Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Малым рэкам - наш клопат

04.06.2010

“Малым рэкам – наш клопат” - пад такім дэвізам ужо каторы год запар праходзіць экалагічная маладзёжная акцыя па добра- ўпарадкаванні поймаў рэк Каменка і Мажа. 2010 год не стаў выключэннем. Па прапанове аддзела па справах моладзі райвыканкама, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на працягу тыдня валанцёры з ліку моладзі з энтузіязмам прымалі ўдзел у акцыі. Асаблівай стараннасцю вылучыўся валанцёрскі атрад “Ліцэісты” Капыльскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Па словах намесніка дырэктара СПЛ па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ірыны Літвінкі, у навучальнай установе значная ўвага надаецца працоўнаму і экалагічнаму выхаванню навучэнцаў, створаны ўсе ўмовы для фарміравання ў падлеткаў адказнасці за сваю зямлю і працу. Аляксей Горбач, Віталій Панько, Дзмітрый Паўленя, Андрэй Харошка, Аляксандр Жгун, Дзяніс Зарамбоўскі, Іван Каляда, Алег Копка, Ігар Лобан, Аляксандр Жогла – навучэнцы групы “12 М” 2-га курса ліцэя – пад кіраўніцтвам сакратара пярвічнай арганізацыі “БРСМ” гэтай навучальнай установы Вікторыі Прахарэні і начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Валянціны Балажынскай прайшліся па пойме ракі Каменка, каб ачысціць яе ад смецця. Чаго толькі не знаходзілі яны на берагах і ў вадзе маленькай рачулкі! Пакеты, біты посуд, шклатара, нават крэсла аўтамабіля! Ля ракі на вуліцах Савецкая і Трактарная мясцовыя жыхары арганізавалі сапраўдны сметнік. А колькі пластыкавых бутэлек “адлавілі” ліцэісты ў Старым возеры і сабралі на яго берагах! Шчыра і з ахвотаю працавалі валанцёры. Пачысцела наша рачулка. Хочацца падзякаваць адміністрацыі Капыльскага СПЛ, асабіста намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, а таксама кіраўнікам райспажыўтаварыства, масласырзавода, раённых адзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, якія адгукнуліся на прапанову і накіравалі моладзь для ўдзелу ў агульнай для нас справе. Сяргей ЛАЗОЎСКІ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей