41
Святло вялiкадня, якое нiколi не згасае
30.03.2013
31 сакавіка хрысціяне-католікі адзначаюць найвялікшае свята – Уваскрэсенне Хрыстова.
Вялікдзень — свята на дзіва светлае. З яркім вясновым сонцам, з празрыстым паветрам. Свята духмянае — з чароўным водарам свежых булак, які запаўняе, здаецца, усёнаваколле. Свята, бадай, самае шчырае — за велікодным сняданкам твары ва ўсіх — шчасліва-прасветленыя, адкрытыя для добрых думак і слоў, свята, любімае з дзяцінства. Свята, якое было і будзе заўсёды, нягледзячы ні на што.
НА ЗДЫМКУ: Саша Емяльянчык жыве ў Нясвіжы. Але на Вялікдзень заўсёды прыязджае ў Капыль да сваёй бабулі Алены Другаль, якая напярэдадні пячэ духмяныя пірагі, фарбуе яйкі.
Источник: info
Поделиться
Комментарии