Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

С трудовой победой!

21.12.2024

Камбайнавыя экіпажы, якія намалацілі звыш 1000 тон збожжа:

  • Мікалай Мікалаевіч СКАМАРОХА і Аляксандр Сяргеевіч СТРУЖКО з ВСК “Семежава”, “Лексіён-560” – 1392 тоны.
  • Віктар Міхайлавіч ДАРАШЭВІЧ і Дзмітрый Юр’евіч ДАРАШЭВІЧ з ААТ “Старыца-Агра”, “Лексіён-570” – 1329 тон.
  • Аляксандр Мікалаевіч РОНЧЫК і Сяргей Уладзіміравіч ХАРЫТОНЧЫК з ААТ “Старыца-Агра”, “Лексіён-570” – 1283 тоны.
  • Аляксандр Іванавіч ІВАНОЎСКІ і Андрэй Мікалаевіч ХАРОШКА з СВК “Ванелевічы”, “Лексіён-530”, 1216 тон. Мікалай Мікалаевіч БУТРЫМОВІЧ і Яўген Мікалаевіч БУТРЫМОВІЧ з СВК “Ціміразеўскі”, “Лексіён-570”, 1172 тоны.
  • Аляксандр Мікалаевіч СКАМАРОХА і Аляксандр Аляксандравіч СКАМАРОХА з ВСК “Семежава”, “Лексіён-530” – 1167 тон.
  • Вадзім Мікалаевіч СЕЧКА і Алег Мікалаевіч СЕЧКА з ВСК “Семежава”, КЗС-1218, 1084 тоны.
  • Віктар Аляксандравіч ПІНЧУК і Валерый Леанідавіч СЕДАРЭНКА з ААТ “Капыльскае”, “Лексіён-540”, 1075 тон.
  • Мікалай Паўлавіч КАЛЯДА і Аляксандр Мікалаевіч КАЛЯДА з ф-ла “Лакнея”, “Нью-ХОЛАНД”, 1021 тона,
  • Алег Уладзіміравіч КАСМЕНКА і Мікалай Аляксандравіч ТАРАПОВІЧ з ф-ла “Лакнея”, Нью-ХОЛАНД, 1109 тон.

Так держать, гандболисты!

21.12.2024

В г. Слуцке прошло первенство Минской области по гандболу среди юношей и девушек 1997-1998 г.р. наши юноши стали лидерами, а девушки заняли 2 место. В состав команды девушек вошли Юлия Нижевич, Кристина Водопьян, Анастасия Татаринчик, Виктория Киселева, Кристина Кононочик, Анна Бохан, Дарья Горбат, Екатерина Максимчик, Дарья Черковская, Алеся Шуманская. В команду юношей — Егор Лещинский, Дмитрий Минич, Евгений Проказов, Владислав Фалитар, Александр Метельский, Андрей Чернушевич, Павел Цвирко, Кирилл Анифер. Ребят тренировали С. А. Бельмач, В. Л. Хартанович, А. Б. Комаровский, В. В. Позняк, А. Е. Мордасевич. Четверо ребят включены в состав сборной области по гандболу и приняли участие в первенстве республики по этому виду спорта, которое проходило с 17 по 28 мая в г. Бресте. Наталья ШАТЫКО, заместитель директора учреждения “ДЮСШ ОФП Копыльского РК профсоюза работников АПК”

Малым рэкам - наш клопат

21.12.2024

“Малым рэкам – наш клопат” - пад такім дэвізам ужо каторы год запар праходзіць экалагічная маладзёжная акцыя па добра- ўпарадкаванні поймаў рэк Каменка і Мажа. 2010 год не стаў выключэннем. Па прапанове аддзела па справах моладзі райвыканкама, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на працягу тыдня валанцёры з ліку моладзі з энтузіязмам прымалі ўдзел у акцыі. Асаблівай стараннасцю вылучыўся валанцёрскі атрад “Ліцэісты” Капыльскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Па словах намесніка дырэктара СПЛ па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ірыны Літвінкі, у навучальнай установе значная ўвага надаецца працоўнаму і экалагічнаму выхаванню навучэнцаў, створаны ўсе ўмовы для фарміравання ў падлеткаў адказнасці за сваю зямлю і працу. Аляксей Горбач, Віталій Панько, Дзмітрый Паўленя, Андрэй Харошка, Аляксандр Жгун, Дзяніс Зарамбоўскі, Іван Каляда, Алег Копка, Ігар Лобан, Аляксандр Жогла – навучэнцы групы “12 М” 2-га курса ліцэя – пад кіраўніцтвам сакратара пярвічнай арганізацыі “БРСМ” гэтай навучальнай установы Вікторыі Прахарэні і начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Валянціны Балажынскай прайшліся па пойме ракі Каменка, каб ачысціць яе ад смецця. Чаго толькі не знаходзілі яны на берагах і ў вадзе маленькай рачулкі! Пакеты, біты посуд, шклатара, нават крэсла аўтамабіля! Ля ракі на вуліцах Савецкая і Трактарная мясцовыя жыхары арганізавалі сапраўдны сметнік. А колькі пластыкавых бутэлек “адлавілі” ліцэісты ў Старым возеры і сабралі на яго берагах! Шчыра і з ахвотаю працавалі валанцёры. Пачысцела наша рачулка. Хочацца падзякаваць адміністрацыі Капыльскага СПЛ, асабіста намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, а таксама кіраўнікам райспажыўтаварыства, масласырзавода, раённых адзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, якія адгукнуліся на прапанову і накіравалі моладзь для ўдзелу ў агульнай для нас справе. Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Нас стало больше

21.12.2024

Школьному возрасту присущи стремление к объединению со сверстниками, необходимость в оценке своей деятельности со стороны своих ровесников и взрослых, проявление лидерских качеств, желание найти и проявить себя в разнообразной деятельности. Такие возможности учащимся предоставляет ОО «БРПО». На протяжении учебного года ребята четвертых классов СШ №2 старались доказать, что они достойны стать пионерами: участвовали во всех школьных и классных мероприятиях, убирали памятники, активно собирали макулатуру, а также смогли посетить комнату пионерской славы и попутешествовали по стране Пионерии в ходе викторины «Мы – будущие пионеры». По инициативе РС ОО «БРПО» 72 ученика 4-х классов нашей школы собрались в краеведческом музее, чтобы еще раз доказать, что они готовы стать настоящими гражданами нашей страны. И вот 19 мая, в день пионерской дружбы, наши ученики были приняты в большую и дружную семью пионеров. Мы – старшие пионеры – рады видеть пополнение в рядах пионеров нашей школы! Алина БЕЛЯВСКАЯ, член кружка «Ровесник» РЦДТ Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО

Шматпрофільны - значыць універсальны

21.12.2024

Адбыўся выезд маладзёжнага шматпрофільнага цэнтра ў Семежаўскі сельскі Савет. Удзельнікі мерапрыемства наведалі вёску Чырвоная Дубрава. Менавіта тут на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Чырвонадубраўскі дзіцячы сад - базавая школа” адбыліся сустрэчы спецыялістаў з вяскоўцамі. Праведзена юрыдычная кансультацыя супрацоўнікам натарыяльнай канторы г. Капыля Віталем Пуставым. З задавальненнем вяскоўцы звярталіся і да спецыяліста Капыльскага РКБА Алены Сінькевіч. Неабходную медыцынскую кансультацыю можна было атрымаць у фельчара Чырвонадубраўскага ФАПа Ірыны Локтыш. Цікавым і змястоўным быў музейны ўрок “Пісьмо на фронт”, прысвечаны 65-годдзю Перамогі і праведзены су-працоўнікамі Капыльскага краязнаўчага музея Андрэем Лятчэнем і Таццянай Варанцовай для вучняў 4 - 9 класаў. Рабяты не толькі даведаліся пра невядомыя старонкі Вялікай Айчыннай вайны, пра Капыльшчыну ў гады ваеннага ліхалецця, пазнаёміліся з узорамі баявой зброі часоў Другой сусветнай вайны, але і самі сталі непасрэднымі ўдзельнікамі - з цікавасцю і энтузіязмам пісалі лісты на фронт. А адвячоркам жыхароў вёскі Чырвоная Дубрава віталі выхаванцы Дзіцячай школы мастацтваў г. Капыля (дырэктар Алена Валчкевіч). Добры настрой прысутным стваралі салісты эстраднай песні Лера Кашуба, Яна Мароз, Насця Кандратчык, Таццяна Абрамовіч (кіраўнік Наталля Фінке), інструментальны ансамбль педагогаў школы мастацтваў. Музычная праграма “Дзеці выконваюць джаз” у выкананні ўзорнага дзіцячага эстраднага ансамбля пад кіраўніцтвам Льва Канапляніка выклікала бурныя апладысменты ў гледачоў. Пасля заканчэння мерапрыемства ў адрас выканаўцаў прагучалі словы ўдзячнасці з вуснаў старшыні Семежаўскага сельскага Савета М. Куліка, дырэктара школы В. Гацілы. Безумоўна, такая форма работы з вясковай моладдзю, як шматпрофільны цэнтр, неабходная і запатрабаваная часам, бо дазваляе ствараць умовы для павышэння якасці жыцця, культуры сельскай моладзі. Застаецца спадзявацца, што кіраўнікі гаспадарак, куды выязджаюць спецыялісты маладзёжнага цэнтра, не застануцца абыякавымі і акажуць дапамогу ў правядзенні чарговага выязнога пасяджэння. Валянціна БАЛАЖЫНСКАЯ, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама

Страница 173 из 228