Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

56

Шматпрофільны - значыць універсальны

04.06.2010

Адбыўся выезд маладзёжнага шматпрофільнага цэнтра ў Семежаўскі сельскі Савет. Удзельнікі мерапрыемства наведалі вёску Чырвоная Дубрава. Менавіта тут на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Чырвонадубраўскі дзіцячы сад - базавая школа” адбыліся сустрэчы спецыялістаў з вяскоўцамі. Праведзена юрыдычная кансультацыя супрацоўнікам натарыяльнай канторы г. Капыля Віталем Пуставым. З задавальненнем вяскоўцы звярталіся і да спецыяліста Капыльскага РКБА Алены Сінькевіч. Неабходную медыцынскую кансультацыю можна было атрымаць у фельчара Чырвонадубраўскага ФАПа Ірыны Локтыш. Цікавым і змястоўным быў музейны ўрок “Пісьмо на фронт”, прысвечаны 65-годдзю Перамогі і праведзены су-працоўнікамі Капыльскага краязнаўчага музея Андрэем Лятчэнем і Таццянай Варанцовай для вучняў 4 - 9 класаў. Рабяты не толькі даведаліся пра невядомыя старонкі Вялікай Айчыннай вайны, пра Капыльшчыну ў гады ваеннага ліхалецця, пазнаёміліся з узорамі баявой зброі часоў Другой сусветнай вайны, але і самі сталі непасрэднымі ўдзельнікамі - з цікавасцю і энтузіязмам пісалі лісты на фронт. А адвячоркам жыхароў вёскі Чырвоная Дубрава віталі выхаванцы Дзіцячай школы мастацтваў г. Капыля (дырэктар Алена Валчкевіч). Добры настрой прысутным стваралі салісты эстраднай песні Лера Кашуба, Яна Мароз, Насця Кандратчык, Таццяна Абрамовіч (кіраўнік Наталля Фінке), інструментальны ансамбль педагогаў школы мастацтваў. Музычная праграма “Дзеці выконваюць джаз” у выкананні ўзорнага дзіцячага эстраднага ансамбля пад кіраўніцтвам Льва Канапляніка выклікала бурныя апладысменты ў гледачоў. Пасля заканчэння мерапрыемства ў адрас выканаўцаў прагучалі словы ўдзячнасці з вуснаў старшыні Семежаўскага сельскага Савета М. Куліка, дырэктара школы В. Гацілы. Безумоўна, такая форма работы з вясковай моладдзю, як шматпрофільны цэнтр, неабходная і запатрабаваная часам, бо дазваляе ствараць умовы для павышэння якасці жыцця, культуры сельскай моладзі. Застаецца спадзявацца, што кіраўнікі гаспадарак, куды выязджаюць спецыялісты маладзёжнага цэнтра, не застануцца абыякавымі і акажуць дапамогу ў правядзенні чарговага выязнога пасяджэння. Валянціна БАЛАЖЫНСКАЯ, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей