Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Спаборнічалі рыбаловы-аматары

14.03.2013
У Багушах прайшло спаборніцтва па лоўлі рыбы пад лёдам на адну мармышку сярод членаў Капыльскай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. [caption id="attachment_25449" align="aligncenter" width="443" caption="У. Рымашэўскі ўручае спінінг пераможцу А. Кільчэўскаму"][/caption] Возера арэндуецца гэтай арганізацыяй з 2009 года, і для правядзення падобнага мерапрыемства тут даволі багаты выбар рыбы. Водзіцца  ёрш, акунь, плотка, краснапёрка, карась, шчупак, лінь і карп. Раніца выдалася марозная. Таму пасля прыезду на месца спаборніцтва егеры пачалі рыхтаваць усё неабходнае для прыгатавання юшкі: секлі дровы і разводзілі вогнішча. Некалькі пазней пад’ехалі і рыбаловы. Дырэктар Капыльскай РАС Уладзімір Рымашэўскі правёў з імі інструктаж і расказаў аб умовах спаборніцтва. Пасля таго, як кожны ўдзельнік падрыхтаваў свае месцы для лоўлі рыбы, прагучала каманда “На старт”. У гэты раз удзельнічалі 15 аматараў-рыбаловаў, усяго на лоўлю рыбы было адведзена дзве гадзіны. Кожны змагаўся па-свойму: некаторыя кідалі падкормку ў лунку і чакалі паклёўкі, іншыя пераходзілі з месца на месца ў пошуках рыбы. Падчас спаборніцтва падняўся вецер, і калючы снег перашкаджаў гледачам назіраць за тым, што адбывалася на замершым возеры. [caption id="attachment_25450" align="aligncenter" width="443" caption="Фота на памяць"][/caption] Трэба адзначыць, што асаблівым уловам ніхто не здзівіў, але пераможцы ўсё ж былі вызначаны. Дыпломы і каштоўныя прызы ўручыў дырэктар Капыльскай РАС Уладзімір Рымашэўскі. Трэцяе месца заняў Павел Барысавец, які атрымаў скрыню рыбалова, другое месца ў яго бацькі – Уладзіміра. Ён узнагароджаны стулам рыбака. Першае месца прысуджана Аляксандру Кільчэўскаму, які выйграў вугальны спінінг. Пасля падвядзення вынікаў спаборніцтва ўдзельнікі мерапрыемства змаглі пачаставацца юшкай, запечанай бульбай і іншымі прысмакамі. Нягледзячы на халоднае надвор’е, панавала прыемная атмасфера. Усе дружна абмяркоўвалі ход спаборніцтваў, успаміналі цікавыя моманты з рыбацкага жыцця. Уладзімір Рымашэўскі спадзяецца, што ў далейшым члены аб’яднання будуць яшчэ больш актыўна ўдзельнічаць у падобных мерапрыемствах. - Летам мы будзем праводзіць такое ж спаборніцтва, - падзяліўся Уладзімір Антонавіч. – Таму хочацца, каб у наступны раз далучылася яшчэ больш аматараў рыбнай лоўлі. Вясной плануецца зарыбленне вадаёма малькамі карпа, а з чэрвеня пачнецца сезон платнага аматарскага рыбалоўства, летам жа аматараў рыбалкі чакаюць спаборніцтвы па лоўлі рыбы на паплавочную вуду. Павел ШЭІН Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей