1 чэрвеня адзначаўся Міжнародны дзень абароны дзяцей. Не-не, ды і ўзгадаюцца напярэдадні гэтага свята не толькі шчаслівыя дзеці, але і тыя, каму цяжка, хто пакрыўджаны лёсам, каму патрэбна маральная пад- трымка. Колькі дзетак на цяперашні час у прытулках, дамах дзіцяці, інтэрнатах! У такіх установах створаны добрыя ўмовы для жыцця, адпачынку. Але ж чаму такія сумныя вочкі ў дзетак? Чаму кожны раз, калі з’яўляецца незнаёмы дарослы чалавек, у вачанятах загараецца надзея: можа, прыйшлі па мяне? Дзецям патрэбна сям’я. Чамусьці, калі ў нас усё ёсць, мы не цэнім гэтага, а калі няма, вельмі гэтага жадаем. Свет, у якім мы жывём, вельмі жорсткі. Чамусьці дзеці з інтэрнатных устаноў, дзіцячых дамоў становяцца аб’ектам насмешак, папрокаў, кпінаў з боку іх аднагодкаў, у якіх ёсць сям’я. Як добра, што сярод нас знаходзяцца людзі, якія бяруць да сябе чужое дзіця з інтэрната. У іх шчырая душа і добрае сэрца. Хочацца пажадаць усім абяздоленым дзеткам, каб яны знайшлі сапраўдных маму і тату, а падлеткі былі больш уважлівымі і міласэрнымі да тых, каму не пашанцавала ў жыцці. А ўсім хачу нагадаць: узровень любога цывілізаванага грамадства вызначаецца па адносінах у ім да дзяцей і старых. Вікторыя КОРШУК, выпускніца 11 класа СШ №3 г. Капыля
22 года первенствует на арене республиканских благотворительных организаций «Белорусский детский фонд» (БДФ). В далеком апреле 1988 г. из первых документов фонда о положении детей в Беларуси общество узнало, что наши дети не так счастливы, как хотелось бы: что в стране большое количество социальных сирот, детей-инвалидов, малышей, воспитывающихся в неблагополучных семьях; что рядом с нами живут мальчики и девочки, пострадавшие от чернобыльской аварии. Государство на правовой основе защищает интересы своих маленьких граждан. Еще Верховный Совет БССР принял документ, который сегодня мы знаем как Закон о правах ребенка. Беларусь стала первой страной на всем постсоветском пространстве, закрепившей положение о правах и интересах детей на законодательном уровне. В структуру БДФ входит и Копыльское районное отделение РОО «Белорусский детский фонд», которое функционирует с 1991 года. В чем заключается работа общественного объединения? Этот вопрос корреспондент «СП» Любовь ПЕТРОВА адресовала его председателю З. Л. ДАЙНЯК. - Главная наша задача – оказание помощи детям из неполных, многодетных, малообеспеченных семей, из приемных и опекунских семей, детям, пострадавшим от аварии на ЧАЭС. Ежегодно в районе по программам «Дети Беларуси», «Наши дети» и др. проходят благотворительные акции, приуроченные к определенным праздникам. Гуманитарную помощь в виде детских игрушек, сладостей, одежды нам предоставляет Минское областное отделение БДФ. Распределяется она среди нуждающихся семей района. - Зоя Леонидовна, какая конкретно помощь оказана, скажем, за последние 1,5 года? - В прошлом году совместно с отделом образования к Международному дню защиты детей проводился праздник «Семь цветов радуги». Детям из социального приюта, участникам празд- ника были вручены игрушки. Ежегодно во время проведения новогодней акции «Наши дети» детишкам из малообеспеченных, многодетных семей, находящимся в социальном приюте, Центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитации, на лечении в детском отделении Копыльской районной больницы, были приготовлены и вручены различные игрушки и наборы сладостей. По линии мероприятий районного выездного координационного Центра профилактики семейного неблагополучия и решением комиссии по делам несовершеннолетних райисполкома была выделена гуманитарная помощь, которой обеспечили нуждающиеся семьи. Всего за 2009 г. и 2,5 месяца 2010 г. получено гуманитарной помощи на сумму около двух миллионов рублей. По линии республиканской общественной организации фонда нуждающиеся дети из многодетных, опекунских семей получают ежегодную адресную денежную помощь. Четверо мальчишек и девчонок смогли укрепить свое здоровье за рубежом, посетив Германию. - А чем отмечен нынешний год? - Оказана гуманитарная помощь двум многодетным семьям. Готовятся документы на летнее оздоровление в Германии троим ребятишкам. - Благотворительность всегда держалась на людях, неравнодушных к чужим судьбам. Кого из числа спонсоров среди предприятий, учреждений района или просто добрых людей Вы можете отметить? - В основном нам помогают материально, т.е. помощь оказывается за счет добровольных сборов. Отметить хочу учреждения образования: гимназию №1 и СШ №3 г. Копыля, Быстрицкую, Тимковичскую, Лесновскую, Комсомольскую, Семежевскую, Старицкую, Докторовичскую, Лешнянскую средние школы, Центр детского творчества, Копыльский социальный приют, Бучатинский и Слободакучинский сельские Советы, филиал АСБ «Беларусбанк», районный отдел по чрезвычайным ситуациям (ПАСП №12 д. Лотвины и ПАСП №14 д.Бучатино), Копыльский район электрических сетей, индивидуального предпринимателя Сергея Лукьянова… Пользуясь случаем, хочу пригласить жителей Копыльщины принять посильное участие в благотворительных акциях и оказать помощь, согреть заботой детские сердца. Расчетный счет Минского областного отделения РОО «Белорусский детский фонд» №3015006623715 в отделении №537 г. Минска, ОАО «Белинвестбанк», код 739, УНП 100603103. - С какими общественными организациями Вы еще сотрудничаете? - Постоянно держим связь с ОО «Детский фонд духовного и культурного возрождения «Сакавік». Благодаря этому фонду в 2009 г. 8 деток оздоровились в Ирландии, и сейчас готовятся документы на оздоровление за рубежом еще на 8 детей. - Чтобы Вы хотели им пожелать? - Чтобы каждый новый день был для них праздником. Силы, знаний, здоровья, улыбок. Дети – наше настоящее и будущее. Все, что мы вкладываем в наших детей сегодня – зачтется нам завтра! - Благодарю за беседу.
"Усе мы родам з дзяцінства” - радочкі гэтай вядомай песні маглі б стаць своеасаблівым эпіграфам да мерапрыемства, якое адбылося 30 мая на плошчы Леніна ў г. Капылі. Свята “Сем колераў вясёлкі” было прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей і сабрала ў цэнтры горада вялікую колькасць хлопчыкаў, дзяўчынак, а таксама іх бацькоў. Маленькіх удзельнікаў віталі арганізатары і госці свята – начальнік аддзела адукацыі райвыканкама І. М. Бабко, начальнік аддзела па справах моладзі В. У. Балажынская, дырэктар раённага Цэнтра дзіцячай творчасці В. А. Маліноўская. На пляцоўцы перад будынкам раённага Цэнтра культуры працавала выстава дзіцячых работ. Якіх дзівосаў толькі не стваралі юныя ўмельцы: па-майстэрску сплеценыя кветкі з бісеру, прыгожыя вышыванкі, мяккія цацкі! Для дзяцей працавалі гульнёвыя пляцоўкі, падрыхтаваныя педагогамі Цэнтра дзіцячай творчасці. Атмасфера захаплення і радасці панавала сярод удзельнікаў конкурсу малюнкаў на асфальце “Дзецям планеты патрэбен мір”. Пераможцамі конкурсу сталі Аляксандра Корзун (7 гадоў), Марына Горбат (8 гадоў), Лера Эрыванава (9 гадоў), Каця Хрытонава (9 гадоў), Святлана Пятрыка (10 гадоў), Люба Палішчук (16 гадоў). Але самым насычаным і эмацыянальным стаў святочны канцэрт пераможцаў конкурсу “Суквецце талентаў – 2010” пад назвай “На крылах дзяцінства”. Яркія і запамінальныя нумары мастацкай самадзейнасці, звонкія, чыстыя галасы юных выканаўцаў, цікавыя танцавальныя нумары не пакінулі раўнадушнымі ні дарослых, ні дзяцей. Шчырыя ўсмешкі і апладысменты, добры настрой і жаданне… самому паўдзельнічаць у конкурсах, паспяваць на сцэне сведчыла пра тое, што мерапрыемства атрымалася і стала сапраўдным святам дзяцінства. Валянціна БАЛАЖЫНСКАЯ, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама НА ЗДЫМКАХ: моманты свята дзяцінства. Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
На базе ААТ “Старыца-Агра” прайшоў абласны семінар, на які былі запрошаны больш за 80 кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і буйных фермерскіх гаспадарак, старшыні раённых выканаўчых камітэтаў, начальнікі ўпраўленняў райсельгасхарчу, вучоныя, супрацоўнікі абласных службаў. Разглядаўся ход выканання Праграмы бульбаводства па Мінскай вобласці на 2006-2010 гады, перспектывы развіцця важнага кірунку раслінаводства. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з работай у гэтым напрамку адкрытага акцыянернага таварыства “Старыца-Агра”, наведалі комплекс па адкорме буйной рагатай жывёлы “Чарнічнае”, дзе да іх увагі быў прапанаваны сістэмны рад тэхнікі, якая павінна быць ва ўсіх буйнатаварных бульбаводчых гаспадарках. Трэба сказаць, што самым праблематычным пры вырошчванні бульбы з’яўляецца менавіта арганізацыя ўборачных работ: прыцягненне ручной працы, як гэта практыкуецца з года ў год, не дазваляе спраўляцца з уборкай якасна і ў аптымальныя тэрміны. Яшчэ адна праблема, з якой сутыкаюцца гаспадарнікі, — сістэма захоў- вання гатовай прадукцыі. І пра гэта таксама гаварылася падчас наведвання бульбасховішчаў “ААТ “Старыца-Агра” (дарэчы, іх у сельгаспрадпрыемстве тры). Увазе ўдзельнікаў семінара была прапанавана сучасная айчынная тэхніка для пераборкі клубняў, а ўсе тлумачэнні па яе эксплуатацыі можна было атрымаць, як кажуць, з першых вуснаў — ад распрацоўшчыкаў і вытворцаў. Пленарнае пасяджэнне прайшло ў раённым Цэнтры культуры. Падчас яго былі абмеркаваны асноўныя праблемы развіцця бульбаводства ў краіне. Сёлета мала проста атрымліваць высокія ўра- джаі бульбы, важна, каб яна была запатрабаванай. А гэта значыць, неабходна зараней ведаць, для якой мэты будзе выкарыстоўвацца вырашчаная прадукцыя: перапрацуецца на крухмал альбо сухое бульбяное пюрэ, пойдзе на чыпсы ці бульбу-фры. А таму вялікая ўвага павінна надавацца насеннаму матэрыялу. Генеральны дырэктар РУП “НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве” Сяргей Турко ўпэўнены: бульбай у нашай краіне можна займацца вельмі паспяхова, і як станоўчы прыклад прывёў ААТ “Старыца-Агра”. Навукоўцы ў цесным супрацоўніцтве з практыкамі вядуць пастаянную работу па распрацоўцы новых, высока- ўраджайных гатункаў гэтай культуры. Згодна з Праграмай развіцця бульбаводства, перад аграрыямі Міншчыны стаяла задача ў бягучым годзе заняць пад гэту культуру не менш за 20 тысяч гектараў і дасягнуць валавой вытворчасці ў 500 тысяч тон. Магчыма, сёлета і не ўдасца выйсці на запланаваныя лічбы, аднак, калі сельгасвытворцы ў звязцы з прамысловымі прадпрыемствамі і вучонымі пастараюцца вырашыць узнятыя праблемы, наша краіна, своеасаблівай візітоўкай якой з’яўляецца менавіта бульба, будзе мець якасную канкурэнтаздольную прадукцыю. Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКУ: падчас агляду тэхнікі. Фота аўтара
Журналісты «МП» запрашаюць на сустрэчу ўсіх, хто жадае падзяліцца цікавай навіной, абмеркаваць дасягненні роднага рэгіёну і перспектывы яго развіцця. Мы будзем рады пачуць вашы пажаданні, уважліва выслухаем і паспрабуем дапамагчы вырашыць набалелыя пытанні. Выязная прыёмная адбудзецца 9 чэрвеня з 11.00 да 13.00 у будынку Пацейкаўскага сельвыканкама. А з 14.00 да 16.00 журналісты «Мінскай праўды» будуць чакаць жыхароў горада Капыля і раёна ў зале пасяджэнняў райвыканкама. Свае пытаннІ можна задаць і загадзя. Дасылайце лісты на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага 10а, «Мінская праўда», на электроную скрыню рэдакцыі Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., факс (8-017) 287-19-76 з адзнакай «Выязная прыёмная» або тэлефануйце – (8-017) 287-16-65.