думак, адказнасць за свае словы і ўчынкі — гэта тое, чаго часта не хапае нашай сучаснай моладзі. У спробе забяспечыць матэрыяльную платформу дзецям, мы перастаём размаўляць з імі, тлумачыць элементарныя ісціны жыцця. Школа і настаўнікі часам перастаюць быць аўтарытэтамі для некаторых дзяцей. У сваю чаргу яны шукаюць адказы на пытанні на вуліцы сярод такіх жа абдзеленых увагай хлопчыкаў і дзяўчынак, у інтэрнэце. На жаль, гэта вельмі часта згубна ўздзейнічае на іх псіхіку. Таму сям’і сёння неабходна вяртаць увагу дзяцей рознабаковымі зносінамі, не размяжоўваць дарослых і дзяцей, карэктна тлумачыць і накіроўваць на жыццёвыя і культурныя каштоўнасці”. З гэтымі словамі нельга не згадзіцца, асабліва пачуўшы сумныя статыстычныя факты, якія прывяла намеснік начальніка аддзела адукацыі Алена Міхайлоўская. У прыватнасці, яна канстатавала: “У раёне пражывае 5445 непаўналетніх у 3398 сем’ях. З іх 988 (18,1%) выхоўваюцца ў няпоўных, 877 — у малазабяспечаных сем’ях (16,1%). 185 непаўналетніх з 85 сем’яў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, 13 — маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне і цяпер пражываюць у сацыяльным прытулку г. Капыля. Чацвёра дзяцей выхоўваюць непаўналетнія маці пры дапамозе апекуноў. Удзельная вага дзяцей, што нарадзіліся па-за шлюбам, вырасла з 8,5% у 1990 да 37,7% у 2012 годзе”. Тым не менш, ёсць і станоўчыя моманты, якія яскрава даказваюць — работа, якая праводзіцца з нядобранадзейнымі бацькамі, дае плён. За мінулы год у сваіх правах былі адноўлены чацвёра бацькоў у адносінах да 5 дзяцей. З моманту дзеяння Дэкрэта №18 гэтыя правы вернуты 21 бацьку і маці, падкрэсліла Алена Станіславаўна.
Поспех у любой дзейнасці ствараецца сумеснымі намаганнямі многіх людзей. Для вучняў — гэта апантаныя педагогі, якія даступна даюць трывалыя веды. Але немалаважную ролю ў спасціжэнні ведаў адыгрываюць і бацькі, якія заўсёды прыдуць на дапамогу, падтрымаюць маральна ў складаных сітуацыях. Іх заўважаюць, імі ганарацца і выказваюць удзячнасць за выхаванне дзяцей. Удзельнікаў форуму вітала старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд. За стварэнне ўмоў для дасягнення дзецьмі высокіх вынікаў на рэспубліканскіх алімпіядах памятныя падарункі ад грамадскага аб’яднання атрымалі Алена і Мікалай Быліновічы з г. Капыля, Святлана Нікалаеня з аг. Грозава. Словы ўдзячнасці прагучалі ад начальніка аддзела па справах моладзі Наталлі Гарбацэвіч, першага сакратара РК ГА “БРСМ” Аляксея Загорцава. Яны таксама ўручылі памятныя падарункі сям’і Уладзіміра і Святланы Хоцькаў з в. Бучаціна, Тамары Лапуць з аг. Лясное і Алене Дубовік з г. Капыля за поспехі іх дзяцей на рэспубліканскіх прадметных алімпіядах.
