Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Районка становится членом семьи

21.12.2024

Кажется, совсем недавно я переступила порог редакции газеты «Слава працы», а вот уже идет тринадцатый год моей работы здесь. Сколько было исписано бумаги, использовано стержней и простых карандашей!.. Сколько было интересных встреч и памятных событий, приятных и не очень моментов!.. За эти годы изменилось многое: от прежнего коллектива, который в 1997 году радушно меня принял, не осталось и половины, сменилось руководство редакции, новый облик приняла сама районка. Но неизменными остались желание общаться с читателем и слушателем, доносить до них самую интересную и, главное, нужную информацию.

Никак не хочется соглашаться с мнением некоторых «продвинутых» специалистов, которые уверяют, что в скором будущем газеты, и в первую очередь районки, потеряют свою актуальность, что все устремят свои взоры во Всемирную паутину и именно там будут черпать всю информацию о событиях, которые происходят в том числе и в регионах. Никогда в это не поверю! Потому что чувство, с которым достаешь из почтового ящика любимую газету, с наслаждением вдыхаешь специфический запах бумаги и типографской краски и замираешь от предвкушения удовольствия от времени, проведенного за ее чтением, не сравнимо ни с чем. Районная газета, мне кажется, с годами становится членом семьи. От нее ждут совета, поддержки, часто — помощи. И если случается так, что ты покидаешь родные края, именно районка становится тем связующим звеном, которое позволяет чувствовать себя не оторванным от своей малой родины. Не далее как несколько дней назад довелось присутствовать на республиканском семинаре, который проходил в Институте журналистики. И какой же неподдельный интерес увидела в глазах одной из его участниц, когда сообщила, что я из Копыля. «Вы из «Слава працы»? Я же Ваша землячка. Я очень люблю читать вашу газету, когда навещаю маму!..» И это действительно так. Знаю по себе, что самое желанное издание — это то, которое пишет о твоих знакомых, о родных местах. На той же выставке «СМИ в Беларуси» мои глаза ищут стенд с гродненскими газетами, а руки среди многих других в первую очередь выбирают «Бераставіцкую газету». И уверена, что в этих чувствах я не одинока.

Дорогие наши читатели! Сегодняшний юбилей районной газеты «Слава працы» — это, в первую очередь, ваш юбилей. Потому что мы пишем для вас, стараемся идти в ногу с вашими пожеланиями и не обмануть ваши ожидания. Очень надеюсь, что так будет всегда. С праздником вас! С юбилеем родной газеты!

Маргарита САКОВИЧ,

заместитель главного редактора

"Слава працы" - гэта мы!

21.12.2024

“Слава працы” –  адно са старэйшых у краіне дзяржаўных рэгіянальных выданняў. Гэта амаль бесперапынная сувязь з чытачамі на працягу 80 гадоў. А яшчэ “Слава працы”, як і кожная іншая арганізацыя, — гэта калектыў, людзі, якія працуюць для выдання газеты.

Нас 22 чалавекі, усіх разам, творчых і тэхнічных супрацоўнікаў, і толькі з васьмю чытачы сустракаюцца на старонках газеты. Дзве трэці калектыву знаходзіцца ў цяні, хоць робяць не менш важную справу… Сёння мы паспрабуем выправіць гэту несправядлівасць. Так бы мовіць, карыстаючыся момантам. Рэдкалегія прапанавала кожнаму супрацоўніку адказаць на адзінае пытанне: “Што для Вас азначае “Слава працы”? І такім чынам пазнаёміць з усім калектывам, які з’яўляецца адной вялікай духоўнай сям’ёй, што захоўвае сваю галоўную каштоўнасць – давер чытача.

ЗАЎСЁДЫ НА ВАСТРЫІ ПАДЗЕЙ

Падчас юбілею заўсёды прынята падводзіць рахункі здабыткам, вяртацца ў мінулае і задумвацца пра будучае. 80 гадоў газеце. Гэта многа ці мала? Юбілейнымі датамі для арганізацый рэкамендуецца лічыць 50 і 100 гадоў. Хачу не пагадзіцца наконт газеты, бо за гады свайго існавання яна стала сапраўднай энцыклапедыяй жыцця Капыльшчыны. А жыццёвыя юбілеі, як вядома, заканчваюцца на нуль ці лічбу пяць. Вось і для газеты трэба прымяняць такую шкалу.

Усе важныя, найбольш значныя падзеі эканамічнага, сацыяльна-культурнага і гістарычнага развіцця і нашага раёна, і ўсёй краіны знайшлі сваё адлюстраванне на старонках раёнкі. Падчас калектывізацыі “Калгаснік Капыльшчыны” дапамагаў арганізоўваць калектыўныя гаспадаркі, у грозныя гады вайны газета-партызанка заклікала на барацьбу з ворагам, праўдзівым палымяным словам уносіла свой уклад у набліжэнне Вялікай Перамогі. Важная прапагандысцкая роля належала газеце ў пасляваенны час аднаўлення народнай гаспадаркі, мірнага будаўніцтва. Дзякуючы раёнцы жыхары Капыльшчыны атрымлівалі патрэбную інфармацыю на ўсіх этапах развіцця і станаўлення галін народнай гаспадаркі.

Сёння “Слава працы” з’яўляецца самым масавым перыядычным выданнем на Капыльшчыне. І нават калі параўноўваць тыраж у 11 тысяч экзэмпляраў у 70-я гады з цяперашнім, то атрымліваецца, што нягледзячы на развіццё тэлебачання, радыё, Сусветнай павуціны газета займае вядучае месца на інфармацыйнай прасторы. 5 тыс. – гэта значыць адзін экзэмпляр газеты прыходзіцца менш чым на 7 жыхароў раёна. Параўнайце колькасць насельніцтва ў раёне ў той час і зараз (1970 год – 63,5 тыс., 2010 год – 32,6 тыс.).

Бадай, няма такой тэмы, якая б не была адлюстравана журналістамі і нашымі актыўнымі няштатнымі памочнікамі: пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, захаванне духоўнай спадчыны, непарыўнасць пакаленняў, патрыятычнае выхаванне, маральна-духоўнае і фізічнае развіццё чалавека, яго шчырая і самаадданая праца. З дапамогай саміх чытачоў мы расказваем пра жыццё Капыльшчыны і яе людзей. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца тэматычныя старонкі: “Сям’я”, “Капыльская радзімая зямля”, “Моладзь і час”, “Свет лампады”, “Міліцэйскі веснік”, “Вясковая раніца”. У газеты шмат сяброў і прыхільнікаў. Радуе, што яе чытаюць не толькі людзі сярэдняга і сталага ўзросту, але і моладзь. Газета дала пуцёўку ў журналістыку многім выпускнікам школ Капыльшчыны, для якіх яе старонкі сталі першай прыступкай да нялёгкай, але такой цікавай прафесіі.

У эпоху Інтэрнэта, калі ў кожнага выдання ёсць электронная версія, чуваць думкі, што друкаваныя СМІ наогул знікнуць. Аднак цяперашні стабільны тыраж дазваляе гаварыць аб тым, што газета цвёрда стаіць на нагах, мае шырокую чытацкую аўдыторыю, а мы сваёй працай стараемся яе захаваць і пашырыць. Пагартайце падшыўкі апошніх гадоў і вы ўпэўніцеся, што калектыў не стаіць на месцы, знаходзіцца ў пастаянным пошуку: мяняецца фармат, афармленне, напаўняльнасць газеты. Журналісты ў пастаянным творчым пошуку новых ідэй і праектаў, стараючыся заўсёды быць на вастрыні падзей.

За 80 гадоў свайго існавання ёй удалося заваяваць аўтарытэт і прызнанне ў чытачоў, стаць ім верным спадарожнікам і дарадчыкам, надзейнай і пастаяннай крыніцай інфармавання.

А для мяне “Слава працы” – гэта ўсё маё свядомае жыццё, пачынаючы з далёкага 1973 года з пяцігадовым перапынкам на вучобу ў Белдзяржуніверсітэце. Апошні дзесятак гадоў на паса- дзе кіраўніка.

Юбілей нашай газеты – гэта як сямейная ўрачыстасць, на якую сабраліся толькі самыя блізкія: мы – тыя, хто робіць газету і вы – нашы паважаныя чытачы.

Шчыра віншую ўсіх сваіх калег, былых супрацоўнікаў рэдакцыі і друкарні, няштатных аўтараў і ўсіх, хто чытае і любіць газету з 80-годдзем нашай любімай раёнкі. Жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнага натхнення і творчага аптымізму. З юбі- леем цябе, “Слава працы”! Даўгалецця, працвітання,  як мага больш чытачоў і падпісчыкаў.

Таццяна РАІЦКАЯ,

галоўны рэдактар газеты

Стань урачом

21.12.2024

Вы хочаце атрымаць вышэйшую медыцынскую адукацыю і стаць сапраўдным высокакваліфікаваным урачом? Вы нераўнадушныя да болю і пакут людзей, хочаце зрабіць справай свайго жыцця барацьбу супраць хвароб? Тады станьце абітурыентам аднаго з медыцынскіх універсітэтаў і прайдзіце конкурс на ўмовах мэтавай падрыхтоукі.

Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь зацверджаны кантрольныя лічбы прыёму абітурыентаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў вышэйшыя медыцынскія ўстановы адукацыі Беларусі ў 2010 годзе. Гэта такія дзяржаўныя медыцынскія універсітэты, як Беларускі (у г. Мінску), Віцебскі, Гродзенскі і Гомельскі.

Так, найбольшая колькасць студэнтаў будзе залічана на лячэбныя факультэты названых устаноў для навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі —110 чалавек, на педыятрычныя факультэты – 30, стаматалагічны факультэт – 7, медыка-прафілактычны і медыка-псіхалагічны —  па 4, медыка-дыягнастычны – 9, фармацэўтычны (для работы ў арганізацыях аховы здароўя) – 2. Як правіла, залічэнне на мэтавыя месцы праводзіцца на конкурснай аснове.

На мэтавыя месцы прымаюцца абітурыенты, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і населеных пунктах да 20 000 чалавек (абітурыент павінен закончыць школу і пражываць у пералічаных населеных пунктах не менш за два гады).

Афармленне дагавораў на мэтавую падрыхтоўку будзе ажыццяўляцца ў аддзеле падрыхтоўкі і выкарыстання кадраў Упраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама пасля 10 чэрвеня 2010 года па адрасе: г. Мінск, вуліца Энгельса, 4, кабінет № 524, штодзённа з 9.00 да 16.00 (абед з 13.00 да 14.00).

Абітурыенты павінны мець пры сабе пашпарт, атэстат аб сярэдняй адукацыі, копію атэстата, даведку з месца жыхарства аб пражыванні не менш за два гады ў сельскім населеным пункце ці населеным пункце з колькасцю насельніцтва да 20 000 чалавек. З непаўналетнімі абітурыентамі дагавор на мэтавую падрыхтоўку афармляецца ў прысутнасці аднаго з бацькоў і пры наяўнасці дакументаў, што сведчаць асобу бацькоў.

Казімір КУХАРЧЫК,

начальнік аддзела кадраў установы аховы здароўя «Капыльская ЦРБ».

Па жыцці разам (CMigrator copy 5)

21.12.2024

(да 80-годдзя “Слава працы”)

У хуткасці рэдактара Мікалая Канстанцінавіча Дарашэвіча па рэкамендацыі ЦК КПБ перавялі ў Баранавічы для арганізацыі работы новай рэдакцыі. Рэдакцыю раёнкі з 1945 па 1946 год узначальвае Адам Іосіфавіч Рымашэўскі. Дарашэвіч праз год вернецца на старое месца працы, а Рымашэўскі ўзначаліць палітаддзелаўскую газету Клецкай МТС, якая была адначасова і раённай.

Раёнка асвятляе не толькі тэму адраджэння і будаўніцтва вёсак, але і прапагандуе мецэнацтва, расказвае аб людзях, якія аказваюць дапамогу дзецям-сіротам з дзіцячых дамоў імя Матросава ў Какорычах і “Чырвоная змена” ў Сінячове. Селькор Захарэвіч паведамляе ў студзеньскім выпуску за 1945 год, што камсамольцы Капыльскай арцелі “Новы шлях” разам з членамі Чырвонага крыжа сабралі і паслалі дзецям-сіротам шмат прадуктаў: мяса, муку, крупы, фасолю і іншыя. Гэты ж аўтар паведамляе, што ў Капылі зманціраваны новы радыёвузел. Інфармуюць палосы газеты пра аднаўленне Цімкавіцкай МТС. Адбудоўваюцца майстэрні, абгароджваюцца тэрыторыі і абсаджваюцца фруктовымі і дэкаратыўнымі дрэвамі, пабудавалі клуб — і адразу заявіла аб сабе самадзейнасць. Знікаюць руіны ў Ванелевічах, Доктаравічах, Бабоўні. Журналісты, абапіраючыся на селькораў, друкаваным словам ушаноўваюць працавітых і ініцыятыўных вяскоўцаў. Людзі чытаюць і даведваюцца пра ўмельцаў будаўнічай і механізатарскай справы: “А чаму мне не быць такім, хіба я горшы, буду вучыцца ў перадавікоў”, — гаворыць адзін з аўтараў. “Не апускай рукі, — піша раёнка. – Запрацуюць заводы, будзе лепш, а пакуль бярыце прыклад з цімкаўцоў. Не было трактароў, дык Навум Браткоўскі разам з трактарыстамі Васілём Лобанам, Міхаілам Пешкурам і механікам Подчаркавым з параскіданых частак трафейных машын сабралі 9 адзінак трактароў. Гэты вопыт падхапілі іншыя механізатары ў Чыжэвічах, Забалацці”.

Газета прапагандавала вопыт брыгадзіра трактарнай брыгады Капыльскай МТС дэпутата Вярхоўнага Савета СССР Аляксандра Козела, механізатары якога падымалі па 2 нормы ворыва на 15-сільным трактары.

Раёнка друкуе матэрыялы селькораў пра школьнае жыццё, асвятляе пытанні культуры, крытыкуе гультаёў, а таксама паведамляе пра міжнароднае жыццё, пастановы партыі і ўрада. І гэта ўсё на двухпалосным фармаце.

Гартаючы падшыўкі, заўважаеш змяненні ў 1952 годзе. Рэдактар Дарашэвіч едзе на вучобу ў партшколу, а яго на гэты час замяняе інструктар райкама партыі Міхаіл Сямёнавіч Корзун. А замест былога сакратара Макара Піменавіча Бумажкова на сакратарскую пасаду запрашаецца актыўны няштатны карэспандэнт райгазеты Віктар Адамавіч Семянкевіч. З яго прыходам мяняецца стыль газеты. Цікавыя падборкі матэрыялаў і рубрыкі, трапныя загалоўкі прыцягваюць увагу чытача.

Жыць  становіцца лепш, ужо не пужаюць чорныя каміны на папялішчах, акопы і варонкі ад бомбаў, раён аднавіўся і ўваходзіць у лік лепшых у рэспубліцы. Раёнка апісвае, як у новых клубах і Дамах культуры ставяць п’есы “Несцерка” Вольскага  ці “Ганка” Галубка і шмат пахвальных артыкулаў адрасуюць цімкавіцкім артыстам і іх рэжысёру Зінаідзе Іосіфаўне Раманенка. Заяўляюць пра сябе на старонках друку і Капыльскія дудары (Астрэйкі).

Праз год прыязджае з вучобы Мікалай Канстанцінавіч Дарашэвіч, і Корзун вяртаецца на працу ў райкам партыі. Міхаіл Сямёнавіч, выхаванец героя французскага супраціўлення Кажамякіна і Васіля Корнева, з удзячнасцю будзе ўспамінаць на старонках газеты пра сваіх настаўнікаў, якія запалілі ў яго душы любоў да мастацкага слова, і, дзе б ён затым не працаваў – намеснікам дырэктара Цімка- віцкай МТС, старшынёй калгаса ці начальнікам аддзялення паштовай сувязі ў Пацейках – былы рэдактар дасылае ў любімую “калгасніцу”, а затым “Слава працы” артыкулы, нарысы і навіны аб падзеях з жыцця вёскі. Цікава, што першыя селькоры газеты Аляксандр Кандыбовіч і Іван Сыцік не забываюць інфармаваць чытачоў пра змены ў людскім асяроддзі. Аўтары таксама крытыкуюць недахопы і тым самым падштурхоўваюць гаспадарнікаў хутчэй выпраўляць іх. Па майскім артыкуле 1954 года “Калі недаацэньваюць спаборніцтва” ў райкаме быў абмеркаваны стан спраў у Цімкавіцкай МТС. У прынятай пастанове адзначана, што газета правільна пакрытыкавала кіраўніцтва станцыі за дрэнную работу агіткалектыву, які амаль не арганізуе сацыялістычнае спаборніцтва сярод механізатараў. Не абагульняецца вопыт перадавікоў.

У чэрвені 1954 года раённая сесія народных дэпутатаў вызваліла ад абавязкаў загадчыка раённага аддзела культуры Ганну Адамаўну Чупахіну і зацвердзіла на гэту пасаду Мікалая Канстанцінавіча Дарашэвіча.

Калектыў рэдакцыі ўзначаліў Д. М. Хількевіч. Пабольшаў фармат газеты, яна стала выходзіць на чатырох старонках. Пры Хількевічы адказным сакратаром застаўся Віктар Адамавіч Семянкевіч, былі прыняты на працу намеснікам рэдактара Вікенцій Вікенцьевіч Астапковіч, загадчыкам сельгасаддзела Віктар Фёдаравіч Фалевіч, загадчыкам аддзела пісем Усевалад Канстанцінавіч Гурыновіч, карэспандэнтамі альбо літработнікамі сталі Мікалай Дзянісавіч Жгун і Іван Іосіфавіч Кулеш, а Ганна Мамчыц – карэктарам. З такім творчым калектывам можна было многага дасягнуць. Журналісты пешшу абышлі кожную вёсачку Капыльшчыны, каб парадаваць чытача цікавымі карэспандэнцыямі і замалёўкамі аб працоўных.

Газета запоўнена заклікамі  ЦК КПСС, рознымі пастановамі і рашэннямі, таму, можа, ад гэтага не так часта выпускаюцца  літаратурныя старонкі, а цікавасць да іх з кожным днём расце. З’явіліся нават фотаздымкі, якія дасылае ў рэдакцыю БелТА. Друкуюцца матэрыялы пра пісьменнікаў-землякоў. Часцей сталі праводзіцца нарады з селькорамі і рэдактарамі насценных газет, пра адну з іх газета расказвае ў 80-м нумары за 1954 год. На ёй прысутнічалі нават кіруючыя работнікі райкама партыі. Першым узяў слова рэдактар газеты “Калгаснік Капыльшчыны” Хількевіч, які завастрыў увагу памочнікаў друку на паспяховым выкананні пастаўленых задач. Вялікая роля ў гэтым належыць нізавому друку – насценкам. Яны павінны заклікаць сельгасвытворцаў шырэй прымяняць вопыт перадавікоў, каб лепш праводзіць усе сельгасработы,  рашуча асвятляць і ўхіляць недахопы на розных участках работы.

Іван ІГНАТЧЫК

Аптэка працуе для вас

21.12.2024

Пасля працяглага перапынку аднавіла сваю работу аптэка, размешчаная ў Цэнтральнай раённай бальніцы. Калі раней гэта быў звычайны кіёск на другім паверсе старога будынка, то цяпер – асобнае, зручнае для кліентаў памяшканне. Знайсці яго даволі проста: калі зайсці ва ўнутраны дворык ЦРБ, то можна заўважыць каляровую шыльду з адпаведным надпісам. Рэжым работы аптэкі – з 8 раніцы да паловы пятага вечара (з 12.00 да 12.30 – перапынак). І майце на ўвазе, што субота і нядзеля – выхадныя дні.

Як паведаміла галоўны ўрач УАЗ “Капыльская ЦРБ” Ірына Гулевіч, рамонт памяшкання праводзіўся ўласнымі сіламі. Значна пашырылася плошча аптэкі, што дазволіла павялічыць асартымент медыкаментаў, стварыць умовы для іх захоўвання. Цяпер наведвальнікі могуць атрымаць тут лекі і па льготных рэцэптах, а для людзей сталага ўзросту ёсць магчымасць прысесці ў зале і адпачыць. У будучым плануецца ўключыць у продаж акуляры, аправы, лінзы. Усё - для зручнасці кліентаў.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

На здымку: у новым павільёне аптэкі.

Фота аўтара

Страница 180 из 228