Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Першы укос - галоўны

21.12.2024

У сельгаспрадпрыемствах раёна першы ўкос траў неабходна правесці на 18 488 гектарах. Аб’ём выкананы на 27% запланаванай плошчы. На будучую зімоўку ў СВК “Ціміразеўскі” ўжо назапасілі 35 тон сена (2%), а ў ААТ “Старыца-Агра” – 15 тон (1%). Больш актыўна гаспадаркі распачалі нарыхтоўку сенажу, якога сёлета патрэбна закласці 217 800 тон. На ўчарашні дзень у ямы і траншэі, згодна з тэхналагічнымі правіламі, змешчана 16 181 тона пажыўнага корму, з іх толькі 4122 – на рахунку ААТ “Старыца-Агра”.З запланаваных 116 508 тон кармавых адзінак гаспадаркамі назапашана 4555 т к. адз. Марыя ШЭІНА

Вось і лета прыйшло!..

21.12.2024

З надыходам канікул у навучальных установах пачынаецца аздараўленчая кампанія. Як паведаміў начальнік РАА Іван Бабко, сёлета ў лагерах з дзённым знаходжаннем, якія размесцяцца на базе школ, плануецца аздаравіць 1000 дзяцей, у лагерах з кругласутачным – 615. Дарэчы, апошнія будуць адкрыты ў Лясноўскай СШ (дзве змены, з 2 чэрвеня), Доктаравіцкай СШ (дзве змены, з 6 чэрвеня), гімназіі №1 г. Капыля (адна змена, з 12 чэрвеня). У СШ №3 г. Капыля з 1 ліпеня пачне працаваць спартыўна-патрыятычны лагер, у Семежаўскай СШ з 14 чэрвеня ўпершыню будзе адкрыты лагер турыстычнага кірунку (дзве змены). На базе Грозаўскай школы-інтэрната будуць аздароўлены выхаванцы гэтай установы, а ў Грозаўскай СШ – Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната (па дзве змены). У названых лагерах будуць кругласутачна працаваць медыцынскія пасты і супрацоўнікі РАУС. Напярэдадні адбылося пасяджэнне з прадстаўнікамі ўсіх зацікаўленых структур, на якім разгледжаны надзённыя пытанні падрыхтоўкі і правядзення аздараўлення. Сяргей КОЗЕЛ

У завода ЖБВ новы уладальнік

21.12.2024

25 мая бягучага года ў зале пасяджэнняў райвыканкама адбыўся конкурс па продажы камунальнага вытворчага унітарнага прадпрыемства “Капыльскі завод жалезабетонных вырабаў” як маёмаснага комплексу і права арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для яго абслугоўвання. Была прадстаўлена адна прапанова на пакупку сумесным таварыствам з абмежаванай адказнасцю “БетонБокс”. У адпаведнасці з дзеючай інструкцыяй аб парадку арганізацыі і правядзення таргоў па продажы аб’ектаў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці Капыльскага раёна, зацверджанай рашэннем райвыканкама, камісія вырашыла прадаць прадпрыемства прэтэндэнту. Ужо ў бягучым годзе “БетонБокс” плануе ўкласці 7,8 млрд рублёў інвестыцый. На прадпрыемстве будуць створаны 29 працоўных месц. Профіль вытворчасці застанецца нязменным – выпуск жалезабетонных вырабаў. Для ажыццяўлення праекта плануецца ў першую чаргу абследаваць і пераабсталяваць будынкі, распрацаваць праект рэканструкцыі, выканаць праектаванне і мантаж тэхналагічных ліній, замену ўсіх маставых кранаў, абустроіць дарогі і г. д. Праект плануецца ажыццяўляць са жніўня, а вытворчасць прадукцыі – з лістапада 2010 г. Аб’ём вытворчасці жалезабетонных вырабаў, таварнага бетону складзе не менш за 60 тыс. м3 у год, а пачынаючы з чацвёртага квартала 2010 г. – каля 600 м3 штомесячна. Прадукцыя “БетонБокс” будзе рэалізоўвацца ў рэгіёнах Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей з перспектывай выхаду на рынкі Расіі і Украіны. Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 3)

21.12.2024

4 чэрвеня, у пятніцу, з 10.00 да 12.00 адбудзецца прамая лінія з намеснікам старшыні райвыканкама начальнікам аддзела эканомікі Алай Антонаўнай РАМАНОЎСКАЙ. Калі ў вас ёсць заўвагі ці прапановы па далейшым развіцці ў раёне малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, паляпшэнні гандлёвага, бытавога і транспартнага абслугоўвання насельніцтва, тэлефануйце, калі ласка, у вызначаны час па нумары 55-7-13.

Прагучаў апошні званок

21.12.2024

Вось і прагучаў апошні школьны званок. Для вучняў настае, бадай, самы бесклапотны час – летнія канікулы. А ў 344 адзінаццаці- і 363 дзевяцікласнікаў Капыльшчыны наперадзе адказныя і сур’ёзныя выпрабаванні – экзамены. Дарэчы, у раёне 16 выпускнікоў з’яўляюцца прэтэндэнтамі на залаты або сярэбраны медаль. Хочацца пажадаць ім поспехаў на школьных экзаменах і лёгкіх пытанняў на ўступных іспытах. НА ЗДЫМКУ: на апошнім званку ў сярэдняй школе №2. Тэкст і фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Страница 176 из 228