Дзе павінны атрымліваць выхаванне дзеці? Гэта пытанне стала лейтматывам выступлення дырэктара Быстрыцкай СШ Мікалая Труса. Калі здараецца што-небудзь недарэчнае з дзецьмі, адны сцвярджаюць — гэта школа вінаватая. Іншыя, наадварот, лічаць, што школа ў асноўным усё ж такі вучыць, а выхоўваць павінна сям’я. Школа і сям’я не павінны паказваць адзін на аднаго пальцам, падкрэсліў Мікалай Мікалаевіч. Гэта саюзнікі, а не канкурэнты. Няхай яны заўсёды крочаць насустрач адзін аднаму. Пакуль дзіця жыве ў сям’і, нам здаецца, што толькі мы, сям’я, уздзейнічаем на яго. Але вось яно паступае ў грамадскі інстытут — дзіцячы сад, школу, вышэйшую навучальную ўстанову, — і мы бачым, што пакрысе дзіця аддаляецца ад нас. Таму не толькі мы, але і грамадства падключаецца да працэсу выхавання. Асноўная мэта, якая стаіць перад двума гэтымі інстытутамі — сфарміраваць сталага, гарманічнага чалавека. “Адной з самых галоўных задач педагогаў нашай установы адукацыі з’яўляецца супрацоўніцтва і пашырэнне поля пазітыўных зносін у сям’і, рэалізацыя планаў па арганізацыі сумесных спраў бацькоў і дзяцей, — адзначыў Мікалай Трус. — У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта Мінскай вобласці “Укараненне мадэлі грамадзянскага і патрыятычнага выхавання школьнікаў ва ўмовах сацыякультурнай сферы аграгарадка” класнымі кіраўнікамі 1—4 класаў створаны Цэнтр сямейнай творчасці “Досуг”. Задачы цэнтра — выявіць захапленні бацькоў з мэтай далейшага планавання арганізацыі сумеснай дзейнасці”. Так у навучальнай установе ўзніклі разнастайныя студыі, вынікам работы якіх сталі шматлікія выставы работ сямейнай творчасці. Такая сумесная форма баўлення вольнага часу садзейнічае асобаснаму станаўленню дзіцяці, дапамагае зразумець сваю значнасць. Вынікі праводзімай работы сталі зразумелымі падчас правядзення месячніка сямейнага выхавання “У коле сям’і нараджаецца душа”, дзе бацькі прынялі актыўны ўдзел ва ўсіх прапанаваных мерапрыемствах.
[caption id="attachment_25512" align="aligncenter" width="443" caption="Спартландыя з удзелам бацькоў і дзяцей у СШ №2 г. Капыля"]
[/caption]
Наколькі важную ролю адыгрывае тата ў выхаванні дзяцей распавядаў Уладзімір Нупрэйчык, член асацыяцыі бацькоў сярэдняй школы №2 г. Капыля. “Калі для сына бацька — гэта той прыклад, з якога выхоўваюцца мужчын-скія якасці, такія як смеласць, рашучасць, адданасць сям’і і Радзіме, уменне пастаяць за сябе, за іншых, то для дачкі — гэта першы прыклад паводзін мужчыны. І вельмі важна, якім ён будзе. Як правіла, большасць сыноў паўтараюць жыццёвы шлях сваіх бацькоў, а дочкі, выбіраючы будучага мужа, шукаюць падабенства сваім татам, — адзначыў выступоўца. — Быць бацькам нельга ў паўсілы або па нядзелях. Гэта праца, якая патрабуе многа цярпення і мудрасці, любові і самаахвяравання”. У дапаўненне гэтага выступлення ўвазе ўдзельнікаў раённага бацькоўскага сходу былі прапанаваны відэаінтэрв’ю з татамі “Якой я бачу будучыню свайго дзіцяці” і “Хто стаіць на капітанскім мосціку сямейнага карабля”, падрыхтаваныя педагогамі гімназіі №1 г. Капыля.
Выхаванне дзяцей — справа нялёгкая, а выхаванне дзіцяці з асаблівасцямі развіцця — тым больш. Што дае сілы сям’і, як далей ісці па жыцці ў такой сітуацыі расказала Людміла Аніхоўская. “Галоўнымі для нас сталі правілы: калі не можаш змяніць сітуацыю, змяні адносіны да яе і таксама любі, жыві і дзякуй Богу за тое, што ў цябе ёсць. Вера ў Божую дапамогу і дала нам сілы, цярпенне і любоў. Я прыняла сваё дзіця як лёс, а не чыю-небудзь памылку”. Разам з мужам Людміла Іванаўна прыкладвае ўсе намаганні для развіцця, аздараўлення і рэабілітацыі сына, яны стараюцца дарыць яму ўвагу, цяпло і ласку. “Нам хочацца, каб ён не жыў ізалявана, каб у яго былі зносіны з равеснікамі, а таксама са здаровымі дзецьмі,” — адзначыла жанчына. Усё гэта яны здолелі рэалізаваць з дапамогай спецыялістаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Звярнуўшыся да сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці з асаблівасцямі развіцця, Людміла Іванаўна дадала: “Вы не саромейцеся і не замыкайцеся ў сабе, перастаньце шкадаваць сябе. Такія пачуцці робяць нас эгаістамі. Лепшы сродак — паспрабаваць знайсці апору ў другіх бацьках, якія выхоў-ваюць дзяцей з асаблівасцямі. З іх нараджэннем жыццё не заканчваецца, а становіцца на парадак вышэй. Любіце дзіця такім, якое яно ёсць. Вы неабходны яму як паветра і вада”. Ад духоўнага складу чалавека, яго маральных паводзін залежыць, ці стане ён асобай, арыентаванай на такія каштоўнасці, як міласэрнасць, суперажыванне, клопат, любоў да блізкіх і сваёй Айчыны. Менавіта пра гэта гаварыў Благачынны цэркваў капыльскай акругі Протаіерэй Сергій Чарны. Кожны з нас стараецца быць прафесіяналам у сваёй справе, але самым галоўным у жыцці з’яўляецца бацькоўства. “Ад таго, якім будзе духоўны ўзровень нашых дзяцей, напрамую залежыць іх карысць у нашым свеце, грамадстве”, — адзначыў ён. Пра выхаванне дзяцей у доме сямейнага тыпу Максімчыкаў прысутныя даведаліся з відэафільма “Дзяцінства ў падарунак”, а гаспадыня ўстановы Наталля Сяргееўна расказала пра традыцыі, якія склаліся ў сям’і на працягу некалькіх гадоў. Наколькі рознымі талентамі валодаюць дзеці, які творчы патэнцыял закла-дзены ў іх прыродай і развіты пры дапамозе вопытных педагогаў, упэўніліся прысутныя падчас невялікага канцэрта. Колькі пазітыўных эмоцый падарылі ўдзельнікам мерапрыемства юныя майстры вакалу і харэаграфіі! Цікава было даведацца пра вынікі сацапытання “Добры бацька — той, хто…”. Па меркаванні большасці ўдзельнікаў форуму (93 са 169 галасоў), выдатны тата павінен любіць дзяцей і ўмець перадаць сваю любоў. Па выніках бацькоўскага сходу была прынята Рэзалюцыя. У яе аснове стала пазіцыя, што толькі пастаянныя, сістэмныя сумесныя дзеянні бацькоў, школы і грамадскасці прывядуць да станоўчага выніку, сфарміруюць прынцыпы адказнага бацькоўства ў кожным з нас. Невыпадкова бытуе меркаванне, што дабрабыт любой краіны пачынаецца з дабрабыту сям’і. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
В Миноблисполкоме состоялся торжественный прием, посвященный празднику 8 Марта.
На него были приглашены женщины из всех регионов Минщины, которые показали выдающиеся достижения в профессиональной деятельности в самых разных сферах. Среди них была и представительница Копыльского района — оператор машинного доения ОАО «Старица-Агро» Елена Гущеня, которая по результатам прошлого года признана лучшей по профессии. Женщин сердечно поздравили председатель Миноблисполкома Борис Батура и председатель Минского областного Совета депутатов Иван Липницкий.
Маргарита САКОВИЧ
Прошел районный фестиваль исследовательских работ воспитанников учреждений дошкольного образования «Я – исследователь», на котором были представлены 15 работ.
Участники продемонстрировали самое настоящее исследовательское мастерство, заинтересованность и творческий подход. Победителями фестиваля признаны:
Роман Лосев, ГУО «Ясли-сад №1 г. Копыля», руководитель — Любовь Михайловна Веремейчик;
Дарья Кришкевич, ГУО «Ясли-сад №1 г. Копыля», руководитель — Любовь Михайловна Веремейчик;
Ульяна Рай, ГУО «Ясли-сад №3 г. Копыля», руководитель — Инна Ивановна Белявская;
Екатерина Карпович, ГУО «ДЦРР «Солнышко» г. Копыля», руководитель — Ирина Александровна Ермакович;
Ксения Грицевич, ГУО «Санаторный ясли-сад г. Копыля», руководитель — Анна Брониславовна Калацкая.
Успехов вам, юные ученые!
Диана ТКАЧЕНКО