Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Горячая линия (CMigrator copy 2)

17.03.2013
В Комитете государственного контроля Минской области 18 марта 2013 г. по телефонам (8-017) 284-12-41, 284-16-88 будет проводиться горячая линия с населением на тему: «Актуальные вопросы повышения эффективности деятельности предприятий бытового обслуживания Минской области». В указанный день граждане с 10.00 до 13.00 могут сообщить об имеющихся проблемах при организации бытового обслуживания, нарушениях законодательства в данной сфере, а также внести предложения по повышению эффективности деятельности указанных объектов оказания услуг.  

Пашпарт — галоўны дакумент грамадзяніна

15.03.2013
Сем выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Капыльская дапаможная школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь атрымалі галоўны дакумент — пашпарт. Цырымонія ўручэння адбылася ў актавай зале, дзе сабраліся выхаванцы і педагогі гэтай установы адукацыі. На ўрачыстае мерапрыемства да іх прыбылі ганаровыя госці — начальнік  упраўлення  па  грамадзянстве і міграцыі УУС Мінаблвыканкама палкоўнік міліцыі Аляксандр Багрыцэвіч, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Капыльскага РАУС маёр міліцыі Алег Осіпаў і першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Аляксей Загорцаў. Што такое Канстытуцыя, якія асноўныя атрыбуты дзяржавы існуюць у нас, правы і абавязкі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — на гэтыя важныя пытанні вядучых мерапрыемства з лёгкасцю адказалі Дзмітрый Дудко, Арцём Арцёменка, Дар’я Ціценянкова, Ілля Пашкоўскі, Святлана Казырыцкая, Яўген Філіпаў і Дзмітрый Кожыч. Ва ўрачыстай абстаноўцы яны атрымалі свой галоўны дакумент з рук  Аляксандра Багрыцэвіча і Алега Осіпава, а Аляксей Загорцаў уручыў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, памятныя сувеніры з сімволікай маладзёжнага саюза. Пуцёўка ў далейшае жыццё зараз у руках юнакоў і дзяўчат. З гэтага дня школьнікі афіцыйна лічацца грамадзянамі Беларусі. А значыць, і ступень адказнасці для іх стала большай. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Святло вялiкадня, якое нiколi не згасае

30.03.2013
31 сакавіка хрысціяне-католікі адзначаюць найвялікшае свята – Уваскрэсенне Хрыстова. Вялікдзень — свята на дзіва светлае. З яркім вясновым сонцам, з празрыстым паветрам. Свята духмянае — з чароўным водарам свежых булак, які запаўняе, здаецца, усёнаваколле. Свята, бадай, самае шчырае — за велікодным сняданкам твары ва ўсіх — шчасліва-прасветленыя, адкрытыя для добрых думак і слоў, свята, любімае з дзяцінства. Свята, якое было і будзе заўсёды, нягледзячы ні на што.НА ЗДЫМКУ: Саша Емяльянчык жыве ў Нясвіжы. Але на Вялікдзень заўсёды прыязджае ў Капыль да сваёй бабулі Алены Другаль, якая напярэдадні пячэ духмяныя пірагі, фарбуе яйкі.  

Напрамак на сумесную работу

14.03.2013
У вучэбным цэнтры Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у г. Заслаўлі прайшоў сумесны семінар-практыкум выратавальнікаў і журналістаў сталічнай вобласці. Прадухіленне надзвычайных сітуацый, аператыўнае і аб’ектыўнае інфармаванне жыхароў пра падзеі, фарміраванне культуры бяспекі магчымы пры цеснай падтрымцы з боку сродкаў масавай  інфармацыі. Таму спосабы, формы і метады сумеснай работы былі абмеркаваны падчас семінара прадстаўнікамі раённых і абласной газет, мясцовага радыё, радыёстанцыі “Мінская хваля” і супрацоўнікамі абласнога ўпраўлення МНС. Увогуле падзяліцца было чым. Вядома, што органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях сталічнай вобласці, акрамя баявых выездаў, выконваюць шэраг іншых актуальных задач. І гэта не толькі работа з насельніцтвам у жыллёвым сектары, выхаваўчая работа з падрастаючым пакаленнем. Таксама яны выступаюць у ролі органа паўсядзённага кіравання абласной падсістэмай дзяржаўнай сістэмы прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, актыўна займаюцца спортам. У гэтым прадстаўнікі творчай прафесіі змаглі пераканацца самі падчас паказальных выступленняў выратавальнікаў па ліквідацыі некаторых НС. А яшчэ журналісты на пэўны час змаглі змяніць прафесію: пераапрануцца ў спецыяльную пажарную форму і з дапамогай вогнетушыцеля ўхіліць узгаранне. Памочнік начальніка, прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Настасся Клебан звярнула ўвагу прысутных на праблематыку артыкулаў па нагляднай дзейнасці, іх выніковасць, форму падачы, а таксама на стварэнне сумесных рубрык і старонак. Па меркаванні старшыні Мінскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз журналістаў”, галоўнага рэдактара абласной газеты “Мінская праўда” Мікалая Літвінава адной з асноўных мэт семінара стала паляпшэнне сумеснай работы, павышэнне яе эфектыўнасці, а таксама фарміраванне бяспечнага ладу жыцця. Сяргей КОЗЕЛ  

На защите прав

15.03.2013
15 марта – День потребителя. В 2013 году темой Всемирного дня защиты прав потребителей выбрана “Потребительское правосудие сегодня”. Эта тема поддержана Консультативным советом по защите прав потребителей государств-участников СНГ для проведения  Дня потребителя в странах СНГ. В Минской области вопросы соблюдения действующего законодательства по защите прав потребителей находятся на постоянном контроле. В соответствии с Законом Республики Беларусь № 90-3 от 9 января 2002 г. “О защите прав потребителей” в районных и Жодинском городском исполнительных комитетах организована работа уполномоченных специалистов по защите прав потребителей, которые назначаются распоряжением председателя райгорисполкома и в своей деятельности руководствуются действующим законодательством в сфере защиты прав потребителей. За 2012 год уполномоченными специалистами по защите прав потребителей райгорисполкомов Минской области было рассмотрено 1741 обращение, касающееся защиты прав потребителей, составлено 12 исковых заявлений в суд, возвращено материального ущерба более чем  на 49 млн рублей. За аналогичный период 2011 года было рассмотрено 2088 обращений, составлено 6 исковых заявлений в суд, возвращено материального ущерба более чем на 68 млн рублей. В Копыльском  районе в 2012 году в отдел экономики районного исполнительного комитета поступило 3 обращения от потребителей по вопросам защиты прав, в том числе в сфере торговли – 1, в сфере бытовых услуг – 2. Все они рассмотрены, требования потребителей удовлетворены. Алла РОМАНОВСКАЯ, заместитель председателя райисполкома  
Страница 319 из 1058