Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Радуйце сваiх любiмых кветкамi i не толькi...

11.03.2013
Напярэдадні 8 Сакавіка мы даведаліся ў некаторых мужчын, якім яны бачаць ідэал жанчыны і чым  парадуюць сваіх любімых у цудоўнае вясенняе свята Эдуард Пацэнкер, пенсіянер: – Ёсць такое выказванне “каханне з першага позірку”. Так атрымалася і ў нас з Валянцінай Віктараўнай, з якой мы 35 гадоў разам. Для мяне яна самая прыгожая, самая пяшчотная, самая абаяльная жанчына. Я ўпэўнены, што ў прыродзе такіх больш няма. Разам мы выгадавалі добрых дзяцей: трох дачок і сына. Менавіта з вобраза Валянціны Віктараўны склаўся для мяне ідэал жанчыны. Трэба адзначыць, што пры кожным зручным выпадку я дару ёй кветкі. Раю ўсім мужчынам рабіць гэтак жа. Я нават на прысядзібным участку ўжо некалькі год таму пачаў займацца іх вырошчваннем. Жанчыны любяць, калі іх жыццё ўпрыгожваюць кветкі. Хачу павіншаваць прадстаўніц прыгожага полу з цудоўным вясеннім святам і пажадаць абаяльнасці, натхнення і ўзаемнага кахання. Алег Пяцігорац,  механізатар ААТ “Ціміразеўскі”: – Са сваёй любімай жонкай Алай мы разам амаль сем гадоў. У нас заўсёды добрыя адносіны. У пару жніва я вяртаюся позна, але яна адносіцца да гэтага з разуменнем. Дачка Насця пайшла ў першы клас. Выхаваннем яе пераважна займаецца жонка.  На падворку заўсёды прыбрана і дагледжана. Дзякуючы ёй, у нас дома заўсёды прысутнічае цеплыня і ўтульнасць. І я таксама адношуся да Алы з пяшчотай і ласкай: кожнае свята стараюся дарыць кветкі, купляю розныя сувеніры, на дзень нараджэння – каштоўныя рэчы. Сваім любімым жанчынам Але і Насці жадаю моцнага здароўя і шчасця. Павел Гулевіч, студэнт другога курса Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта: – Для мяне ідэалам жанчыны з’яўляецца мая маці Ірына Уладзіміраўна. Моцная па натуры, працавітая, клапатлівая, з ранняга дзяцінства яна вучыла не падманваць і быць добрым чалавекам не толькі ў сям’і, але і ў грамадстве. І мая галоўная адказнасць – гэта не падвесці яе. Я амаль кожныя выхадныя наведваю Капыль, каб дапамагчы маці ў хатніх справах. Хачу сказаць вялікі дзякуй маме за тое, што дала мне жыццё і выхавала мяне такім, якім я з’яўляюся цяпер. Гутарыў Павел ШЭІН Фота аўтара і Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей